Get Mystery Box with random crypto!

Сёння 'Беларускі камітэт ІКАМОС' праводзіць адкрыты брэйнсторм | Беларускі Бабілон

Сёння "Беларускі камітэт ІКАМОС" праводзіць адкрыты брэйнсторм: «Крытэрыі якасці рэстаўрацыйных праектаў».

Пакуль ламаецца усё старое трэба думаць як будаваць новае. У сферы спадчыны гэта асабліва актуальнае пытанне. Па інэрцыі ХХ ст. у нас прынята лічыць, што тэрмін каштоўнасць самадастатковы. І адпаведна ўсе працэсы, якія з яго выцякаюць (рэстаўрацыя, напрыклад), маюць відавочную логіку развіцця. Але гэта не так. Як і ў любой іншай справе тут трэба дамаўляцца і рабіць гэта лепей на беразе.

Вельмі разумныя і кампетэнтныя людзі будуць гаварыць пра гэта сёння вечарам. А паўдзельнічаць можна, запісаўшыся па спасылцы: https://forms.gle/PXjMT1RphxtuHCK16