Get Mystery Box with random crypto!

Зусім забыўся напісаць тут пра новы праект! Месяц назад запус | Беларускі Бабілон

Зусім забыўся напісаць тут пра новы праект!

Месяц назад запусцілі з сябрамі платформу "Вольная Мова".

Ідэя вельмі проста: людзі, якія вольна гавораць па-беларуску, прапануюць свае тэмы для гутарак. Мы ставім іх на сайт і збіраем пад іх групы па 5-8 чалавек. У вызначаны час усе збіраюцца разам (зараз выкарыстоўваем платформу Google Meet) і гавораць. Вядучы мадэруе і папраўляе самыя грубыя памылкі.

Рабілася платформа найперш для тых, што хоча зрабіць сваю беларускую мову актыўнай, напрактыкавацца і перанесці яе пасля ў офлайн жыццё.

Але зараз да нас прыходзіць шмат людзей, якія па-беларуску гавораць добра, але шукаюць магчымасць выгаварыцца (такая вось дзіўная праблема ёсць у беларусаў). І ў нас там цікавыя дыскусіі адбываюцца.

Сёння, напрыклад, абяцае быць насычанай гутарка пра Калекцыянаванне (як з'яву і як хоббі), а ў канцы тыдня пра любімыя кнігі і гістарычных персанажаў.

Шчыра запрашаю далучацца! Усё проста - запісваецеся, атрымліваеце спасылку, далучаецеся.