Get Mystery Box with random crypto!

Рокаш. Беларускае права на паўстанне. Напэўна, усе вы чулі пр | Беларускі Бабілон

Рокаш. Беларускае права на паўстанне.

Напэўна, усе вы чулі пра Другую папраўку Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе права насіць зброю. Гэтая папраўка неабходная, каб забяспечыць рэалізацыю зафіксаванага ў Дэкларацыі незалежнасці «права і абавязку» амерыканскага народу на скіданне дэспатычнага ўраду.

Але пачынаючы з 16 стагоддзя нашыя продкі мелі юрыдычна абгрунтаванае права на паўстанне супраць караля, які перавысіў свае паўнамоцтвы ці парушыў законы і падпісаныя пагадненні.

Слова рокаш паходзіць з венгерскай мовы і пераводзіцца як «натоўп». Так у сваю чаргу называлася поля (Rakás ) каля Пэшта (адзін з трох гарадоў, зліццё якіх у 19 ст. утварыла горад Будапэшт), дзе праходзілі сеймы венгерскай шляхты і выбары караля.

Упершыню слова рокаш было ўжытае ў пастанаўленні сеймавага суду 1538 года па падзеях 1537 года.
Тады пад час агляду войск пада Львовам шляхта адмовілася падпарадкоўвацца каралю Жыгімонту I Старому і ісці вайной на Малдову. Прычынай незадавальнення былі папярэднія спробы Жыгімонта абмежаваць шляхту ў правах і вярнуць некаторыя падаткі. Тады кароль пайшоў на саступкі, а падзеі 1537 года фактычна сталі першым рокашам.

Права на рокаш было зафіксавана ў акце Варшаўскай канфедэрацыі 1573 года.

Таксама права на рокаш было ўключана ў Генрыхавы артыкулы, дакумент, які пачынаючы ад 1574 года абавязкова падпісваў кожны кароль пад час каранацыі на трон Рэчы Паспалітай.

Права на рокаш было прапісана таксама і Pacta Conventa, дакуменце, які пісьменна фіксаваў «перадвыбарныя абяцанні» будучага караля. Такім чынам …

Пачынаючы ад 1574 года кожны кароль Рэчы Паспалітай перад каранацыяй падпісваў ажно два дакументы, якія зацвярджалі права шляхты на рокаш, – Генрыхавы артыкулы і Pacta Conventa.

Нашыя продкі даволі часта карысталіся сваім правам на паўстанне супраць караля і абаранялі свае інтарэсы са зброяй у руках.

Напрыклад, самымі вядомымі рокашамі былі Сандамірскі (1606-1609) супраць Жыгімонта III Вазы і рокаш Любамірскага (1665-1666 гг.) супраць Яна II Казіміра. Яны абодва спрабавалі абмежаваць правы шляхты ў кіраванні краінай, надаўшы больш улады каралю. А Жыгімонт III дык яшчэ праз свае асабістыя амбіцыі ўцягнуў Рэч Паспалітую ў вайну са Швецыяй.
Рэакцыя нашых продкаў была адназначная – узброенае паўстанне.
У выніку ў абодвух выпадках каралі ішлі на саступкі.

Права шляхты на рокаш існавала ажно да канца 18 стагоддзя і было адменена Кастытуцыяй 3 траўня.