Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязня Дзмітрыя Гапанюка перавялі ў папраўчую калонію № 17 | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітвязня Дзмітрыя Гапанюка перавялі ў папраўчую калонію № 17

Дзмітрый быў затрыманы 9 студзеня 2023 года ў межах "справы карагодаў", распачатай у Брэсце па падзеях 13 верасня 2020 года, калі падчас акцыі пратэсту людзі вадзілі карагод на праезнай частцы. Дзмітрыя абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

28 сакавіка ў судзе Пружанскага раёна палітзняволенага асудзілі на 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 19 траўня Брэсцкі абласны суд пакінуў прысуд без зменаў.

Стала вядома, што нядаўна Дзмітрыя этапавалі ў шклоўскую калонію.

Адрас для лістоў і паштовак: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Дзмітрый Юр'евіч Гапанюк
Напісаць анлайн