Get Mystery Box with random crypto!

Учора ў Мінску была была закрытая кнігарня 'Кнігаўка', якая ад | Беларускі Бабілон

Учора ў Мінску была была закрытая кнігарня "Кнігаўка", якая адкрылася літаральна пару дзён таму. Былі затрыманыя дырэктар Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні Настай Карнацкай.

Не хочацца пісаць банальных словаў пра несправядлівасць і ненармальнасць. У любой крычытчнай сітуацыі лепей рабіць нейкае дзенянне, хай сабе і маленькае.

Вось сайт выдавецтва "Янушкевіч" https://januskevic.by/

Гэта самае дынамічнае выдавецтва ў Беларусі на цяперашні момант (зрэшты, было і раней). Яны выдаюць вельмі шырокі спектр літаратуры - ад Гары Потэра да сучасных беларускіх аўтараў. Вось жа, цяпер самы час, каб пайсці набыць адну з іх кніжак. А калі ўжо маеце, то даць пачыць гэту кнігу суседу.

А каб разбірацца ў навінках ліратуры вельмі раю падпісацца на канал БелЛіт, якія вядзе затрыманая Наста Карнацкая. Там напраўду добрыя агляды і рэкаментацыі. Прычым, як у тэкставым фармаце так і ў падкастах.

https://t.me/bellitra