Get Mystery Box with random crypto!

І пра канстытуцыю 3 мая. Мне падаецца, што гэтая тэма выклікае | Беларускі Бабілон

І пра канстытуцыю 3 мая. Мне падаецца, што гэтая тэма выклікае ўсё большы інтарэс у грамадства, але адпаведна ўсё больш пытанняў. Богэты дакумент нельга проста "ўзяць і пакласці ў нацыянальную кішэню". Не такі ён відавочны як Статут 1588.

Але вось вам некалькі простых адказаў на простыя пытанні.

1. Канстытуцыя 3 мая - наш дакумент, як і ўсе іншыя дакументы прынятыя на соймах Рэчы Паспалітай. Яго можна разглядаць у пазітыўным святле, можна ў негатыўным, але ад гэтага ягоная "нашасць" не зменшыцца. Паслы з Менска, Наваградка, Ваўкавыска, Браслава, Берасця і шмат яшчэ якіх паветаў гэта падцвярджаюць.

2. Канстуцыя 3 мая - "выбуховы" і прагрэсіўны дакумент свайго часу. Частка ягоных артыкулаў даганяла агульныя еўрапейскія тэндэнцыі, а частка апераджала. Ёсць там пару артыкулаў не прагрэсіўных і зусім не "выбуховых", але гэта не мяняе агульнай карціны.

3. Канстытуцыя 3 мая не адмяняла ВКЛ. Наадварот, у дадатку да канстытуцыі - "Заручынах абодвух народаў" -, прынятых у кастрычніку таго ж года, ВКЛ атрымлівала больш правоў, чым мела раней (калі вы не чулі раней пра "Заручыны", то абавязкова пагугліце).

4. Не ўсё важнае трэба святкаваць. У палякаў гэтая дата стала ключавым (адпраўным) пунктам фармавання нацыянальнай (грамадзянскай) гісторыі. У нас такая традыцыя не склалася. То можа і не трэба. Але на польскіх ўрачыстасцях ў гонар гэтай даты наш прэзідэнт мусіць быць абавязкова!