Get Mystery Box with random crypto!

Днямі будзе разгледжана справа 'аб змене прымусовага лячэння' | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Днямі будзе разгледжана справа "аб змене прымусовага лячэння" ў дачыненні да Марыі Успенскай

У Мінгарсудзе 16 чэрвеня ў закрытым рэжыме разгледзяць справу "аб змене прымусовых мер бяспекі і лячэння" ў дачыненні да ўдавы загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай. Рашэнне па справе будзе прымаць суддзя Валянціна Зянькевіч.

Паводле арт. 103 Крымінальнага кодэкса, рашэнне прымаецца судом на падставе высновы псіхіятрычнай медычна-кансультацыйнай камісіі, якую асуджаныя мусяць праходзіць не менш за адзін раз на паўгода.

Нагадаем, роўна год таму суддзя Зянькевіч прызначыла Марыі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Лячыцца яна будзе да выздараўлення — тэрмін не ўстанаўліваецца судом. Палітзняволеную абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, але яе вызвалілі ад крымінальнай адказнасці, бо знаходзілася ў "стане непрытомнасці".

Былыя сукамерніца Марыі па СІЗА-1 распавяла пра ейны стан пасля затрымання