Get Mystery Box with random crypto!

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі В
Лагатып тэлеграм-канала viasna96 — Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Адрас канала: @viasna96
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 11.95K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2023-06-13 19:00:19
"Не ўстаў падчас гімна", "пікетаваў татуіроўкай", "выкрыкнуў лозунг "Слава Украіне": за што беларусаў судзілі ў траўні

У траўні праваабаронцам "Вясны" стала вядома мінімум пра 395 выпадкаў затрыманняў — гэта прыкладна па 12 чалавек кожны дзень. Суддзямі было прызначана не менш за 82 адміністрацыйныя арышты і 48 штрафаў.

Так, у пачатку траўня гарадзенца асудзілі паводле двух арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арт. 24.54 КаАП (незаконныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных сімвалаў РБ).

Так, напрыканцы красавіка ў Гродне ў межах рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па футболе адбыўся матч паміж мясцовым "Нёманам" і мінскім "Дынама". Паводле пратакола, "пры афіцыйным выкананні дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь мужчына слухаў яго седзячы ў крэсле". Акрамя гэтага, у ягоным тэлефоне знайшлі падпіскі ў інстаграме на "экстрэмісцкія" старонкі. Вынік — штраф у памеры 1 480 рублёў.

Чытаць падрабязнасці па
спасылцы.
2.0K views16:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 18:30:48
Палітзняволены Андрэй Пачобут стаў намінантам конкурса «Майстар польскай мовы»

Як паведамляе @byplradio, намінацыю на «Майстра польскай мовы» і лаўры Акадэміі майстроў польскай мовы атрымаў журналіст, адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Андрэй Пачобут.

«Майстар польскай мовы» — польская сацыяльная праграма, накіраваная на папулярызацыю польскай мовы і ўручэнне ўзнагарод людзям, якія заслугоўваюць звання асобы, што па-майстэрску карыстаецца польскай мовай. Пераможцы будуць абвешчаныя ў верасні.

Нагадаем, Пачобута асудзілі да 8 гадоў калоніі паводле арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).

Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі і пасылкамі: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Андрэй Станіслававіч Пачобут
Напісаць анлайн
2.1K views15:30
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 18:00:42
Палітвязня Дзмітрыя Гапанюка перавялі ў папраўчую калонію № 17

Дзмітрый быў затрыманы 9 студзеня 2023 года ў межах "справы карагодаў", распачатай у Брэсце па падзеях 13 верасня 2020 года, калі падчас акцыі пратэсту людзі вадзілі карагод на праезнай частцы. Дзмітрыя абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

28 сакавіка ў судзе Пружанскага раёна палітзняволенага асудзілі на 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 19 траўня Брэсцкі абласны суд пакінуў прысуд без зменаў.

Стала вядома, што нядаўна Дзмітрыя этапавалі ў шклоўскую калонію.

Адрас для лістоў і паштовак: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Дзмітрый Юр'евіч Гапанюк
Напісаць анлайн
2.1K views15:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 17:31:33
У Варшаве пройдзе імпрэза для беларусаў і беларусак «Яднайся!»

14 чэрвеня ў Варшаве (плошча Канстытуцыі 6, Беларускі Моладзевы Хаб) адбудзецца адкрытая імпрэза «Яднайся!». На ёй вы зможаце пазнаёміцца адно з адным і знайсці аднадумцаў. Тут вы зможаце расказаць свае ідэі, даведацца пра праекты і ініцыятывы, паслухаць беларускую музыку, а таксама знайсці цікавую для сябе актыўнасць

Таксама на імпрэзе можна будзе больш падрабязна даведацца пра кампанію ў падтрымку палітзняволеных «вясноўцаў» FreeViasna.org.

Больш інфармацыі на сайце jadnajsia.org
2.3K views14:31
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 17:00:02
«БАЖ», Посмотри, брехня?», «Гомельская Вясна» — чарговае папаўненне спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У
яго трапілі:

Telegram-каналы і чаты «Посмотри, брехня?», «ИБИС - Инвалиды Беларуси за Свободу!», «Белые Халаты. News», «Kłub Lićviny» «ПРАЎДА»;
YouTube-каналы «bierasciejskajaviasna», «PravaVic»;
Facebook-старонкі «Палеская вясна», «Гомельская Весна»;
Сайт, сацсеткі і лагатып Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Хроніка палітычнага пераследу 13 чэрвеня
2.5K viewsedited  14:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 16:30:01
Фотафакт. Як выглядала Наста Лойка на судзе

Наста Лойка ўтрымліваецца ў СІЗА-1 амаль шэсць месяцаў. Да гэтага яе ўтрымлівалі працяглы час на Акрэсціна.

Скрыншот з сюжэта дзяржаўнага тэлеканала СТВ.

Распачынаецца суд над праваабаронцай Настай Лойкай
2.6K viewsedited  13:30
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 16:00:01
На волю выйшаў палітзняволены Арцём Анішчук, які зазнаў катаванні ў калоніі

Арцём Анішчук
 — фігурант справы аб пашкоджанні аўтамабіля Аляксандра Гейца — намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы Дэпартамента выканання пакаранняў. Яго асудзілі да двух гадоў калоніі.

Адбываць тэрмін Арцёма накіравалі ў магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні. У верасні 2021 года яго перавялі ў бабруйскую калонію № 2, дзе ён таксама падвяргаўся ціску. Там Арцём даведаўся, што супраць яго магілёўскімі следчымі праводзіцца праверка па факце «абразы міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце».

Арцём мусіў выйсці на свабоду, адбыўшы цалкам тэрмін, 29 чэрвеня 2022 года, але яго перазатрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе яшчэ да года калоніі. Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён зазнаваў катаванні і збіццё.

18 траўня палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Цяпер ён у бяспецы.
2.6K views13:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 15:01:42
Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса перавялі ў шклоўскую калонію

У Мінскім гарадскім судзе 11 траўня, агучылі прысуд палітзняволенаму заснавальніку крамы Symbal.bу і культурніцкаму мэнэджэру — 13 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).

Паводле абвінавачвання, Павел «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму», вёў «антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы». Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму пазіцыя Паўла па справе і іншыя падрабязнасці справы невядомыя.

Жонка палітвязня ў фэйсбуку паведаміла, што Паўла ўжо перавялі ў папраўчую калонію № 17.

"Кажа, што ўспрымае гэта як вандроўку, але крыху іншы фармат", — напісала Кацярына Маковіч.

Новы адрас для лістоў і паштовак: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Мікалаевіч Белавус
Напісаць анлайн
2.5K views12:01
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 13:36:44
Днямі будзе разгледжана справа "аб змене прымусовага лячэння" ў дачыненні да Марыі Успенскай

У Мінгарсудзе 16 чэрвеня ў закрытым рэжыме разгледзяць справу "аб змене прымусовых мер бяспекі і лячэння" ў дачыненні да ўдавы загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай. Рашэнне па справе будзе прымаць суддзя Валянціна Зянькевіч.

Паводле арт. 103 Крымінальнага кодэкса, рашэнне прымаецца судом на падставе высновы псіхіятрычнай медычна-кансультацыйнай камісіі, якую асуджаныя мусяць праходзіць не менш за адзін раз на паўгода.

Нагадаем, роўна год таму суддзя Зянькевіч прызначыла Марыі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Лячыцца яна будзе да выздараўлення — тэрмін не ўстанаўліваецца судом. Палітзняволеную абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, але яе вызвалілі ад крымінальнай адказнасці, бо знаходзілася ў "стане непрытомнасці".

Былыя сукамерніца Марыі па СІЗА-1 распавяла пра ейны стан пасля затрымання
2.7K views10:36
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 12:42:56
У Круглым зноў затрымана Аліна Горава — 30 траўня ёй прысудзілі 1 год «хатняй хіміі»

Папярэдне, ёй ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК РБ). Вядома, што Аліну павезлі ў мясцовы аддзел Следчага камітэта і адтуль яна ўжо не выйшла, піша @MAYDAYMog.

Гэта ўжо другі выпадак крымінальнага пераследу 21-гадовай дзяўчыны. Нагадаем, першы раз яе затрымалі ў канцы сакавіка 2023 года па ўсё тым жа арт. 342 КК РБ, пасля чаго яна некалькі месяцаў правяла ў СІЗА.

У зняволенні ў Горавай абвастрыўся шэраг хранічных захворванняў. Увечары 30 сакавіка Аліне стала дрэнна, таму ёй выклікалі хуткую дапамагу. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і гаспіталізаваць.

Хроніка палітычнага пераследу 13 чэрвеня
2.8K viewsedited  09:42
Адкрыць / каментаваць