Get Mystery Box with random crypto!

Учора 3 красавіка памёр знакаміты беларускі мастак-плакатыст У | Беларускі Бабілон

Учора 3 красавіка памёр знакаміты беларускі мастак-плакатыст Уладзімір Крукоўскі. Яму было 85 год.

Ягоныя плакаты бачылі усе з дзяцінства, хоць можа не заўсёды ведалі прозвішча аўтара. У 1980-ых шмат твораў ён прысвяціў нацыянальнаму адраджэнню беларусаў. І некаторыя з гэтых твораў сталі сімваламі сваёй эпохі.

Але ўсё ж, нягледзячы на вялікі працоўны даробак, імя гэтага мастака ўвойдзе ў беларускую гісторыю дзякуючы аднаму твору. У 1991 годзе ён разам з Яўгенам Куліком распрацаваў выяву "Пагоні", якая стала беларускім дзержаўным, а пасля нацыянальным сімвалам.

Распрацоўка эталона "Пагоні" не такая простая задача, як можа падацца. Бо за 800 гадоў яе існавання "Пагоню" малявалі ў самых розных стылістыках, а выбраць трэба было адну. Літоўцы, напрыклад, узялі за аснову Пагоню з эпохі Новага Часу (як лічыцца, з аднаго вавельскага габелена).

Уладзімір Крукоўскі і Яўген Кулік досыць нечакана вырашылі ўзяць за пататып гатычную выяву з надмагілля караля Ягайлы. А пасля доўга яшчэ над ёй працавалі.

У выніку атрымалася вельмі сучасная і ў той жа час з адсылкай да архаічнасці выява. Строгая па выкананні, але дастатковая мяккая агульным вобразам. Нейкая напраўду беларуская. Нават з задзелам.

Вялікая ўзячнасць і светлая памяць выбітнаму мастаку.

Вось тут цікавы матэрыял пра працу Уладзіміра Крукоўскага:
https://www.svaboda.org/a/uladzimier-krukouski/27027491.html