Get Mystery Box with random crypto!

Мне заўсёды шкада было ліквідаванага свята 27 ліпеня. Нават на | Беларускі Бабілон

Мне заўсёды шкада было ліквідаванага свята 27 ліпеня. Нават на фоне уздыму 25 сакавіка апошніх год.

Магчыма, гэта звязана з тым, што 27 ліпеня паспела стаць святам майго дзяцінства. Засталіся нейкія ўрыўкавыя ўспаміны пра святочны настрой першай паловы 1990-ых.

Хоць маю і лагічныя аргументы.

27 ліпеня, нягледзячы на "выпадковасць" усёй сітуацыі з развалам СССР, гэта дата, якая раздзяліла беларускую гісторыю на "да" і "пасля", яна дала нам Незалежнасць.

Гэта дата якой магло ня быць, але яна адбылася дзякуючы высілкам шматлікіх беларусаў, якія пачыналі працаваць на яе, тады калі яшчэ ніхто нічога не чакаў.

Вера ў цуды, якая мацавала старэйшае пакаленне мусіць цяпер мацаваць і нас. Бо ёсць дзеля чаго.

"Артыкул І.

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка - суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ...
вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу".

27 ліпеня 1990 г.

https://t.me/belarusian_history/2851