Get Mystery Box with random crypto!

Вайну ва Украіне прынята цяпер параўноваць з Другой Сусветнай. | Беларускі Бабілон

Вайну ва Украіне прынята цяпер параўноваць з Другой Сусветнай. Па зразумелых прычынах, дужа шмат адсылак і аналогій.

Але вось нядаўна ад некалькіх гісторыкаў пачуў іншую аналогію, магчыма, сапраўды больш блізкую нам - Лівонская вайна.

Другая палова XVI ст. Маскоўскі цар Іван Грозны раптам вырашае адцапаць сабе Інфлянты. І вы не паверыце, якія былі на тое прычыны: крыўда на заключаную ваенную дамову паміж ВКЛ і Лівоніяй, а таксама... А таксама абарона рускамоўнага/праваслаўнага насельніцтва Лівоніі.

Так так, пашырэнне НАТО і вечнарускамоўнапакрыўджаныя. Карацей, інфармацыйным метадычкам у Расіі 500 год. У пэўным сэнсе, гістарычная каштоўнасць.

І планаваў Грозны толькі зайсці папужаць, а па выніку, завіс там на 16 год.

Сама вайна вартая асобнай размовы, але тут звернем увагу толькі на адзін момнат.

Разруха і голад, якія наступілі ў Масковіі пасля вайны (гэта пры тым, што на яе тэрыторыі адбывалася мінімальная частка ўсіх вайсковых дзеянняў) была настолькі катастрафічная, што ў народзе для таго крызісу нават слова асобнае прыдумалі - Поруха.

Поруха - гэта быў шматгадовы капец усёй паўночна-заходняй Масковіі, які ледзьве не завершыўся знішчэннем дзяржавы пад час Смуты пачатку XVII ст.

Але не завершыўся, не дажалі крыху.