Get Mystery Box with random crypto!

У Жабінцы працягваюць зневажаць дзяржаўную сімволіку: затрыман | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Жабінцы працягваюць зневажаць дзяржаўную сімволіку: затрыманыя двое маладзёнаў

У Высокаўскім аграрным каледжы на Берасцейшчыне былі паказальна заключаныя пад варту двое навучэнцаў, падазраваных у знявазе дзяржаўных сімвалаў Беларусі (арт. 370 КК). Санкцыю на затрыманне зачытаў пракурор Камянецкага раёна ў прысутнасці навучэнцаў.

Як паведаміла Генракуратура, 18-гадовы жыхар аграгарадка Войская разам з 19-гадовым жыхаром Жабінкі, у начны час з 14 на 15 траўня, сарвалі тры дзяржаўныя сцягі, устаноўленых на фасадах установы адукацыі, гандлёвага аб'екта і аддзяленні паштовай сувязі ў Войская.

Гэта не першы выпадак нападу на дзяржаўную сімволіку ў Жабінцы. 13 сакавіка 2021 года ў Жабінцы на будынку раённай газеты невядомыя спалілі дзяржаўны сцяг.

Чытаць па спасылцы