Get Mystery Box with random crypto!

Шаноўныя мае падпісанты! Шукаю заахвочаных да адной ідэі. Пр | Беларускі Бабілон

Шаноўныя мае падпісанты!

Шукаю заахвочаных да адной ідэі.

Праз два тыдні Дзяды. Тысячы актыўных беларусаў зараз знаходзяцца ў самых розных краінах свету. Хтосьці выехаў з Беларусі цягам апошняга года, а хтосьці доўга жыў за мяжой і, вось супадзенне, цягам мінулага года раптам ўсвядоміў сябе беларусам.

Ёсць ідэя зрабіць зручную мапу беларускіх пахаванняў па свеце. Вядзецца найперш пра знакамітых/важных беларусаў.

На дадзеным этапе няма задачы ствараць падрабязны каталог усіх такіх пахаванняў. Хочацца, каб там было каля 100 найбольш значных пахаванняў, па некалькі на кожную краіну, дзе жывуць беларускія дыяспары.

І хочацца паспець да Дзядоў, каб да гэтых умоўных 100 пахаванняў маглі прыйсці беларусы.

Трэба:
- чалавек, які змог бы зрабіць такую карту. Можна, канешне, банальна скарыстацца google maps, але хочацца, каб гэта было на сваім дамене і выглядала прыстойна. Напрыклад, як карта чатаў: https://dze.chat/

- валанцёр, які ўзяўся запоўніць таблічку з дадзенымі;

- жадаючыя патрэсці дыяспары і навукоўцаў, каб сабраць інфармацыю.

Часу мала, таму шукаю людзей, якія з гэта апісання зразумелі, што трэба і гатовыя зрабіць хутка.
Давайце паспрабуем.

Пішыце ў бот: @belbabylon_bot