Get Mystery Box with random crypto!

Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса перавялі ў шклоўскую ка | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса перавялі ў шклоўскую калонію

У Мінскім гарадскім судзе 11 траўня, агучылі прысуд палітзняволенаму заснавальніку крамы Symbal.bу і культурніцкаму мэнэджэру — 13 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).

Паводле абвінавачвання, Павел «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму», вёў «антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы». Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму пазіцыя Паўла па справе і іншыя падрабязнасці справы невядомыя.

Жонка палітвязня ў фэйсбуку паведаміла, што Паўла ўжо перавялі ў папраўчую калонію № 17.

"Кажа, што ўспрымае гэта як вандроўку, але крыху іншы фармат", — напісала Кацярына Маковіч.

Новы адрас для лістоў і паштовак: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Мікалаевіч Белавус
Напісаць анлайн