Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Бабілон

Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон Б
Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон
Адрас канала: @belbabylon
Катэгорыі: адукацыя , Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.35K
Апісанне з канала

Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах.
Паштовая скрынка: @Babyylon_bot
Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/belbabylon

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2021-08-13 17:00:08 FRIEDMAN – аўтарскі канал гісторыка Аляксандра Фрыдмана (Alexander Friedman)

Гісторыя і палітыка ў Беларусі, Еўропе і на Блізкім Усходзе

Падпісвайцеся: https://t.me/Alexander_Friedman
912 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 11:25:04 Сёння "Беларускі камітэт ІКАМОС" праводзіць адкрыты брэйнсторм: «Крытэрыі якасці рэстаўрацыйных праектаў».

Пакуль ламаецца усё старое трэба думаць як будаваць новае. У сферы спадчыны гэта асабліва актуальнае пытанне. Па інэрцыі ХХ ст. у нас прынята лічыць, што тэрмін каштоўнасць самадастатковы. І адпаведна ўсе працэсы, якія з яго выцякаюць (рэстаўрацыя, напрыклад), маюць відавочную логіку развіцця. Але гэта не так. Як і ў любой іншай справе тут трэба дамаўляцца і рабіць гэта лепей на беразе.

Вельмі разумныя і кампетэнтныя людзі будуць гаварыць пра гэта сёння вечарам. А паўдзельнічаць можна, запісаўшыся па спасылцы: https://forms.gle/PXjMT1RphxtuHCK16
586 views08:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 11:42:43 Адзін са спартовых функцыянераў, якія угаворвалі лёгкаатлетку Ціманоўскую залегчы "на дно", прывёў прыклад таго, як Кутузаў у 1812 годзе "удала" здаў Маскву , чым дэзарганізаваў напалеонаўскую армію і пасля перамог. Вось і Ціманоўскай трэба здаць сваю Маскву, каб пасля перамагчы.

Сказаць пра гэта хочацца шмат чаго, але дадзены канал гістарычны, таму я проста скарыстаюся нагодай і парэкамендую вельмі добрую кнігу.

Адам Замойский "1812. Фатальный марш на Москву".
(можна набыць у інтэрнэце)

Гэта кніга прызнаецца аматарамі напалеаністыкі адным з лепшых твораў, які раскрывае падзеі 1812 года. Напісана лёгка, але ў той жа час з неабходным паглыбленнем у вузлавыя сюжэты гісторыі.

Замойскі не хайпуе на тэме, не перамагае неверагодныя міфы, не настойвае на праўдзе ў апошняй інстанцыі, але максімальна асэнсавана паказвае, як разгортвалася гэтая гісторыя.

Вось жа, ён пераканаўча даводзіць, што Кутузаў не планаваў ніякай здачы Масквы. Уся кампанія 1812 года ажно да выхаду Напалеона з Масквы дыктавалася адной эмоцыяй - містычным страхам перад непераможным Напалеонам.

Першы факап здарыўся ў самым пачатку, калі Аляксандр І некалькі месяцаў правёў у Вільні, рыхтуючыся даць адпор свайму калегу, але ўсё было арганізавана так дрэнна, а страх настолькі замаруджваў, што калі Напалеон падышоў да Нёмана, расійская армія, якая доўга рыхтавалася да гэтай падзеі, папросту адступіла, а імператар збёг у сталіцу.

Так пачалося доўгае адступленне да Масквы. Адным з галоўных панікёраў у войску быў якраз Кутузаў (ягоныя вайсковыя таленты, дарэчы, ставяцца зараз пад вялікі сумнеў). Ён з цяжкасцю пагадзіўся на Барадзінскую бітву і без усялякіх цяжкасцяў на здачу Масквы.

Зразумела, што тактычныя плюсы ад маштабнага адступлення абмяркоўваліся ў штабе, але Замойскі пераканаўча даводзіць, што базавым матывам такой тактыкі быў якраз страх перад непераможным Імператарам.

Па выніку, Расія выйграла тады не дзякуючы хітрасці Кутузава, але дзякуючы некалькім фатальным памылкам самаго Напалеона і наяўнасці ў расійскім войску пэўнай колькасці вопытных і талковых генералаў, якія ў сітуацыі штабнога бардака бралі на сябе адказнасць і супрацьдзейнічалі французам, нягледзячы на страх.

Па сукупнасці фактараў, Кутузаў, якія баяўся французскага імператара нават пад час бітвы на Бярэзіне (з-за чаго і спазніўся на разгром), выйшаў з гэтай вайны велічным пераможцам.

Ведаючы гэтыя нюансы, метафара з Кутузавым выглядае досыць дарэчнай: калі б сістэма падпарадкавалася страху і пачала адступаць, то можа здолела б сябе захаваць, а нават і выйграць.

Але спартовы функцыянер не ўлічыў аднаго моманту: Напалеон у гэтай сітуацыі гуляе з іншага боку, ён стаіць за спінай Кутузава і загадвае ісці напралом.
1.5K views08:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 10:35:24
У беларускай гістарычнай прасторы бракуе добрай ілюстратыўнасці.

Дакладней малюнкаў шмат, але большасць з іх маюць партрэтна-пафасны характар і слаба працуюць на эмоцыі.

"Жывых" ілюстрацый, якія б бралі цябе і закідвалі ў мінулае, ня так шмат.

Таму асабліва прыемна было пабачыць у інстаргаме профіль маладога мастака, які ў сучаснай комікснай манеры пераасэнсоўвае гісторыю Мінска ХХ ст.

Вельмі трэба такога паболей.

https://instagram.com/bogdandowgialo
2.6K views07:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 19:30:03 5 год назад, калі мяне яшчэ не чытала амаль 2 тысячы чалавек (дзякуй усім), напісаў тэкст "Ланцужок Незалежнасці", дзе паспрабаваў разабрацца, якая дата лепшая для святкавання дня Незалежнасці.

Пісаў яшчэ ў Livejournal(!), збольшага для сябе, таму крыху размазана і шматслоўна, але асноўная думка мне і цяпер падабаецца. Вырашыў падзяліцца.

https://cymus.livejournal.com/78354.html
523 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 19:56:18 Мне заўсёды шкада было ліквідаванага свята 27 ліпеня. Нават на фоне уздыму 25 сакавіка апошніх год.

Магчыма, гэта звязана з тым, што 27 ліпеня паспела стаць святам майго дзяцінства. Засталіся нейкія ўрыўкавыя ўспаміны пра святочны настрой першай паловы 1990-ых.

Хоць маю і лагічныя аргументы.

27 ліпеня, нягледзячы на "выпадковасць" усёй сітуацыі з развалам СССР, гэта дата, якая раздзяліла беларускую гісторыю на "да" і "пасля", яна дала нам Незалежнасць.

Гэта дата якой магло ня быць, але яна адбылася дзякуючы высілкам шматлікіх беларусаў, якія пачыналі працаваць на яе, тады калі яшчэ ніхто нічога не чакаў.

Вера ў цуды, якая мацавала старэйшае пакаленне мусіць цяпер мацаваць і нас. Бо ёсць дзеля чаго.

"Артыкул І.

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка - суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ...
вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу".

27 ліпеня 1990 г.

https://t.me/belarusian_history/2851
79 views16:56
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 22:33:03 Пазаўчора памерла найстарэйшая прадстаўніца роду Радзівілаў - Эльжбета Тамашэўская.

Ёй было 103 гады.

Гэтая навіна ў маёй фрэндстужцы перабіла нават навіны пра рэпрэсіі, што падавалася зусім немагчымым.

Фармальна гэта выглядае дзіўна. Пані Эльжбета не нарадзілася ў Беларусі, у дарослым узросце бывала ў нас толькі некалькі разоў, прычым другі раз патрапіла да нас крыху выпадкова (за гэту выпадковасць мусім дзякаваць Глебу Лабадзенку). Беларускай сябе княгіня не называла, дый нічым асаблівым пад час вандровак па сваіх ваколіцах не адзначылася.

Чаму ж пра яе напісалі ўсе?

Напэўна таму, што Эльжбета Радзівіл увасабляла сабой аскепак той гісторыі Беларусі, якую мы згубілі ў ХХ ст. і па якой маем цяпер фантомныя болі ў той ці іншай ступені.

Маленькая дзяўчынка, якая сядзіць на балконе нясвіжскага замка, не як турыста, ці прыслуга, а як гаспадыня. Сядзіць там дзе да яе сядзелі дзясяткі ейных продкаў мінулых стагоддзяў, пра якіх мы чытаем у школьных падручніках. Гэта не проста фота, але "партал" у мінулае, які спрацоўвае на вельмі вялікую колькасць беларусаў.

Што самае цікавае (і каштоўнае), княгіня Эльжбета магла і не быць такім "парталам". Гэта залежыла ад яе. Дастаткова было адной фразы, каб мы развярнуліся і расчараваныя пайшлі па дамах. Што-небудзь пра родную Польшчу, няправільных беларусаў, правы на маёмасці...

Але Эльжбета разам з Мацеем Радзівілам ўзялі на сябе місію несці гэты грааль гісторыі, якім ёсць для нас род Радзівілаў, і вельмі далікатна, але ўпэўнена прынеслі яго ў сучасную Беларусь.

Падаецца, атрымалася. Амбасадары мінулага ў нас з'явіліся менавіта ў вобразе Радзівілаў.

За што пані Эльжбеце вялікі дзякуй. RIP.
2.4K viewsedited  19:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 21:58:09 Большое спасибо "Рефлексии и реакции" за добрые слова и очередную поддержку.

Как пишет этот замечательный канал "большие помогают средним, а средние помогают маленьким", поэтому поддержу такой подход и я:

FRIEDMAN – канал историка Александра Фридмана, в последнее время делающего интересные краткие обзоры иностранной прессы по беларуской тематике.

Научное мнение – исследовательский канал, инфографики, визуализация, новые знания.

INFLUENCE – образовательный проект по изучению проблем бизнеса, власти и законотворчества. На платформе Boosty публикуется информация, которую зачастую невозможно найти в открытом доступе.

Политонелогия – политическая философия и анализ событий в стране.

А вось на наступныя каналы я прашу падпісацца як беларус, якому баліць сэрца за краіну, бо ў час задушэння ўсяго нацыянальнага яны застаюцца абаронцамі, рэтранслятарамі ідэй і пачуццяў тытульнай нацыі:

Саюз беларускіх пісьменнікаў – Саюз, каля вытокаў якога стаялі Янка Купала і Якуб Колас.

Беларускі ПЭН – Цэнтр, які стваралі Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін. Старшынёй Цэнтра на цяперашні час з'яўляецца Святлана Алексіевіч.

Беларускі Бабілон – беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах.

Наш Музей – віртуальны музей гісторыі і культуры Беларусі.

Kamunikat – адна з буйнейшых беларуских інтэрнэт-бібліятэк.

Абаронім Нацыянальную Сімволіку – канал аб тым, як можна і як трэба абараняць сімвалы выключна на законных падставах законнымі метадамі, чат канала тут.

Дзякуй новым падпісчыкам за ўвагу і давер. Зараз шмат негатыву, зараз усім балюча, але ж трэба сціснуць зубы і ісці далей. Чытайце беларускае, не забывайце пра замежнае, абмяркоўвайце і пішыце ў зваротную сувязь @nd_by_bot.

Ваш народны дэпутат
277 views18:58
Адкрыць / каментаваць
2021-07-17 20:06:43 ​​Прынята лічыць, што Першы Ўсебеларускі З'езд у 1917 годзе праходзіў у цяперашнім Купалаўскім тэатры з Мінску. 

Але гэта не зусім так. З'езд распачаўся ў тэатры, але зацягнуўся. І тады мінчукі папрасілі вызваліць будынак, бо будаўніцтва дзяржавы важна, а культура і забавы важней. 

Дэлегаты просьбу мінчукоў уважылі і выдалі такую пастанову:

«Всебелорусский съезд постановил дом бывшего Минского Дворянского Депутатского собрания ... отныне объявить национальной собственностью Белорусского народа. Президиуму поручено принять меры к освобождению дома для занятия такового съездом».

Дом "дворянских собраний" стаяў праз дарогу, на месцы цяперашняга выхада з метро (на фота). Там з сярэдзіны ХІХ ст. збіралася мінская шляхта, каб рашаць свае пытанні.

Вось туды ўвесь з'езд і пераехаў. А праз некалькі дзён іх разагналі п'яныя бальшавікі. Мясцовыя дарэчы бальшавікі, без узгаднення з Масквой.

Вось жа, калі пачынаеш нацыяналізацыю, мусіш быць гатовы да прыходу п'яных бальшавікоў, якія зробяць усё лепш за цябе.
1.2K viewsedited  17:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 23:16:28 Ва ўсіх энцыклапедыях пішацца, што верш "Малітва" (будучы гімн "Магутны Божа") Наталля Арсеннева напісала ў 1943 годзе ў Мінску.

І нідзе не ўдакладняецца калі дакладна. Падавалася б якая розніца. Калі ў 1943 годзе і ў Мінску, то ясна, што калабарантка, а калі калабарантка, то і ўдакладняць нічога ня трэба (тут у кожнага ёсць свой набор штампаў).

Але розніца ёсць. 22 чэрвеня 1943 г. у гарадскім тэатры партызаны падклалі бомбу ад выбуху якой загінула шмат моладзі з СБМ і сярод іх сын Арсенневай Яраслаў.

Вось жа, ёсць розніца, калі паэтка пісала свой верш - да гэтай падзеі ці пасля!

Падаецца, энэргія "Малітвы" якраз у тым, што зламаная жанчына, будучы на адным з варагуючых бакоў, у самы разгар канфлікта (і магчыма згубіўшы сына), у творы нікога не абвінавачвае, не пагражае, не патрабуе помсты, а проста моліцца, каб аднойчы на гэтай зямлі ўсё стала добра.

І каб добра стала ўсім.

Сітуацыя тады закручвалася так, што падобнага вешру не магло ўзнікнуць з іншага боку канфлікта, прасякнутага нянавісцю (абсалютна апраўданай).

Але нянавісцю не памолішся. Таму маем "Магутны Божа", якім і працягваем маліцца. Думаю, што з абодвух бакоў.
739 viewsedited  20:16
Адкрыць / каментаваць