Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Бабілон

Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон Б
Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон
Адрас канала: @belbabylon
Катэгорыі: адукацыя , Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.35K
Апісанне з канала

Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах.
Паштовая скрынка: @Babyylon_bot
Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/belbabylon

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-05-11 12:07:42 Рокаш. Беларускае права на паўстанне.

Напэўна, усе вы чулі пра Другую папраўку Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе права насіць зброю. Гэтая папраўка неабходная, каб забяспечыць рэалізацыю зафіксаванага ў Дэкларацыі незалежнасці «права і абавязку» амерыканскага народу на скіданне дэспатычнага ўраду.

Але пачынаючы з 16 стагоддзя нашыя продкі мелі юрыдычна абгрунтаванае права на паўстанне супраць караля, які перавысіў свае паўнамоцтвы ці парушыў законы і падпісаныя пагадненні.

Слова рокаш паходзіць з венгерскай мовы і пераводзіцца як «натоўп». Так у сваю чаргу называлася поля (Rakás ) каля Пэшта (адзін з трох гарадоў, зліццё якіх у 19 ст. утварыла горад Будапэшт), дзе праходзілі сеймы венгерскай шляхты і выбары караля.

Упершыню слова рокаш было ўжытае ў пастанаўленні сеймавага суду 1538 года па падзеях 1537 года.
Тады пад час агляду войск пада Львовам шляхта адмовілася падпарадкоўвацца каралю Жыгімонту I Старому і ісці вайной на Малдову. Прычынай незадавальнення былі папярэднія спробы Жыгімонта абмежаваць шляхту ў правах і вярнуць некаторыя падаткі. Тады кароль пайшоў на саступкі, а падзеі 1537 года фактычна сталі першым рокашам.

Права на рокаш было зафіксавана ў акце Варшаўскай канфедэрацыі 1573 года.

Таксама права на рокаш было ўключана ў Генрыхавы артыкулы, дакумент, які пачынаючы ад 1574 года абавязкова падпісваў кожны кароль пад час каранацыі на трон Рэчы Паспалітай.

Права на рокаш было прапісана таксама і Pacta Conventa, дакуменце, які пісьменна фіксаваў «перадвыбарныя абяцанні» будучага караля. Такім чынам …

Пачынаючы ад 1574 года кожны кароль Рэчы Паспалітай перад каранацыяй падпісваў ажно два дакументы, якія зацвярджалі права шляхты на рокаш, – Генрыхавы артыкулы і Pacta Conventa.

Нашыя продкі даволі часта карысталіся сваім правам на паўстанне супраць караля і абаранялі свае інтарэсы са зброяй у руках.

Напрыклад, самымі вядомымі рокашамі былі Сандамірскі (1606-1609) супраць Жыгімонта III Вазы і рокаш Любамірскага (1665-1666 гг.) супраць Яна II Казіміра. Яны абодва спрабавалі абмежаваць правы шляхты ў кіраванні краінай, надаўшы больш улады каралю. А Жыгімонт III дык яшчэ праз свае асабістыя амбіцыі ўцягнуў Рэч Паспалітую ў вайну са Швецыяй.
Рэакцыя нашых продкаў была адназначная – узброенае паўстанне.
У выніку ў абодвух выпадках каралі ішлі на саступкі.

Права шляхты на рокаш існавала ажно да канца 18 стагоддзя і было адменена Кастытуцыяй 3 траўня.
396 views09:07
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 12:07:42 Добры разбор вельмі спрэчнай, але вельмі значнай з'явы нашай гісторыі -права на Рокаш.
495 views09:07
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 19:18:35 Ад пачатку рабіць у гістарычным цыкле пра Украіну выпуск пра 9 мая мы не планавалі.

Але пасля зразумелі, што гэта дата нас усіх несумненна аб'ядноўвае і ў мінулым і цяпер.

Аб'ядноўвае і тым, што калісьці гэта было агульнае свята і тым, што мы ўсе цяпер ад яго пакутуем.

Бо па выніку выйшла, што няправільнае святкаванне старой вайны прывяло да вайны новай.



884 views16:18
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 10:40:42
На фота дарослыя, нібыта адэкватныя людзі дораць ветэрану бляшанку тушонкі і гарэлку ў Бярозе (фота са стужкі НН).

І гэта не разавы эпізод. Такое дораць часта.

Адзін з галоўных вынікаў "патрыятычнай" прапаганды апошняга часу - вера апрацаваных прапагандай у тое, што на вайне было добра.

Холадна, голадна, але безнадзейна добра.

І адсюль вера ў тое, што дай зараз гэтаму ветэрану рыдлёўку, ён пойдзе ў двор, выкапае акоп, будзе ў ім сядзець есці тушонку, запіваць гарэлкай і задаволена крэхчучы пільным позіркам аглядаць наваколле.

Як у старых савецкіх фільмах.

Ці гэтыя усмешлівыя людзі разумеюць, што перад імі звычайны стары чалавек, якому патрэбны хоць бы які апарат для вымярэнне ціску, а не тушонка, як сімвал таго перыяду жыцця які ён верагодней за ўсё хацеў бы забыць?

Апроч відавочнай непавагі гэты падарунак транслюе маскоўскі наратыў "Ну што дзед, паўторым? Нам вельмі хочацца. Ты ж з намі?"

Упэўнены, што бярозаўскія чыноўнікі такога ня думаюць, але падсвядома дзенічаюць у фарватары.
539 viewsedited  07:40
Адкрыць / каментаваць
2022-05-07 19:25:06 Аказваецца ў знанага беларускага гісторыка Мітрафана Доўнара-Запольскага два сыны загінулі ў Грамадзянскую вайну. І абодва ваявалі за чырвоных.

Старэйшы Усевалад агулам быў актыўным бальшавіком і арганізоўваў савецкую ўладу ў Кіеве.

І гэта ў той час, як ягоны бацька прадстаўляў зусім іншы, БНРаўскі погляд на Беларусь.

Што цікава, якраз Доўнар-Запольскі зрабіў вельмі шмат для ўсталявання добрых адносін паміж БНР і УНР, супраць якіх бальшавікі і ваявалі.

Гэты гісторык - агулам адзін з сімвалаў сяброўства беларусаў з Украінай, асабліва з Кіевам. А сын апынуўся на іншым баку. Хоць тады не зусім было зразумела, дзе які бок.

Такі вось лёс чалавека.

Даведаўся пра гэта рыхтуючы чарговую перадачу з цыкла "Вольныя людзі Украіны", дзе распавядаю пра ўзаемаадносіны двух маладых рэспублік у 1918-1921 гадах.

Вельмі цікавыя рэчы там дзеяліся.


265 viewsedited  16:25
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 12:32:07 Прапусіць ў гэтым годзе дату 3 мая. Нічога не напісаў пра Канстытуцыю, хоць гэта адна з нешмаліткіх тэм пра якую магу казаць з пазіцыі навукоўца.

Таму напішу з іншай пазіцыі. З пазіцыі прыдуманай мной навукі святазнаўства (можа такая навука ўжо ёсць, але я ня чуў).

Дата 3 мая несумненна вельмі істотная для нашай гісторыі. Нам яе трэба памятаць і асэнсоўваць. Я ўжо пра тое пісаў, можна глянуць па тэгу #3мая

Але святы - гэта такая субстанцыя, што яе не можа быць зашмат. Вось жа, святаў прысвечаных заканадаўству і канстытуцыйнасці ў народа не можа быць 5 штук на годзе. Таму трэба выбіраць.

Тут варта ўдакладніць, што выбіраць нічога ня трэба, калі ёсць устаялая традыцыя святкавання. І ў палякаў такая традыцыя на 3 мая існуе ўжо 200 год.

У нас яе няма (ні пад час адраджэння пач. ХХ ст, ні пад час адраджэння канца ХХ ст. яе ў эталон не ўключылі).

Зыходзячы з гэтага мы можам спакойна разабраць гэту дату. Па-першае, вырашыць, ці патрэбнае нам такое свята. І па-другое, маем права выбару. Бо традыцыі святкавання не маем.

Першае. Ці трэба свята. Свята заканадаўчай гісторыі беларусам вельмі пажаданае. Мы законы любім, гэта нашае "My Precious".

Таму сядаем выбіраем дату. І нават лёгкага позірку на плашчыню нашай гісторыі дастаткова, каб убачыць, што дата 28 студзеня з разгромным лікам перамагае 3 мая.

28 студзеня? Што за дата? Усе палезлі ў Вікіпедыю. Але я думаю, нескладана здагадацца.

28 студзеня 1588 года быў прыняты Статут ВКЛ.

Статут ВКЛ не такая ідэальна з'ява, як яе малююць у патрыятычных артыкулах, але гэта несумненна вельмі важны элемент нашай гісторыі. Суперважны: глабальны, глыбінны, эпахальны! Без яго беларусы дакладна былі б іншыя. Нават па менталітэце.

Калі адслонена паглядзець, то спроба ў нас святкавання 3 мая - гэта калька польскай традыцыі, на якую мы паглядзелі, зразумелі, што яна нам пасуе і вырашылі скарыстацца ўжо напрацаваным наратывам.

І гэта не так блага. Але правільней усё ж вырошчваць сваё.

А сваё - гэта Статут 1588. У наступным годзе, дарэчы 435.

Можа перанясём нашыя патэтычныя пасты пра "першую канстытуцыю" на гэту дату?
А можа нешта сур'ёзнейшае прыдумаем?
244 views09:32
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 10:50:28
Сёння памёр Станіслаў Шушкевіч, чалавек, які прыняў удзел у знішчэнні СССР і такім чынам даў нам нагоду стаць незалежнымі.

Зрэшты і сам стаў сімвалам той ранняй незалежнасці.

У Шушкевіча журналісты найчасцей пытаталіся пра Віскулі, ці пра ягонае стаўленне да апанентаў па кампаніі 1994 г. І вельмі рэдка пра нешта іншае.

Таму вельмі раю паглядзець вялікае інтэрв'ю украінскага журналіста Гардона са Станіславам Шушкевічам, запісанае ў 2013.

І так, Гардон - спецыфічны журналіст, але чамусьці толькі ён ўзяўся падрабязна распытаць былога беларускага кіраўніка пра дзяцінства, пра вайну, пра бацькоў, нарэшце пра фізіку.

А там вельмі цікава і па-чалавечы (відэа ў 3 частках).

1частка:


2 частка:


3 частка:

818 views07:50
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 13:54:34
27 красавіка 1929 году ў Вільні нарадзіўся Юры Туронак, гісторык, удзельнік беларускага культурніцкага руху 1950–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст. у Польшчы.

4 кнігі Юрыя Туронка, якія варта прачытаць
473 views10:54
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 13:54:34 Добры канал нагадаў пра добрую дату. Сёння дзень нараджэння гісторыка Юрыя Туронка.

Калі вам хоць крыху цікавая гісторыя ХХ ст. і вы не чыталі ягоных кніг, то вельмі раю. Грунтоўныя даследаванні без савецкіх штампаў, але з асабістным падыходам.

Па спасылцы можна знайсці найлепшыя ягоныя кнігі.
558 viewsedited  10:54
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 15:02:08 Рыхтуючы перадачы для цыкла "Вольныя людзі Украіны", знайшоў добры украінскі гістарычны канал на Youtube. Хачу падзяліцца.

Цікавыя тэмы, лёгкая, але не хайповая падача. Актуальна.

Па гісторыі Беларусі на канале ёсць неблагое відэа. Коратка, па справе, месцамі з ухілам у патрыятычнае фолькгістары, але не крытычна. Можна закідаць сябрам-украінцам.

І агулам, тым хто хоча пасіўна папрактыкаваць украінскую і больш давецца пра гісторыю, раю.



839 viewsedited  12:02
Адкрыць / каментаваць