Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Бабілон

Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон Б
Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон
Адрас канала: @belbabylon
Катэгорыі: адукацыя , Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.35K
Апісанне з канала

Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах.
Паштовая скрынка: @Babyylon_bot
Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/belbabylon

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2021-05-18 17:14:09 Апроч усяго іншага, tut.by гэта яшчэ і буйны гістарычны рэсурс Беларусі, якія для пашырэння гістарычных ведаў зрабіў напраўду вельмі шмат. А калі казаць пра працу сярод рускамоўных беларусаў, то, напэўна, больш за ўсіх.

І цяпер гэты масіў назапашаных артыкулаў па нашай гісторыі недасяжны з-за брудных гульняў недалёкіх людзей.

Жыві TUT.BY!

Варта падпісацца на канал @tutby_official
1.4K views14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-05-15 17:33:03 Заўтра, ў межах новага конкурса "Спадчына ў дзеянні" беларускага ICOMOS, раблю zoom гутарку са старэйшымі рэстаўратарамі Беларусі Уладзімірам Ракіцкімі і Юрыем Маліноўскім.

У нас неяк лічыцца, што ў Беларусі школы рэстаўрацыі не было і няма. Але гэта ня так. Пры ўсіх праблемах, рэстаўрацыйная школа пачала нараджацца ў нас яшчэ 1960-ых гадах і нашыя рэстаўратары шмат чаго паспелі зрабіць яшчэ ў савецкі час.

Заўтра пра гэта і пагаворым. Вось спасылка на апісанне і рэгістрацыю:

https://www.facebook.com/events/1303237886736859
2.4K views14:33
Адкрыць / каментаваць
2021-05-14 09:31:08 Журналіст Дзмітры Гурневіч зрабіў 9 мая добрую гутарку з нямецкім гісторыкам Крыстыянам Ганцэрам, дзе прагаварыў адну важную думку, якая цягам апошняга года перыядычна выплывае ў шырокі грамадскі дыскурс.

Мы часта ўяўляем сабе, што ў Германіі злачынства нацызма адразу прасля Нюрнбергскага трыбунала пачалі ўспрымацца як злачынства. Але гэта ня так. Яшчэ да сярэдзіны 1980-ых гадоў тая вайна ўспрымалася немцамі менавіта як параза немцаў. Нібыта былі перагібы на месцах, але ў іншым вайна як вайна. А Вермахт агулам быў чысты крыштальна.

І сітуацыя зварухнулася толькі ў 1980-ых, калі пытанні пачалі ставіць ужо дарослыя дзеці/унукі ўдзельнікаў тых падзей.

Вось тут само інтэрв'ю

А гэта канала Дзмітрыя ў ТГ

І вось па выніках гэтай гутаркі ў мяне дзве думкі. Адна сумная, а другая не.

1. Людзі, якія ўдзельнічаюць у масавых злачынствах ніколі не прызнаюць сваёй віны. І людзі якія саўдзельнічалі ніколі не прызнаюць. Гэта чалавечая псіхалогія. Яны будуць казаць "так было трэба", "не было выйсця", "мы сражалісь за родзіну". І так далей. Якія б страшныя не былі злачынствы.

Ну і ў дачыненні да нашых рэалій зразумела пра што я.

2. Пры любых раскладах у пакаленні ўнукаў злачынствы пачынаюць называць злачынствамі. Бо ўнукаў адказ "так было трэба" і "яны першыя пачалі" не будзе задавальняць.

І гэта вяртае нас да думкі, якая яшчэ год назад выглядала маргінальным вар'яцтвам, а цяпер актыўна заваёўвае месца ў галовах грамадства: разбор цяперашняй сітуацыі Беларусі трэба пачынаць з прызнання і разбору грахоў камуністычнага ладу.

Якраз прыйшоў час. Унукі падраслі.

Сітуацыя ў нас ускладняецца тым, што цяперашняя сістэма якраз вырасла з той камуністычнай. І частка ўнукаў сядзяць у крэслах сваіх дзядоў. Хаця можа якраз тут і схаваная іголка Кашчэя.
2.9K viewsedited  06:31
Адкрыць / каментаваць
2021-05-11 11:04:31
Гарыць дах будслаўскай святыні. Вялікая бяда.

Падаецца, галоўнае, каб не абвалілася столя самога храма. Дах адновім.

А вось унікальныя роспісы будуць залітыя вадой.
1.5K viewsedited  08:04
Адкрыць / каментаваць
2021-05-09 13:33:38 Год назад, напярэдадні 9 мая, я зрабіў невялікую онлайн экскурсію па Усходніх могілках.

Нядаўна перагледзеў і вырашыў яшчэ раз тут расшарыць. Тэхнічна там усё трэба перазапісваць, але сам фармат выглядае ўдалы. Асабліва на фоне таго як адзначаецца гэта дата сёлета.



2.0K viewsedited  10:33
Адкрыць / каментаваць
2021-05-08 13:19:23 З дазволу паважанага Алеся Самаленчука вырашылі выкласці нашую ўчорашнюю размову пра Рамана Скірмунта у онлайн.

Там пра палесскі бізнэс, "краёўства", падкавёрныя інтрыгі ў БНР і асабістыя жыццёвыя драмы Скірмунта.



1.5K views10:19
Адкрыць / каментаваць
2021-05-03 23:14:03 І пра канстытуцыю 3 мая. Мне падаецца, што гэтая тэма выклікае ўсё большы інтарэс у грамадства, але адпаведна ўсё больш пытанняў. Богэты дакумент нельга проста "ўзяць і пакласці ў нацыянальную кішэню". Не такі ён відавочны як Статут 1588.

Але вось вам некалькі простых адказаў на простыя пытанні.

1. Канстытуцыя 3 мая - наш дакумент, як і ўсе іншыя дакументы прынятыя на соймах Рэчы Паспалітай. Яго можна разглядаць у пазітыўным святле, можна ў негатыўным, але ад гэтага ягоная "нашасць" не зменшыцца. Паслы з Менска, Наваградка, Ваўкавыска, Браслава, Берасця і шмат яшчэ якіх паветаў гэта падцвярджаюць.

2. Канстуцыя 3 мая - "выбуховы" і прагрэсіўны дакумент свайго часу. Частка ягоных артыкулаў даганяла агульныя еўрапейскія тэндэнцыі, а частка апераджала. Ёсць там пару артыкулаў не прагрэсіўных і зусім не "выбуховых", але гэта не мяняе агульнай карціны.

3. Канстытуцыя 3 мая не адмяняла ВКЛ. Наадварот, у дадатку да канстытуцыі - "Заручынах абодвух народаў" -, прынятых у кастрычніку таго ж года, ВКЛ атрымлівала больш правоў, чым мела раней (калі вы не чулі раней пра "Заручыны", то абавязкова пагугліце).

4. Не ўсё важнае трэба святкаваць. У палякаў гэтая дата стала ключавым (адпраўным) пунктам фармавання нацыянальнай (грамадзянскай) гісторыі. У нас такая традыцыя не склалася. То можа і не трэба. Але на польскіх ўрачыстасцях ў гонар гэтай даты наш прэзідэнт мусіць быць абавязкова!
2.4K views20:14
Адкрыць / каментаваць
2021-04-27 18:54:12 ​​Менск - гэта горад, у якім кожныя 100 год адбываўся нейкі масштабны катаклізм, а то і не адзін: вайна, пажар, змена дзяржаўнасці, змена пануючай ідэалогіі.

Мураваныя будынкі мелі шанец перажыць гэтыя нягоды (хаця і ня ўсе), а вось артэфакты - дакладна не. Іх палілі, вывозілі, перараблялі, дый проста нішчылі.

Тым большае здзіўленне выклікае абраз Божай Маці Мінскай, які вось ужо 500 год (і гэта амаль дакладна) ахоўвае наш горад. Можна не быць веруючым, але і ў гістарычным кантэксце даводзіцца прызнаваць цудадзейнасць гэтага артэфакта.

Заўтра з нагоды блізкага праваслаўна Вялікадня вяду экскурсію па адрасах Божай Маці Мінскай. За 500 год абраз гэты паспеў "пажыць" шмат у якіх месцах нашага горада (часам досыць незвычайных).

І што самае галоўнае, паспрабуем разабрацца, адкуль жа ён да нас "прыплыў". У сучасных гісторыкаў ёсць свае версіі і яны цікавыя.

Заўтра, дарэчы, +9 і сонца)

Запіс па спасылцы: https://forms.gle/jwz3n73kctbixhCQ8

На фота выява абраза да рэстаўрацыі ў 1991 г.
2.1K viewsedited  15:54
Адкрыць / каментаваць
2021-04-25 10:54:29 Дзякуючы запрашэнню onliner.by паспрабаваў сябе ў нечаканай ролі падкасцера.

Нагаварыў пра Мікалая Радзівіла Сіротку.

Сіротку ў нас найчасцей узгадваюць толькі ў сувязі з Нясвіжам, але ягонае гістарычнае значэнне значна большае. А па некаторых пунктах лёсавызначальнае.

Пра гэта і паспрабаваў пагаварыць. Па спасылцы можна паслухаць, што атрымалася. А таксама паглядзець, бо там яшчэ тэкст ёсць і карцінкі)

https://people.onliner.by/2021/04/25/mikalaj-radzivil-sirotka
2.1K views07:54
Адкрыць / каментаваць
2021-04-24 16:59:01
«Белы Ковель» – новая торговая марка мясной продукции высокого качества и большое достижение ОАО «Александрийское».


У іншы час я не звярнуў бы увагі на гэту рэкламку, але час расстаўляе свае акцэнты.

Белы Ковель - замак каталіцкіх князёў Сангушак пад Оршай.

А ОАО "Александрыйскае" уваходзіць к аграхолдынг "Управ. Делами президента".

Таму пакуль у Мінску Лукашэнка раздзьмувае тэму польскай пагрозы і рускага брацтва, ягоныя падначаленыя на месцах расстаўляць правільныя акцэнты.

https://alexandriya.by/company/belyi-kovel
1.5K views13:59
Адкрыць / каментаваць