Get Mystery Box with random crypto!

Тое, што адбываецца цяпер ва Украіне і Расіі, параўноўваюць з | Беларускі Бабілон

Тое, што адбываецца цяпер ва Украіне і Расіі, параўноўваюць з рознымі гістарычнымі эпохамі. І з Другой Сусветнай Вайной, і з Першай.

На Пуціна накладаюць то біяграфіі Мікалая І, то Напалеона ІІІ, то Івана Грознага.

Але неяк зусім выпала з абмеркавання самае відавочнае параўнанне. Яно таму і выпала, бо дужа банальна гучыць. Але яно дакладна заслугоўвае ўвагі.

Візантыя.

Сучасная Расія - гэта вельмі добрае адлюстраванне жыцця апошніх стагоддзяў Візантыі, прычым моцна набліжанае на самых пошлых стрэрэатыпаў пра "другі" Рым.

Візантыя - вялікая, фармальна магутная дзяржава, спадчынніца буйной легендарнай Рымскай імперыі. І ганарылася гэтым. Але і блізка не падабралася да магутнасці сваёй папярэднцы (хоць і перажыла яе).

Расія такая ж.

Візантыя - дзяржава, якая вяла шмат войнаў, але так і не дамаглася ніякага рэальнага пашырэння сваіх уплываў.

Гісторыкі да гэтага часу высвятляюць, чаму Візантыя, са сваім магутным інтэлекутальным і вайсковым патэнцыялам не змагла ўцянуць навакольныя варварскія плямёны ў сферу свайго ўплыву. І "праспала" іслам.

У Расіі тое ж. Адсутнасць інстытута месіянерства - адна з вызначальных рысаў маскоўскай цывілізацыі.

Візантыя вядомая як дзяржава, дзе кіраванне працэсамі праходзіла праз намёкі і паўнамёкі, прыватныя размовы і інтрыгі.

І Расія такая ж. Асабліва добра гэта бачна цяпер. Мінімум прамых рашэнняў, максімум закрытых кабінетных пераціранняў. Усе няпэўна і называецца не чым ёсць насамрэч. Не локдаўн, а абмежаванні, не вайна, а спецаперацыя, не рэферэндум, а галасаванне. І мабілізацыю пэўна назавуць нейкім іншым словам.

Візантыя так і не змагла наладзіць сістэму функцыянавання сваіх земляў, засяродзіўшыся цалкам на сталіцы.

І ў Расіі тая ж праблема. Ёсць Масква і ёсць уся іншая Расія. Прычым праблема гэта была заўсёды, нягледзячы на спробы выправіць яе ў савецкі час. А цяпер гэта праблема стане адной з галоўных прычын заняпаду імперыі.

І такія параўнанні можна працягваць.

500 год таму маскоўскія ідэолагі высунулі тэзіс "Масква - трэці Рым і чацвёртаму не бываць".

І як у ваду глядзелі!

Так яно і станецца. Цалкам дэградаваная ідэя імперскага "Рыма" мае шанец вельмі хутка сысці ў нябыт. А з ёй - і трэці Рым.

Чацвёртага яшчэ доўга ніхто не захоча.