Get Mystery Box with random crypto!

У Варшаве пройдзе імпрэза для беларусаў і беларусак «Яднайся!» | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Варшаве пройдзе імпрэза для беларусаў і беларусак «Яднайся!»

14 чэрвеня ў Варшаве (плошча Канстытуцыі 6, Беларускі Моладзевы Хаб) адбудзецца адкрытая імпрэза «Яднайся!». На ёй вы зможаце пазнаёміцца адно з адным і знайсці аднадумцаў. Тут вы зможаце расказаць свае ідэі, даведацца пра праекты і ініцыятывы, паслухаць беларускую музыку, а таксама знайсці цікавую для сябе актыўнасць

Таксама на імпрэзе можна будзе больш падрабязна даведацца пра кампанію ў падтрымку палітзняволеных «вясноўцаў» FreeViasna.org.

Больш інфармацыі на сайце jadnajsia.org