Get Mystery Box with random crypto!

​​Менск - гэта горад, у якім кожныя 100 год адбываўся нейкі ма | Беларускі Бабілон

​​Менск - гэта горад, у якім кожныя 100 год адбываўся нейкі масштабны катаклізм, а то і не адзін: вайна, пажар, змена дзяржаўнасці, змена пануючай ідэалогіі.

Мураваныя будынкі мелі шанец перажыць гэтыя нягоды (хаця і ня ўсе), а вось артэфакты - дакладна не. Іх палілі, вывозілі, перараблялі, дый проста нішчылі.

Тым большае здзіўленне выклікае абраз Божай Маці Мінскай, які вось ужо 500 год (і гэта амаль дакладна) ахоўвае наш горад. Можна не быць веруючым, але і ў гістарычным кантэксце даводзіцца прызнаваць цудадзейнасць гэтага артэфакта.

Заўтра з нагоды блізкага праваслаўна Вялікадня вяду экскурсію па адрасах Божай Маці Мінскай. За 500 год абраз гэты паспеў "пажыць" шмат у якіх месцах нашага горада (часам досыць незвычайных).

І што самае галоўнае, паспрабуем разабрацца, адкуль жа ён да нас "прыплыў". У сучасных гісторыкаў ёсць свае версіі і яны цікавыя.

Заўтра, дарэчы, +9 і сонца)

Запіс па спасылцы: https://forms.gle/jwz3n73kctbixhCQ8

На фота выява абраза да рэстаўрацыі ў 1991 г.