Get Mystery Box with random crypto!

Цікавую гісторыю распавёў рэстаўратар Юрый Маліноўскі на онлай | Беларускі Бабілон

Цікавую гісторыю распавёў рэстаўратар Юрый Маліноўскі на онлайн сустрэчы, якую мы рабілі месяц назад. Гісторыя пра Мсціслаўскі касцёл, які быў першым рэстаўрацыйным аб'ектам у Беларусі. Зрэшты, не толькі пра яго.

Работы там пачаліся яшчэ ў 1970-ых гадах, што выглядае дзіўнавата. Як распавёў спадар Юрый, у Беларусь павінна была прыехаць нейкая сур'ёзная польская дэлегацыя. І нехта адтуль абазначыў, што апроч асноўнай праграмы яны вельмі хочуць паглядзець касцёл у Мсціславе.

Вось цэнтр і выдзеліў экстрэнна грошы пад рэстаўрацыю і кансервацыю, нават не маючы планаў, што там рабіць.

Па выніку, дэлегацыя не прыехала, але сістэма ўжо працавала: грошы выдзелілі, рэстаўратары паехалі і працы пачаліся без дакладнага плана.

Што цікава, менавіта ў Мсціславе мінскія рэстаўратары сустрэлі старога носьбіта мовы ідыш. І так зацікавіліся, што самі пачалі вывучаць гэту прызабытую мову.

І адзінай кнігай на ідыш, якая аказалася пад рукой была "Цэліна" Брэжнева ( яе ж амаль на ўсе мовы свету пераклалі). Вось па ёй і вучылі.

Мне падалося, што гэта вельмі цікавы сімвал пачатку беларускай рэстаўрацыі і агулам эпохі: маладыя хлопцы-мастакі сядзяць на руінах старадаўняга касцёла, які рэстаўруюць незразумела для чаго, і вучаць мову ідыш па кнізе Брэжнева.

Вось жа, заўтра (30 чэрвеня) робім наступную онлайн сустрэчу, цяпер прысвечаную нематэрыяльнай рэстаўрацыі. У гасцях Алесь Лось і Сяргей Харэўскі.

Запісацца можна па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSckAhoye59TyG0R8OCkG5LTUDAWNCN1fUEtYEFhPelT94Kkiw/viewform?usp=send_form

А відэа папярэдняй сустрэчы тут: