Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Бабілон

Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон Б
Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон
Адрас канала: @belbabylon
Катэгорыі: адукацыя , Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.35K
Апісанне з канала

Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах.
Паштовая скрынка: @Babyylon_bot
Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/belbabylon

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-03-22 10:23:08 Паспрабаваў паглядзець на гісторыю Кіева пад вуглом сучасных падзей.

Навошта гэты горад агулам патрэбны Пуціну?

Выснову раблю вельмі далёкасяжную, якая пакуль што выглядае маларэалістычна, але гэта той новы вектар, які адкрыўся 24 лютага.

Трэцяя перадача з гістарычнага цыкла "Вольныя людзі".



2.4K viewsedited  07:23
Адкрыць / каментаваць
2022-03-14 21:03:48 Выйшла другая перадача з цыкла "Вольныя Людзі Украіны".

У ёй я распавядаю пра самага вядомага украінскага беларуса - гетмана Піліпа Орліка.

А ў канцы раблю досыць радыкальную выснову, калі спрабую звязаць Орліка з сучаснасцю.

Але Арыстовіч сам вінаваты, што на ім зараз не толькі банкі зараджаць, але і гістарычныя алюзіі будуюць.



2.8K viewsedited  18:03
Адкрыць / каментаваць
2022-03-12 19:09:12 Ёсць такі амерыканскі фільм жахаў "Пункт прызначэння". Там падзеі разгортваюцца вакол няздзейсненага наканавання: нейкая група людзей пазбягае наканаванай ім смерці і ўвесь наступны фільм смерць дагане іх паадным, каб завершыць справу.

Мне чамусьці прыгадваецца гэты папулярны сюжэт цяпер, калі пасярод усеабдымнага жаху спрабую зразумець, дзе ў мінулым прычына бессэнсоўнага канфлікта ва Украіне.

Дык вось можа якраз у наканаванні.

Бо па законах маралі Сталіна не мусіла быць сярод трыумфальных пераможцаў Другой Сусветнай. Людаедзкі рэжым Сталіна мусіў быў быць асуджаны таксама як і гітлераўскі.

Не можа адно зло перамагаць другое зло і пры гэтым аўтаматычна абвяшчацца дабром.

Але ў сярэдзіне ХХ ст. нешта пайшло не так. І Сталін не проста апынуўся на баку дабра, але і быў прызнаны ўсім светам, як адзін з галоўных барацьбітоў за дабро. На гэтым пасля і была пабудаваная ўся ідэалогія СССР.

І вось зараз гэтае наканаванне дагнала пуцінскую Расію. Каб прымусіць яе развязаць вайну ў якой постсталінская сістэма зноўку пакажа сваю бесчалавечнасць, каб быць нарэшце асуджанай, як тое і мусіла здарыцца 70 год назад.
4.2K viewsedited  16:09
Адкрыць / каментаваць
2022-03-10 00:06:53 Нядаўна сацыёлаг Генадзь Коршунаў высунуў цікавую гіпотэзу, што ўспрыняцца Другой Сусветнай вайны беларусамі і расіянамі вельмі моцна розніцца, нягледзячы на візуальнае падабенства. І прычына вельмі простая: беларусы тую вайну бачылі, бачылі і рух фронта і суровыя будні акупацыі. Гэта і перадалі дзецям. А вось большасць рускіх пра вайну толькі чула. У лепшым выпадку ад тых, хто вярнуўся з вайны.

Менавіта таму ў іх "Можам паўтарыць", а ў нас "Ніколі зноў".

І я гэту гіпотэзу магу са свайго экскурсаводскага вопыту пацвердзіць. Бо знешне стаўленне да той вайны ў сярэднестатыстычнага беларуса і расіяніна не дужа адрозніваецца (бітва дабра са злом, Сталінград, партызаны, кацюша, Дзень Перамогі), але калі шмат часу з людзьмі праводзіш (а на экскурсіях гэта заўсёды так), то разумееш, што розніца вельмі глыбокая. У рускіх пры размовах пра Другую Сусветную шмат пафасу і дрыжачы голас на высокай ноце. Але за гэтым пафасам пустата. А ў беларусаў значна больш будзённы наратыў, але за ім рэальныя гісторыі і панічнае нежаданне ўбачыць такое яшчэ раз.

Страх які перадаўся праз пакаленне.
3.7K views21:06
Адкрыць / каментаваць
2022-03-08 19:11:38 Тут учора павінна была з'явіцца прэзентацыя новай гістарычнай перадачы на тэлеканале Белсат.

Мы абмяркоўвалі і рыхтавалі яе некалькі месяцаў. Было жаданне зрабіць нешта цікавае і нестандартнае на полі гістарычнай памяці. Ну і, падаецца, атрымлівалася.

У нейкім сэнсе, гэта быў перанос "Беларускага Бабілона" у відэа фармат з дадаткам гумару і графікі.

Але пасля 24 лютага стала зразумела, што наша забаўляльна-пазнавальная перадача не можа цяпер выходзіць. Мы як адклалі.

Але замест яе ўзнікла ідэя памяняць фармат і зрабіць нешта карыснае на новым, на жаль сапраўдным фронце.

Мы запусцілі спецпраект "Вольныя Людзі". Пра Украінскую гісторыю, нашыя сувязі і супольныя ідэалы.



2.4K views16:11
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 13:27:10 Ня ведаю, як гэтая вайна будзе апісана ў будучым, але знутры постсавецкай прасторы яна ўсё больш падобная на Вялікую Айчынную так, як нам пра яе расказвалі ў старых школьных падручніках.
Расія так доўга разварушвала міф пра Айчынную вайну, што вырашыла сапраўды паўтарыць. Толькі сыграць з іншага боку.

Кіеў бамбяць у 4 раніцы...

людзі выстройваюцца ў чэргі перад ваенкаматамі...

страшнай безаблічнай машыне супрацьстаяць канкрэтныя смелыя людзі і імёны некаторых з іх мы ўжо, на жаль, ведаем...

Бітва на подступах да сталіцы і галоўнакамандуючы, ад рашэння якога застацца ў горадзе залежыць вельмі шмат...

Ці думаў калі-небудзь Зяленскі, што яму давядзецца пабываць у шкуры Сталіна? Пуцін са сваёй роляй Гітлера, падаецца, даўно зжыўся.

Еўропа, відаць, традыцыйна будзе тупіць да 1943, каб адкрыць другі форонт. Добра хаця б тое, што разгортваюць лендліз.

А вось Англія - аплот стабільнасці. Дзівак Джонсан - Чэрчыль?
3.5K viewsedited  10:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 13:42:31 Channel photo updated
10:42
Адкрыць / каментаваць
2022-02-23 11:43:44 ​​#з_апублікаванага

Паглядзіце на фота вышэй. Задаволеныя нямецкія афіцэры ідуць па нашай Саборнай плошчы ў Мінску ў атачэнні вясёлых дзяцей і гараджан. Сняжок, добрае надвор'е, афіцэры пэўне ўжо па чарачцы кульнулі. Ідуць хутчэй за ўсё ў Петрапалаўскі сабор (гэта там дзе цяпер Діцячая філармонія).

Гэта дзесьці ў раёне 23 лютага 1918 года.

Бальшавікі, пасля таго як правярнулі сваю рэвалюцыю, падпісалі з немцамі перамір'е на 2 месяцы ў канцы 1917 года. І як толькі 2 месяцы скончылася яны пачалі наступленне.

Маладая савецкая ўлада гэтыя 2 месяцы, канешне, прафукала. Войска было створана толькі на паперы, ніхто біцца за ўладу бальшавікоў жаданнем не гарэў.

Па выніку, нямецкія войскі ішлі па новых тэрыторыях, як гарачы нож праз масла. Мінск быў узяты без бою. Таму на фота ўсе такія задаволеныя. Месцічы радуюцца, што прыйшла нармальная/зразумелая ўлада, а немцы прадбачаць сотні кіламетраў нічыйнай зямлі наперадзе.

А што ў гэты час бальшавікі?
Раніцай 23 лютага Ленін настаяў, каб СНК прыняла нямецкі ультыматум і пагадзілася на ўсе умовы Берліна. А пасля сеў і напісаў артыкул у "Праўду" пад назвай "Мир или война" (у любой незразумелай сітуацыі Ленін пісаў артыкулы ў газеты).

Там ён даказваў, што трэба аддаць немцам усё, што яны папросяць, каб захаваць хаця б невялікі "пралетарскі астравок" і канстатаваў, што савецкай арміі яшчэ няма, бо трэба:

"готовить революционную армию не фразами и возгласами (как готовили её те, кто с 7-го января не сделал ничего для того даже, чтобы попытаться остановить бегущие наши войска), а организационной работой, делом, созданием серьёзной, всенародной, могучей армии".

Паступова расчухаліся, армію стварылі.

Адсюль 3 высновы:

- 23 лютага - самая дурацкая дата для святкавання дня абаронцы айчыны, толькі калі не лічыць такімі абаронцамі немцаў;

- Леніна варта часам перачытваць. Недурны быў чалавек, логіку рэвалюцыі разумеў.

- калі панікуеце - пішыце артыкулы, разбірайце памылкі і стаўце задачы.
598 views08:43
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 15:13:13 Паўгады назад я пісаў, што мы з сябрамі запусцілі праект @volnajamova - платформу беларускамоўнай камунікацыі. Каб у людзей з розным узроўнем мовы і інтравертнасці была магчымасць пагаварыць па-беларуску.

І вось вырашылі мы на 21 лютага пашырыць наш праект да сусветнага маштабу: аб'ядналіся з іншымі ініцыятывамі і абвесцілі Марафон "24 гадзіны беларускай мовы".

Ідэя гэтая ад пачатку крыху хайповая - паказаць, што, нягледзячы на стогны і плач аб згубленай дзядоўскай спадчыне, беларуская мова развіваецца і над ёй ужо "не заходзіць сонца". Як над Брытанскай Імперыяй).

Вось жа, з 7:00 20 лютага да 7:00 21 лютага (па мінскім часе) ў межах Марафона пройдзе больш за 60 онлайн мерапрыемстваў. Бесперапынна.

Гэта была крыху афтопавая частка паведамлення, а далей будзе па тэме.

Апроч сустрэч па фітнэсу, лекцый па экалогіі і гутарак пра коцікаў ў інстаграме, на нашым Марафоне будзе шэраг гістарычных сустрэчы:

- гутарка пра фальклор і экспедыцыі з Таццянай Валодзінай;
- лекцыя-віктарына пра Бортніцтва ад Івана Осіпава;
- лекцыя пра дуды ад Яўгена Барышнікава;
- лекцыя-віктарына пра народныя імёны беларусаў;

І гэта, падаецца, яшчэ не ўсё. Падзеі дадаюцца.Таму шчыра запрашаю далучацца.

Старонка Марафона: http://volnajamova.online/mova24

А таксама мы стварылі спецыяльны ТГ канал, дзе будзем распавядаць пра навіны Марафона, новыя падзеі і рабіць нагадайкі, каб вы нічога не прапусціцлі: https://t.me/+4zy6TOUoFLI1OGUy
538 views12:13
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 17:30:53
11 лютага 1807 года нарадзіўся Напалеон Орда.

Гэтага чалавека ўсё жыццё пераследавалі "чорныя лебедзі", разбураючы ягоныя праекты.

Але Орда ніколі не апускаў рукі і кожны раз браўся за новую справу з імпэтам. Вайсковец, музыка, культурны мэнэджар, бізнэсовец, мастак... Вось жа, сваім мастацкім праектам ён заняўся толькі пасля 60, калі рабіць усё астатняе яму па-просту забаранілі.

І менавіта гэтая альбомы гістарычных помнікаў зрабілі Напалеона Орду актуальным на некалькі наступных стагоддзяў.

Навокал рушылася цывілізацыя, закрываліся школы, кляштары і касцёлы, а стары з пэнзлем ездзіў ад месца да месца і бясконца маляваў. Маляваў, а пасля выдаваў, піарыў і прадаваў.

І гэта спрацавала. Спрацавала ўжо тады, у ХІХ ст., калі ўбачыўшы выявы замкаў і храмаў асуджаных на забыццё, людзі загараліся жаданнем гэта захаваць. Нешта падобнае мы перажылі ў канцы ХХ - пач. ХХІ ст., таксама дзякуючы Орду.

Вельмі важна, калі навокал усё рушыцца, выбраць правільную, хай сабе і невялікую, справу і рабіць яе.

#з_ранейшага
544 viewsedited  14:30
Адкрыць / каментаваць