Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Бабілон

Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон Б
Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон
Адрас канала: @belbabylon
Катэгорыі: адукацыя , Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.35K
Апісанне з канала

Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах.
Паштовая скрынка: @Babyylon_bot
Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/belbabylon

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2021-10-29 12:12:57 Сёння важная падзея:

https://nochpaetau.com/
738 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 13:57:21 Зусім забыўся напісаць тут пра новы праект!

Месяц назад запусцілі з сябрамі платформу "Вольная Мова".

Ідэя вельмі проста: людзі, якія вольна гавораць па-беларуску, прапануюць свае тэмы для гутарак. Мы ставім іх на сайт і збіраем пад іх групы па 5-8 чалавек. У вызначаны час усе збіраюцца разам (зараз выкарыстоўваем платформу Google Meet) і гавораць. Вядучы мадэруе і папраўляе самыя грубыя памылкі.

Рабілася платформа найперш для тых, што хоча зрабіць сваю беларускую мову актыўнай, напрактыкавацца і перанесці яе пасля ў офлайн жыццё.

Але зараз да нас прыходзіць шмат людзей, якія па-беларуску гавораць добра, але шукаюць магчымасць выгаварыцца (такая вось дзіўная праблема ёсць у беларусаў). І ў нас там цікавыя дыскусіі адбываюцца.

Сёння, напрыклад, абяцае быць насычанай гутарка пра Калекцыянаванне (як з'яву і як хоббі), а ў канцы тыдня пра любімыя кнігі і гістарычных персанажаў.

Шчыра запрашаю далучацца! Усё проста - запісваецеся, атрымліваеце спасылку, далучаецеся.
849 viewsedited  10:57
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 12:36:05
Працягваем збіраць "павярхоўную" базу пахаванняў беларусаў па свеце. На Дзяды.

Маем ужо больш за сто асобаў у двадцаці краінах.

Але патрэбная яшчэ дапамога ў апрацоўцы дадзеных:
- пошук каардынатаў могілак па назвах;
- даданне спасылкак на артыкулы з Вікіпедыі;
- пошук выяў.

Калі хто мае некалькі вольных гадзін і навыкі пошуку не самай відавочнай інфармацыі, то пішыце!

Дзяды хутка.
709 views09:36
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 10:21:15 ​​Глыбоцкі краязнаўца Кастусь Шыталь паведаміў у фэйсбуку, што ўчора памёр Антон Фурс з Паставаў.

Мне гэтае імя ўрэзалася ў памяць яшчэ ў студэнцкія часы, у першай палове нулявых, калі ў рукі патрапіўся даведнік "Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944-1956". Тады гэтая тэма была на ўздыме. Цягам 1990-ых адкрываліся ўсё новыя і новыя факты пра антысавецкую дзейнасць беларусаў і дзесьці наперадзе ззяла мара выбудаваць з гэтых фактаў сапраўдную, альтэрнатыўную, гераічную гісторыю Беларусі ХХ ст. Не атрымалася. Фактаў аказалася недастаткова, частка з іх не падцвердзілася, мара згасла.

Але адзін сюжэт застаўся і, мне падаецца, яшчэ ўвойдзе ў падручнікі па гісторыі Беларусі асобным параграфам.

У 1945 годзе па ўсёй Заходняй Беларусі нечакана пачалі ўзнікаць моладзевыя патрыятычныя падпольныя саюзы, часцей за ўсё ў настаўніцкіх вучэльнях. На сёння нам вядома каля дзесяці такіх эпізодаў. Глыбокае, Паставы, Наваградак, Слонім, Ліда... Вось жа, адным з кіраўнікоў "Саюза беларускіх патрыётаў" у Глыбокім і Паставах быў Антон Фурс.

Стварэнне такой колькасці падпольных аб'яднанняў не было нейкай спланавай акцыяй "заходніх куклаводаў". Проста ў 1945 годзе ў настаўніцкія семінарыі прыйшла натхнёная моладзь, якая паспела павучыцца ў трох розных школах: спачатку хадзіла ў антыбеларускія польскія школы, пасля ў значна больш беларускія савецкія школы, а пасля патрапіла ў супербеларускія школы пад нямецкай акупацыяй. 

А калі вайна скончылася, яны прышлі ў савецкія настаўніцкія вучэльні, каб самім стаць настаўнікамі і вучыць дзяцей правільнай Беларусі. Ну і няцяжка ўявіць якое расчараване іх сустрэла. Дысананс быў такі вялікі, што моладзь пачала гуртавацца ў падпольныя арганізацыі. У большасці выпадкаў гэта былі абсалютна мірныя і безгвалтоўныя моладзевыя суполкі, якія дэкларавалі сваімі ідэаламі вольную Беларусь пад бел-чырвона-белым сцягам і збіраліся раз на тыдзень, каб пра гэта пагаварыць.

Але зразумела, што МГБ, маючы актуальны вопыт змагання з сапраўдным ворагам, нескладана было раскрыць гэтыя студэнцкія аб'яднанні. Усё па метадычцы: выяўлялі, засылалі правакатараў, бралі, атрымлівалі новыя зорачкі на пагоны. У глыбоцка-пастаўскай арганізацыі да розных тэрмінаў пакарання былі прысуджаныя больш за 40 чалавек. 4 чалавека прысудзілі да расстрэла. Сярод іх быў і Антон Фурс. Але пазней расстрэл замянілі на 25 год лагероў, з якіх хлопцы адседзілі 9. Пасля было яшчэ шмат чаго, але па выніку Антон Фурс з жонкай (таксама ўдзельніцай СБП) вярнуліся на Радзіму, у Паставы, дзе і пражылі рэшту жыцця.

Я думаю, што гэты кароткі сюжэт пасляваеннай гісторыі (1945-1947) ёсць вельмі важным пунктам у гісторыі станаўлення беларускай нацыі. У маштабе ён безнадзейна губляецца сярод тых эпахальных падзеяў, якія адбываліся ў БССР пасля вайны, але на сімвалічным узроўні вельмі істотны.

Гэты сюжэт пра тое наколькі важная сапраўдная адукацыя, наколькі хутка яна спрацоўвае, і ў якіх жахлівых умовах можна яе рэалізоўваць. Пра тое як ў СССР баяліся любых адрозных ідэалагічных пазіцый і зразалі пакаленне за пакаленнем натхнёную моладзь. 

І пра тое, як гэта не дапамагло. У жніўні 2020 года, калі жыхары Паставаў выйшлі на цэнтральную плошчу пад бел-чырвона-белымі сцягамі, Антон Фурс быў з імі. 

Вось тут можна пачытаць даўняе інтэрв'ю з Антонам Фурсам: «Прысягу прымалі пад бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй»

А вось тут паглядзець дакументальны фільм з удзелам Фурса. Фінал там добры, раю паглядзець: "Глыбоцкая змова"

фота з фэйсбука Кастуся Шыталя
2.5K viewsedited  07:21
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 12:47:44 Шаноўныя мае падпісанты!

Шукаю заахвочаных да адной ідэі.

Праз два тыдні Дзяды. Тысячы актыўных беларусаў зараз знаходзяцца ў самых розных краінах свету. Хтосьці выехаў з Беларусі цягам апошняга года, а хтосьці доўга жыў за мяжой і, вось супадзенне, цягам мінулага года раптам ўсвядоміў сябе беларусам.

Ёсць ідэя зрабіць зручную мапу беларускіх пахаванняў па свеце. Вядзецца найперш пра знакамітых/важных беларусаў.

На дадзеным этапе няма задачы ствараць падрабязны каталог усіх такіх пахаванняў. Хочацца, каб там было каля 100 найбольш значных пахаванняў, па некалькі на кожную краіну, дзе жывуць беларускія дыяспары.

І хочацца паспець да Дзядоў, каб да гэтых умоўных 100 пахаванняў маглі прыйсці беларусы.

Трэба:
- чалавек, які змог бы зрабіць такую карту. Можна, канешне, банальна скарыстацца google maps, але хочацца, каб гэта было на сваім дамене і выглядала прыстойна. Напрыклад, як карта чатаў: https://dze.chat/

- валанцёр, які ўзяўся запоўніць таблічку з дадзенымі;

- жадаючыя патрэсці дыяспары і навукоўцаў, каб сабраць інфармацыю.

Часу мала, таму шукаю людзей, якія з гэта апісання зразумелі, што трэба і гатовыя зрабіць хутка.
Давайце паспрабуем.

Пішыце ў бот: @belbabylon_bot
4.9K views09:47
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 10:22:08 Нядаўна паслухаў падкаст "Так склалася гістарычна" з гісторыкам Алегам Дзярновічам. Ён там вельмі цікава распавядае пра часы Міндоўга і сярод іншага закранае калізію пра якую я сам даўно думаю.

Вось глядзіце, у беларускай школьнай гісторыі вельмі важнай, адной з базавых, з'яўляецца ідэя пра тое, што беларусы пайшлі ад крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Нават самы апошні троечнік згадае назвы трох плямёнаў. Гэта, падаецца, самы відавочны і просты факт у заблытанай гісторыі нашай зямлі.

Але ў пэўны момант я са здзіўленнем для сябе зразумеў, што ён бессэнсоўны. Бессэнсоўны, бо не дае ніякай інфармацыі.

Толькі вузкія спецыялісты разумеюць, як гэтыя плямёны паўплывалі на фармаванне нашай дзяржаўнасці і культуры. У гісторыі ўсё звязана, але як звязаныя крывічы, дрыгавічы, радзімічы з фармаваннем ВКЛ? Тут не толькі троечнік, тут і выпускнік ВНУ не зможа сказаць нічога ўцямнага. З такім жа поспехам можна было б сцвярджаць, што беларусы пайшлі ад рудых, чарнявых і бялявых. А між тым, IX-XI стагоддзі - гэта час фармавання тых каштоўнасных маркераў па якіх мы жывем цяпер.

Вось жа, просты адказ на пытанне "ад каго пайшлі беларусы?" ляжыць на паверхні. Мы ёсць вынікам узаемапранікнення балцкага і славянскага племені. Можна нават больш жорстка абазначыць - вынікам сімбіёзу Літвы і Русі.

Кажаш, што Беларусь - гэта сімбіёз Літвы і Русі, і адразу процьма гістарычных асацыяцый узнікае. І пра дзяржаўнасць і пра культуру. І ясна, як з гэтага працэсу ВКЛ атрымалася. Звычайны выпуснік школы можа пра гэта некалькі словаў сказаць. І паспрачацца, нават. Адгукаецца, карацей.

Але таксама лёгка зразумець, чаму ў ХХ ст. такую фармулёўку (Беларусь - вынік сімбіёзу/накладання Літвы і Русі) у падручніках моцна зацёрлі на другі план і размазалі па параграфах, а фармулёўку пра тры племені зрабілі цэнтральнай.

У ХХ ст. беларусы не маглі сабе дазволіць быць нейкай там мяшанкай нейкіх там літоўцаў і нейкіх там рускіх. Мы мусілі мець сваё ўнікальнае паходжанне калі не ад рымскіх патрыцыяў, то хаця б ад трох таямнічых плямёнаў, якія на той момант нікому асабліва не былі патрэбныя, таму мы моглі пакінуць іх сабе і ні з кім не дзяліць. Так і зрабілі.

Напэўна, і цяпер знойдзецца шмат прыхільнікаў пакінуць усё на сваім месцы. Але асабіста я спадзяюся, што сітуацыя будзе мяняцца. Беларуская гісторыя, як і нашая душа (па Гарэцкаму), дуалістычная. Разуменне гэтага мусіць быць першасным.

***

Алег Дзярновіч у падкасце крыху з іншага боку раскрывае гэту тэму, больш паглыблена ў гісторыю. Вельмі раю гэту перадачу, як зрэшты і іншыя з цыкла Так складася гістарычна.
987 viewsedited  07:22
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 09:30:35 ​​Уладзімір Цэслер нядаўна апублікаваў карцінку з двума Пагонямі ў колерах беларускага і літоўскага сцяга і подпісам "Беларусь - Літва. 700 год разам".

Цэслер, відавочна, натхняўся сучаснымі палітычнымі падзеямі, у якіх Літва напраўду заняла актыўную пазіцыю. Але для мяне праца вядомага мастака стала ілюстрацыяй аднаго з самых таямнічых пытанняў у гісторыі Беларусі.

З літоўцамі мы выходзім з аднаго балцкага кораня, супольная дзяржаўнасць у нас не 700 год, як у Цэслера, а добрую тысячу, бо ў палітыцы Полацкага княства балцкае насельніцтва займала важную ролю. Мы разам будавалі адну з буйнейшых дзяржаў Еўропы ад мора да мора, і, нават, калі гэта не атрымалася, да 1991 года жылі побач у адной дзяржаве, хай і не сваёй.

Гэта быў працэс поўны адкрыццяў і канфліктаў. Мы ведаем, што ўжо ў XV ст. у Вільні былі літоўская і руская ратушы. Гэта колькі ж усяго мусіла адбыцца паміж імі за наступныя 5 стагоддзяў?

Карацей, літоўцы, па ўсіх аб'ектыўных паказчыках, найбліжэйшы для беларусаў народ. Найбліжэйшы, бо за гэты час у нас павінен быў назапасіцца неверагодны пласт культурных узаемаадносіанаў.

Але гэта па аб'ектыўных маркерах, бо па суб'ектыўных у нас нуль узаемаадносін. Як у сучаснасці, так і ў гістарычнай плоскасці - ні дыялектаў, ні анекдотаў, ні застаялых міфаў адзін пра аднога.

Дакладней, усё гэта ёсць, але на на глыбокім маргінэзе. Асабліва калі параўноўваць беларуска-украінскі, ці беларуска-польскі культурныя пласты.

Мы нічога ня ведаем і ведаць ня хочам пра народ з якім жылі паўтары стагоддзі побач і разам будавалі розныя дзяржаўнасці. І яны пра нас таксама.

Гэта вельмі дзіўна. Выглядае, што мы існуем нібыта ў паралельных рэальнасцях.

Нешта тут схавана. Таямніца, якую нам яшчэ трэба будзе раскрываць. І 2020, відавочна, гэты працэс падштурхне.
1.9K viewsedited  06:30
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 16:59:01 Традыцыйная падбока добрых беларускіх каналаў.

Палявая Пошта — старыя паштоўкі і фота з відарысамі Беларусі і яе жыхароў пачатку ХХ ст. + сучасныя фотапараўнанні!

Мода На Мову — канал для вывучэння мовы праз яе выкарыстанне. Прымаўкі, фразеалагізмы, жарты, відэа, аўдэа, вытрымкі з заканадаўства і добрыя парады. Далучайся!

Крыпта_Беларусь — першы і напэўна адзіны канал пра крыпту на беларускай мове.

Саюз беларускіх пісьменнікаў — найстарэшая творчая арганізацыя Беларусі. Гісторыя і сучаснасць беларускай літартуры без цэнзуры і прапаганды. Даты, імёны, вершы - ад класікаў да сучасных аўтараў. Кніжныя навінкі і цікавосткі літаратурнага жыцця.

Арт Вандроўня — клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, выставы, лекцыі, онлайны.

Беларускі Бабілон — аўтарскі канал экскурсавода Цімафея Акудовіча. Каментары, аналітыка, анонсы. Беларуская гісторыя ў нечаканых ракурсах.
643 viewsedited  13:59
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 12:11:14 Я заўсёды крыху ніякавею, калі да мяне звяртаюцца як да эксперта ў сферы аховы помнікаў, бо такім сябе не лічу, а "Цэнтру Новых Ідэй" @newbelarusvision вырашыў не адмаўляць.

На тым тыдні запісалі з Яўгенам Меркесам падкаст пра стан нашых гаротных помнікаў.

Я там наблытаў тэрміны, не ўзгадаў пэўныя рэчы, якія мусіў і не здолеў проста вытлумачыць складаныя гіпотэзы пра якія думаю апошнім часам.

Але нягледзячы на ўсё гэта атрымалася, падаецца, няблага. Паслухаць можна па спасылцы.

https://newbelarus.vision/podcast/hlybnarods02e02/
896 views09:11
Адкрыць / каментаваць
2021-09-20 20:24:20
Тыдзень таму не стрымаўся і напісаў у фэйсбуку пост пра палітыку.

Але і ад гэтага бывае карысць: у адказ гісторык Сяргей Емяльянаў выдаў шыкоўны лонгрыд пра змаганне ў сусветнай гісторыі тэрмінаў "дзяржава" і "рэспубліка". І чаму гэта важна для нас цяпер.

"У беларускай мове слова "дзяржава" ў арыгінале азначала чынавенскую пасаду. Параўнайце з "l'etat" i "l'Etat" у французкай.

Усё астатняе пазначалася ў розныя часы нейкімі іншымі тэрмінамі: "княжэньне", "зямля", "воласьць", "князьства", "паньства", ну і маё любімае - "рэч паспалітая", то бок - "рэспубліка".

Гістарычна ў эўрапейскай традыцыі дамінавала менавіта паняцьце "res publica". Яно ўзьнікла ў рымскія часы для перакладу на лаціну грэцкага слова "πόλις". Дарэчы, калі "поліс" перакладаюць як "горад-дзяржава", у мяне вока дзёргаецца.."

Вельмі раю прачытаць цалкам
248 views17:24
Адкрыць / каментаваць