Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Бабілон

Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон Б
Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон
Адрас канала: @belbabylon
Катэгорыі: адукацыя , Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.35K
Апісанне з канала

Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах.
Паштовая скрынка: @Babyylon_bot
Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/belbabylon

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2021-07-03 23:02:31 Пачуў сёння ў нейкім мацюгальніку - "Дзень незалежнасці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

Мне падаецца, што нават у чалавека, які не разбіраецца ў юрыдычнай тэрміналогіі, такая фраза павінна выклікаць пачуццё няўтульнасці.

Бо не можа быць незалежнасць ад акупантаў.

Незалежнасць - гэта абвяшчэнне сваёй суб'ектнасці / дзяржаўнасці.

Калі пазней вас захапіў вораг, гэта не абазначае аўтаматычнай ліквідацыі суб'ектнасці. Бо афіцыйны ўрад у эміграцыі, ці ў падполлі абвяшчае ворага акупантам, тэрыторыю акупаванай і суб'ектнасць захоўваецца.

І пасля вызвалення няма неабходнасці абвяшчаць незалежнасць, бо яна не страчвалася, хай сабе і была моцна абмежаваная.

Незалежнасць трэба зноў абвяшчаць толькі ў выпадку, калі гэтая суб'ектнасці сапраўды знікла. Напрыклад, у выніку вельмі доўгай акупацыі. Вось Расійская імперыя у пачатку ХІХ ст. відавочны акупант для земляў Рэч Паспалітай, а ў пачатку ХХ ст. ужо не зусім, бо суб'ектнасць "сцёрлася". Таму і патрэбна было абвяшчаць яе ўсім народам былой РП наноў у 1918 годзе.

З "днём незалежнасці" 3 ліпеня, тут выходзіць парадаксальная сітуацыя.

Калі пасля вызвалення Беларусі ад немцаў мы святкуем дзень незалежнасці, мы аўтаматычна сцвярджаем, што нашая суб'ектнасць была пераваная.

Што БССР у пэўны момант скончылася і беларусы так ці інакш пагадзіліся на новую ўладу.

І што не было ніякіх партызанаў і дзяржаўных структур у эвакуацыі.

Карацей, "дзень незалежнасці" 3 ліпеня аўтаматычна абнуляе ўсю БССР да 1944 года і, што цікава, не дужа ўводзіць яе пасля 1944. Бо ніякага дакумента (дэкларацыі, маніфеста) падпісана тады не было.

А як вядома, без паперкі ты фанерка.

Зрэшты, з БССР так і было, але ўсё адно крыўдна неяк атрымліваецца.
802 views20:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 08:21:27 Падпісчыкі даслалі невялікі тэкст пад назвай "Што агульнага ў паўстання-1863 і пратэстаў-2020?".

Там 5 пунктаў, чым падзеі 1863 года падобныя да 2020. Я сам магу назваць яшчэ дзясятак. Бо калі вяду экскурсію па падзеях паўстання, то асацыяцыі проста бьюць у вочы.

І тут звычайна прынята казаць, што параўноўваць ня варта, бо гэта розныя эпохі і так далей (на экскурсіях і я так кажу). Але агулам, мне падаецца, такія параўнанні, калі разглядаць іх у якасці разумовых практыкаванняў, вельмі карысныя. Праводзіць паралелі паміж рознымі гістарычнымі падзеямі можна і трэба, толькі важна захоўваць цвярозую галаву.

Вось жа, нягледзячы на цэлы вадаспад асацыяцый паміж 1863 годам і 2020 і падабенства самога працэса (паўстанне супраць цара), агульна гэтыя сюжэты вельмі адрозніваюцца. І базавых адрозненняў два з паловай:

У 1863 годзе было запланаванае паўстанне, а ў 2020 ніхто нічога не планаваў. І гэта важная розніца, калі мы бярэмся выстаўляць цэнкі.

Цяпер у нас зусім іншая разстаноўка сіл, асабліва ў сітуацыі, калі буйныя ігракі (у першую чаргу Расія), выконваюць пакуль што ролю назіральнікаў. Падтрымка пераменаў у 2020 годзе ў народзе значна большая, чым была ў 1863.

Ну і крыху самаўпэўнены пункт, але. Мы цяпер разумеем, што ў 1863 годзе паўстанне было паднятае ўнутры моцнай, стабільнай імперыі, без аніякіх намёкаў на крызіс. А самі паўстанцы ішлі змагацца за фантомы (тут пра гэта пісаў). Я шчыра перакананы, што ў нас цяпер ўсё наадварот: сістэма даўно ў крызісе, а нашыя патрабаванні больш адпавядаюць рэальнасці.

А вось самае цікавае падабенства заключаецца ў тым, што Лукашэнка спрабуе паводзіць сябе, як Міхаіл Мураўёў. Застрашванне, кропкавыя + масавыя рэпрэсіі, сялянскія патрулі, пасадкі невінаватых, але падазроных... І ўсё гэта ў абгортцы змаганне з польскімі ўплывамі (!). Хоць зрэшты ёсць у гэтым логіка: Лукашэнка сімвалічна апошні выпускнік тых школаў, якія панабудаваў у Беларусі Мураўёў 150 год назад. Таму і змагаецца з фантомамі ХІХ ст.
2.0K viewsedited  05:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 17:30:00
Кукумба - невялікая каманда, якая стварае беларускамоўны кантэнт: анімэ, фільмы і серыялы з беларускамоўнай агучкай і субцітрамі.

Падпісвайцеся на канал: https://t.me/kykymba_by
964 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 17:31:26 Занесла мяне ўчора выпадкова на афіцыйны сайт "Года народнага ядзінства".

Пачаў гартаць, плануючы пабачыць нешта пра дажынкі, 3 ліпеня і польскіх паноў, але нечакана для сябе на першай жа старонцы знайшоў дакументальны фільм ад Беларусь-3 пад назвай "Бітва пад Мілавідамі".

Ну думаю, Марзалюк зараз запаліць. Уключуў і аказался, што добры фільм (і не толькі таму, што там няма магілёўскага сенатара). Фільм не проста пра бітву, а агулам пра паўстанне 1863 г., усё граматна і па справе (цалкам праўда яшчэ не дагледзеў).

Што да чаго? Куды ідэолагі глядзяць? Правакацыя нейкая?

Сёння ўжо замест таго фільма пастаўлены рэпартаж пра нейкага правільнага глаўурача. Але, відаць, відэа мяняюць кожны дзень.

Палез на ютуб і аказалася, што на Беларусь-3 цяпер выходзіць цэлы цыкл перадач пад назвай "Гісторыя Беларусі. Бітвы". Там і пра бітву на Нямізе, і пра бітву пад Оршай (!), і пра Клецак, і пра Мілавіды. І добрыя перадачы!

(у спакойныя часы пачаў бы дыскутаваць, што Мілавідам у гэтым шэрагу не месца, але цяпер вось проста не да гэтага).

Хто агулам выстаўляе ідэалагічныя каардынаты ў гэтай дзіўнай краіне? У які бок глядзець? Марзалюк куды глядзіць?

Там людзей за значак "Пагоні" на суткі садзяць, але тут цэлы цыкл перадач пра бітвы пад штандарам той "Пагоні" на афіцыйным БТ.

Але агулам, што б не дзеялася ўнутры дэманічнага механізма дзяржсістэмы, з'яўленне якаснага прадукта па беларускай гісторыі - гэта заўсёды добра. У гэтым маю поўную перакананасць. Таму пакідаю тут спасылку (цалкам усіх перадач не глядзеў яшчэ, але выглядае/гучыць добра).
1.5K viewsedited  14:31
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 17:54:24 Цікавую гісторыю распавёў рэстаўратар Юрый Маліноўскі на онлайн сустрэчы, якую мы рабілі месяц назад. Гісторыя пра Мсціслаўскі касцёл, які быў першым рэстаўрацыйным аб'ектам у Беларусі. Зрэшты, не толькі пра яго.

Работы там пачаліся яшчэ ў 1970-ых гадах, што выглядае дзіўнавата. Як распавёў спадар Юрый, у Беларусь павінна была прыехаць нейкая сур'ёзная польская дэлегацыя. І нехта адтуль абазначыў, што апроч асноўнай праграмы яны вельмі хочуць паглядзець касцёл у Мсціславе.

Вось цэнтр і выдзеліў экстрэнна грошы пад рэстаўрацыю і кансервацыю, нават не маючы планаў, што там рабіць.

Па выніку, дэлегацыя не прыехала, але сістэма ўжо працавала: грошы выдзелілі, рэстаўратары паехалі і працы пачаліся без дакладнага плана.

Што цікава, менавіта ў Мсціславе мінскія рэстаўратары сустрэлі старога носьбіта мовы ідыш. І так зацікавіліся, што самі пачалі вывучаць гэту прызабытую мову.

І адзінай кнігай на ідыш, якая аказалася пад рукой была "Цэліна" Брэжнева ( яе ж амаль на ўсе мовы свету пераклалі). Вось па ёй і вучылі.

Мне падалося, што гэта вельмі цікавы сімвал пачатку беларускай рэстаўрацыі і агулам эпохі: маладыя хлопцы-мастакі сядзяць на руінах старадаўняга касцёла, які рэстаўруюць незразумела для чаго, і вучаць мову ідыш па кнізе Брэжнева.

Вось жа, заўтра (30 чэрвеня) робім наступную онлайн сустрэчу, цяпер прысвечаную нематэрыяльнай рэстаўрацыі. У гасцях Алесь Лось і Сяргей Харэўскі.

Запісацца можна па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSckAhoye59TyG0R8OCkG5LTUDAWNCN1fUEtYEFhPelT94Kkiw/viewform?usp=send_form

А відэа папярэдняй сустрэчы тут:

1.4K views14:54
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 12:41:06 Нешта зусім не стае часу пісаць цяпер у "Бабілоне". Абяцаю хутка выправіцца.

Затое працягваем з onliner.by запіс гістарычных падкастаў.

Па спасылцы можна паслухаць пра Эдварда Вайніловіча. Мне падаецца, атрыламася больш блытана, чым у мінулых гісторыях, але як і раней спрабую паглядзець на вядомых людзей крыху пад іншым вуглом.

https://people.onliner.by/opinions/2021/06/27/vajnilovich-istoriya
848 views09:41
Адкрыць / каментаваць
2021-06-07 11:25:09 Запісаў для onliner.by чарговы падкаст пра Канстанціна Астрожскага.

Паспрабаваў паглядзець на гэтага персанажа не толькі як на гетмана і пераможцу бітвы пад Воршай, але і як на стваральніка (не зусім дакладны тэрмін, але для абагульнення падыдзе) рускай партыі ў ВКЛ. Што напраўду магло быць больш важнай пазеяй, чым перамога пад Воршай. Але не стала.

На onliner.by, дарэчы, цяпер шмат годных гістарычных падкастаў ад такіх карыфееў як Алег Дзярновіч і Сяргей Харэўскі. Раю пачытаць/ паслухаць.

https://people.onliner.by/opinions/2021/05/30/astrozhkski_gistoryya
1.5K views08:25
Адкрыць / каментаваць
2021-06-03 13:10:21 У XVIII у Еўропе пануе абсалютызм: манархі забіраюць сабе максімум улады і выбудоўваць цэнтралізаваныя бюракратычныя апараты.

Але было ў Еўропе дзве буйныя дзяржавы, якія наадварот рэзка абмежавалі уладу караля. Гэта Швецыя і Рэч Паспалітая.

Абедзьве па выніках (ці ў працэсе) Паўночнай вайны.

Шведы не хацелі, каб чарговы натхнёны "вікінг" павёў іх на край света за ратнай славай. Наеліся. І таму перадалі ўладу парламенту.

У Рэчы Паспалітай шляхта напружана ставілася на чужаземца Саса і таму перыядычна абразала памер дзяржаўнага войска.

Вось жа, дзве дзяржавы амаль у адзін час выйшлі ў дзяржаўным праве на пашыраны парламентарызм, але наколькі катастрафічна розны вынік атрымаўся ў канцы XVIII ст.

Сістэмы могуць называцца аднолькава, але функцыянаваць зусім па рознаму.
1.6K views10:10
Адкрыць / каментаваць
2021-05-19 22:14:49
Год 1701: "шклоўская царква змуравана і дакончана панам Базылём Аўсяевічам, шклоўскім купцом, ягоным коштам, толькі падобна, не без дапамогі іншых"

Пачатак XVIII ст. Праваслаўе ў поўным маргінэзе, шляхта цалкам паланізаваная, усе фінансавыя плыні даўно і надзейна ў руках магнатэрыі.

А ў гэты час у Шклове праваслаўны купец-беларус будуе на свае грошы праваслаўную царкву ў стылі барока.

Гэта і ёсць той "рускі свет", які мы згубілі.

Вельмі не хапае ў наш час актыўнага самавызначэння ўсходні беларусаў на базе такіх вось каштоўнасцяў.

Панцырнае баярства, праваслаўнае барока, хрысціянскае купецтва, гарадское летапісанне.

Царкава была ўзарваная ў 1960-ых. Усё іншае знікла значна раней.
3.7K views19:14
Адкрыць / каментаваць
2021-05-18 17:39:11 І globus.tut.by заблакаваны.

Базавы рэсурс для беларускага турызма, сферы аховы помнікаў, гісторыкаў і шмат для каго яшчэ.

Маглі б ужо проста інтэрнэт у краіне адрубіць. Чаго расцягваць.
2.7K views14:39
Адкрыць / каментаваць