Get Mystery Box with random crypto!

Занесла мяне ўчора выпадкова на афіцыйны сайт 'Года народнага | Беларускі Бабілон

Занесла мяне ўчора выпадкова на афіцыйны сайт "Года народнага ядзінства".

Пачаў гартаць, плануючы пабачыць нешта пра дажынкі, 3 ліпеня і польскіх паноў, але нечакана для сябе на першай жа старонцы знайшоў дакументальны фільм ад Беларусь-3 пад назвай "Бітва пад Мілавідамі".

Ну думаю, Марзалюк зараз запаліць. Уключуў і аказался, што добры фільм (і не толькі таму, што там няма магілёўскага сенатара). Фільм не проста пра бітву, а агулам пра паўстанне 1863 г., усё граматна і па справе (цалкам праўда яшчэ не дагледзеў).

Што да чаго? Куды ідэолагі глядзяць? Правакацыя нейкая?

Сёння ўжо замест таго фільма пастаўлены рэпартаж пра нейкага правільнага глаўурача. Але, відаць, відэа мяняюць кожны дзень.

Палез на ютуб і аказалася, што на Беларусь-3 цяпер выходзіць цэлы цыкл перадач пад назвай "Гісторыя Беларусі. Бітвы". Там і пра бітву на Нямізе, і пра бітву пад Оршай (!), і пра Клецак, і пра Мілавіды. І добрыя перадачы!

(у спакойныя часы пачаў бы дыскутаваць, што Мілавідам у гэтым шэрагу не месца, але цяпер вось проста не да гэтага).

Хто агулам выстаўляе ідэалагічныя каардынаты ў гэтай дзіўнай краіне? У які бок глядзець? Марзалюк куды глядзіць?

Там людзей за значак "Пагоні" на суткі садзяць, але тут цэлы цыкл перадач пра бітвы пад штандарам той "Пагоні" на афіцыйным БТ.

Але агулам, што б не дзеялася ўнутры дэманічнага механізма дзяржсістэмы, з'яўленне якаснага прадукта па беларускай гісторыі - гэта заўсёды добра. У гэтым маю поўную перакананасць. Таму пакідаю тут спасылку (цалкам усіх перадач не глядзеў яшчэ, але выглядае/гучыць добра).