Get Mystery Box with random crypto!

На волю выйшаў палітзняволены Арцём Анішчук, які зазнаў катава | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

На волю выйшаў палітзняволены Арцём Анішчук, які зазнаў катаванні ў калоніі

Арцём Анішчук
 — фігурант справы аб пашкоджанні аўтамабіля Аляксандра Гейца — намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы Дэпартамента выканання пакаранняў. Яго асудзілі да двух гадоў калоніі.

Адбываць тэрмін Арцёма накіравалі ў магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні. У верасні 2021 года яго перавялі ў бабруйскую калонію № 2, дзе ён таксама падвяргаўся ціску. Там Арцём даведаўся, што супраць яго магілёўскімі следчымі праводзіцца праверка па факце «абразы міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце».

Арцём мусіў выйсці на свабоду, адбыўшы цалкам тэрмін, 29 чэрвеня 2022 года, але яго перазатрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе яшчэ да года калоніі. Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён зазнаваў катаванні і збіццё.

18 траўня палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Цяпер ён у бяспецы.