Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Бабілон

Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон Б
Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон
Адрас канала: @belbabylon
Катэгорыі: адукацыя , Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.35K
Апісанне з канала

Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах.
Паштовая скрынка: @Babyylon_bot
Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/belbabylon

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-04-22 14:23:41 ​​У Беларусі абвясцілі экстрэмісцкай кнігу Віктара Ляхара "Ваенная гісторыя Беларусі".

Цыкл кніг, якія выдаваў Віктар Ляхар, у мяне заўсёды выклікалі здзіўленне. 

Па-першае, сваім фактам існавання. Чалавек, які шчыльна супрацоўнічае з сілавым блокам у Беларусі, піша і малюе кнігі са старадаўнімі рыцарамі, жаўнерамі БНР і бчб сцягамі. І ўсё гэта публічна і афіцыйна.

Па-другое, сваёй ідэалогіяй. Калі хто раптам не гартаў. Аўтар сабраў разам усіх жаўнераў-беларусаў за ўсе стагоддзі: дружыннікі старадаўняй Русі, рыцары ВКЛ, крылатыя гусары, расійскія жаўнеры ХІХ ст., жаўнеры БНР, савецкія салдаты і партызаны. Няма, напэўна, толькі вайскоўцаў у складзе Вермахта перыяду вайны. Усе астатнія ёсць, сабраныя разам, адмаляваныя і прэзентаваныя як героі. 

На вокладцы так і напісана "Герои, символы, цвета".

Я сам вялікі прыхільнік шанаваць усё варта ў беларускай гісторыі без ідэалагічнага фільтра. Ну не было ў мешчаніна XIX ст. іншага варыянта выбіцца ў людзі, як вайсковая кар'ера ў імперскім войску. Гэта аб'ектыўна. То калі чалавек быў варты, значыцца варты пашаны.

Але канцэнтрацыя гэтай ідэі ў адной кнізе, нават, у мяне выклікала лёгкі ступар. Бо некаторыя з персанажаў кнігі ў жыцці былі ворагамі паміжсобку, а тут яны разам і ўсе абвешчаны героямі. 

І тут праблема ў тым, што калі я магу ацаніць маштаб задумы, то вось большасць беларускіх вайскоўцаў наўрад ці. Ім патрэбныя зразумелыя і бясспрэчныя арыенціры. А не гэтыя інтэлектуальныя гульні. 

Беларускае войска несумненна жыве мінулым. Правяраць сваю баяздольнасць яно гатовае толькі ў абозе "старэйшага" брата. Для такой арміі патрэбна магутны, уцямны і непарыўны гістарычна-ваенны наратыў, які можна было б смакаваць бясконца. І імперска-савецкая гісторыя такі мае: Алякснадр Неўскі, стральцы, Сувораў, Скобелеў, Будзённы, Жукаў. Ён з пазіцыі логікі выглядае дзіўна, але ён ёсць.

А вось беларуская гісторыя такога наратыву не мае. І яго не прыдумаць. Нельга скласці ў адну сістэму Астрожскага, Каліноўскага і Булак-Булаховіча. Яны ўсе паасобку.

Увесь сакрэт паспяховых постсавецкіх армій быў у тым, што яны прайшлі ідэалагічнае абнуленне. Пагадзіліся, што яны не нашчадкі нейкай слаўнай непарыўнай вайсковай традыцыі, а наадварот самі з'яўляюцца першым пакаленнем, пачынальнікамі без традыцыі, якія могуць абапірацца толькі на паасобных герояў з розных эпох. І часцей за ўсё гэта трагічныя героі. 

Прыбалты праз гэта лёгка прайшлі ў пачатку 1990-ых, украінцы з цяжкасцю (але наколькі эфектыўна!) пасля 2014. А беларусаў гэта яшчэ толькі чакае.

Хаця можа працэс ужо пачаўся. У Кіеве. З батальёна імя Каліноўскага.

А кніжка несумненна добрая. Калі маеце магчымасць пагартаць, то вельмі раю.
579 views11:23
Адкрыць / каментаваць
2022-04-10 14:16:36 Вайна, развязаная Пуціным, закрывае (хутчэй эмацыйна, але закрывае) старую калягістарычную дыскусіі.

Экзістынцыйна з даўніх часоў існавала два падыходы да гісторыі Расіі.

Першы з іх настойваў на тым, што Расія - гэта варварскае ўтварэнне, пачвара на карце Еўропы, дзяржава, якая заўсёды існавала праз праяўленні зла, неадэкватнасці, і іншай падсвядомай брыдоты.

Другі падыход настойваў на тым, што Расія - гэта звычайная еўрапейская дзяржава, якая проста мае свае асаблівасці развіцця па прычыне вялікіх памераў, ну і пастаянна крыху адстае ад іншых дзяржаў.

І ў гэтага падыхода хапала прыхільнікаў і аргументаў. На апрычніну Івана Грознага была Варфаламееўская Ноч. На Крывавы Патоп Трыццацігадовая Вайна. Рэч Паспалітую агулам дзялілі ўсім мірам.

ХІХ ст. як ва ўсіх, ну толькі з адменай прыгоннага права крыху затрымаліся, але з кім не бывае. Паўстанні падаўляла? Пачытайце Кіплінга, пагартайце гісторыю англа-бурскай вайны.

У ХХ ст. па ўсім свеце быў фашызм, а ў Расіі камунізм. Брытанія і Францыя адмовіліся ад сваіх калоній пасля вайны. Дык і Расія таксама. Не па сваёй волі, пасля развала СССР, але ж сама падзея адбылася.

Карацей, дзяржава як дзяржава. Са сваімі асаблівасцямі і амбіцыямі канешне, але ў кантэксце.

Вось жа, развязанне вайны у ХХІ ст. паставіла Расію па-за кантэкст. Прычым надоўга. І што самае цікавае не толькі ў будучыні, але і ў мінулым. Цяпер вельмі цяжка будзе адстойваць ідэі пра "нармальнасць" расійскай гісторыі.
1.7K views11:16
Адкрыць / каментаваць
2022-04-08 10:38:54 Запісалі перадачу пра распаўсюджаны гістарычны міф, які сярод іншага падштурхнуў Пуціна распачаць вайну.

Міф пра дзве Украіны.

У гэтага міфа ёсць свае падставы і нагоды, але ягонае выкарыстанне ў рэальнай палітыцы прывяло да катастрофы.

Мой погляд на складаную праблему



1.5K views07:38
Адкрыць / каментаваць
2022-04-04 13:38:26 Учора 3 красавіка памёр знакаміты беларускі мастак-плакатыст Уладзімір Крукоўскі. Яму было 85 год.

Ягоныя плакаты бачылі усе з дзяцінства, хоць можа не заўсёды ведалі прозвішча аўтара. У 1980-ых шмат твораў ён прысвяціў нацыянальнаму адраджэнню беларусаў. І некаторыя з гэтых твораў сталі сімваламі сваёй эпохі.

Але ўсё ж, нягледзячы на вялікі працоўны даробак, імя гэтага мастака ўвойдзе ў беларускую гісторыю дзякуючы аднаму твору. У 1991 годзе ён разам з Яўгенам Куліком распрацаваў выяву "Пагоні", якая стала беларускім дзержаўным, а пасля нацыянальным сімвалам.

Распрацоўка эталона "Пагоні" не такая простая задача, як можа падацца. Бо за 800 гадоў яе існавання "Пагоню" малявалі ў самых розных стылістыках, а выбраць трэба было адну. Літоўцы, напрыклад, узялі за аснову Пагоню з эпохі Новага Часу (як лічыцца, з аднаго вавельскага габелена).

Уладзімір Крукоўскі і Яўген Кулік досыць нечакана вырашылі ўзяць за пататып гатычную выяву з надмагілля караля Ягайлы. А пасля доўга яшчэ над ёй працавалі.

У выніку атрымалася вельмі сучасная і ў той жа час з адсылкай да архаічнасці выява. Строгая па выкананні, але дастатковая мяккая агульным вобразам. Нейкая напраўду беларуская. Нават з задзелам.

Вялікая ўзячнасць і светлая памяць выбітнаму мастаку.

Вось тут цікавы матэрыял пра працу Уладзіміра Крукоўскага:
https://www.svaboda.org/a/uladzimier-krukouski/27027491.html
3.2K views10:38
Адкрыць / каментаваць
2022-03-29 11:11:39 Калісьці даўно я моцна зацікавіўся асобай украінскага генерала Пятра Грыгарэнкі.

Ну мяркуйце самі: чалавек гэты ўзрываў у Беларусі старадаўнія храмы, будаваў "Лінію Сталіна", быў класічным савецкім генералам, а па выніку ўвайшоў гісторыю як адзін з самых уплывовых савецкіх дэсідэнтаў.

Нейкая неверагодная біяграфія, якую Грыгарэнка да таго ж паспеў скласці ў шыкоўныя мемуары.

Вырашыў, што гэты чалавек варты таго, каб быць прадстаўлены ў нашым цыкле пра Украіну.
Як украінец, дзіўным чынам звязаны з Беларуссю, але самае галоўнае, як чалавек, які здолеў вырвацца з абсалютнай цемры і паверыць у святло ў часы глухога СССР.

Дарэчы, катэгарычна раю пачытаць ягоныя мемуары пад дзіўнай, але вельмі сэнсоўнай назвай "В подполье можно встретить только крыс..." (можна знайсці у інтэрнэце).

Але спачатку паглядзіце парадачу)



2.7K views08:11
Адкрыць / каментаваць
2022-03-26 17:02:33 Вайну ва Украіне прынята цяпер параўноваць з Другой Сусветнай. Па зразумелых прычынах, дужа шмат адсылак і аналогій.

Але вось нядаўна ад некалькіх гісторыкаў пачуў іншую аналогію, магчыма, сапраўды больш блізкую нам - Лівонская вайна.

Другая палова XVI ст. Маскоўскі цар Іван Грозны раптам вырашае адцапаць сабе Інфлянты. І вы не паверыце, якія былі на тое прычыны: крыўда на заключаную ваенную дамову паміж ВКЛ і Лівоніяй, а таксама... А таксама абарона рускамоўнага/праваслаўнага насельніцтва Лівоніі.

Так так, пашырэнне НАТО і вечнарускамоўнапакрыўджаныя. Карацей, інфармацыйным метадычкам у Расіі 500 год. У пэўным сэнсе, гістарычная каштоўнасць.

І планаваў Грозны толькі зайсці папужаць, а па выніку, завіс там на 16 год.

Сама вайна вартая асобнай размовы, але тут звернем увагу толькі на адзін момнат.

Разруха і голад, якія наступілі ў Масковіі пасля вайны (гэта пры тым, што на яе тэрыторыі адбывалася мінімальная частка ўсіх вайсковых дзеянняў) была настолькі катастрафічная, што ў народзе для таго крызісу нават слова асобнае прыдумалі - Поруха.

Поруха - гэта быў шматгадовы капец усёй паўночна-заходняй Масковіі, які ледзьве не завершыўся знішчэннем дзяржавы пад час Смуты пачатку XVII ст.

Але не завершыўся, не дажалі крыху.
7.5K views14:02
Адкрыць / каментаваць
2022-03-25 12:17:29
З Днём Волі!

Як і 104 гады назад нашая Свабода моцна звязаная з Украінай.

І зноўку ўсё вельмі няпроста. Але трэба рухацца наперад.

Жыве Беларусь!
2.3K views09:17
Адкрыць / каментаваць
2022-03-24 17:19:08 У дзяржаўных СМІ апошнія дні ідзе хваля інфармацыі пра Хатынь. Каментаваць там няма чаго, але хачу зрабіць адну рэмарку з нагоды.

Відавочна, што на бясконцых круглых сталах і мітынгах вялікімі літарамі выведзены слоган "Захаваць гістарычную памяць". Я думаю, што шмат хто з чытачоў канала таксама час ад часу ўжывае гэту фразу па звычны.

Дык вось, кіньце! Проста падумайце, што яна значыць.

Памяць - гэта пэўная функцыя мозга. Хоць чалавечага, хоць нацыянальнага. Што азначае, калі мы кажам "захаваць памяць" у дачыненні да чалавека? Хутчэй за ўсё, што херова гэтаму чалавеку, што ў яго нейкая хвароба і пытанне стаіць хаця б аб захаванні памяці, каб ён хоць нешта памятаў і людзей пазнаваў.

Здаровы чалавека памяць развівае!

Тое ж самае і з гістарычнай памяццю. Яе не трэба захоўваць, яе трэба развіваць, трэніраваць. А любое развіццё - гэта балючы працэс. Балючасць трэніровак гістарычнай памяці палягае на тым, што трэба час ад часу пераглядаць прыемныя для сябе ідэалагічныя міфы і адмаўляцца да памылковых. Гэта вельмі непрыемна, але гэта непазбежна і правільна.

Вось жа, падставовая прычына цяперашняга крызісу ў Расіі і Беларусі ў тым, што дзяржава забараніла грамадству развіваць памяць, патрабуючы яе захоўваць.

Па выніку прадказальна развіўся клінічны маразм. Які зараз забівае.
4.0K viewsedited  14:19
Адкрыць / каментаваць
2022-03-24 17:18:30 Channel photo updated
14:18
Адкрыць / каментаваць
2022-03-24 17:18:22 Channel photo removed
14:18
Адкрыць / каментаваць