Get Mystery Box with random crypto!

Калісьці даўно я моцна зацікавіўся асобай украінскага генерала | Беларускі Бабілон

Калісьці даўно я моцна зацікавіўся асобай украінскага генерала Пятра Грыгарэнкі.

Ну мяркуйце самі: чалавек гэты ўзрываў у Беларусі старадаўнія храмы, будаваў "Лінію Сталіна", быў класічным савецкім генералам, а па выніку ўвайшоў гісторыю як адзін з самых уплывовых савецкіх дэсідэнтаў.

Нейкая неверагодная біяграфія, якую Грыгарэнка да таго ж паспеў скласці ў шыкоўныя мемуары.

Вырашыў, што гэты чалавек варты таго, каб быць прадстаўлены ў нашым цыкле пра Украіну.
Як украінец, дзіўным чынам звязаны з Беларуссю, але самае галоўнае, як чалавек, які здолеў вырвацца з абсалютнай цемры і паверыць у святло ў часы глухога СССР.

Дарэчы, катэгарычна раю пачытаць ягоныя мемуары пад дзіўнай, але вельмі сэнсоўнай назвай "В подполье можно встретить только крыс..." (можна знайсці у інтэрнэце).

Але спачатку паглядзіце парадачу)