Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Бабілон

Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон Б
Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон
Адрас канала: @belbabylon
Катэгорыі: адукацыя , Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.35K
Апісанне з канала

Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах.
Паштовая скрынка: @Babyylon_bot
Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/belbabylon

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2021-12-08 11:16:23
Я зусім не агалцелы антыкамуніст, гатовы паразважаць пра сацыяльныя эксперыменты і перспектывы шматнацыянальнай супердзяржавы, але нейкая дзіцячая радасць ахоплівае, калі глядзіш на фота, дзе зафіксаваны развал адной са страшнейшых імперый ХХ ст. і бачыш пасярэдзіне бел-чырвона-белы сцяг.

Нібыта мы такія маленькія такую спаруду перамаглі.

Ну мы не мы, але калі б не было такога ўтульнага месца як Беларусь, то ці сабраліся б увогуле? )
940 viewsedited  08:16
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 14:44:54
Напісаў артыкул для новай "Нашай Гісторыі".

Пра рэспублікі Бжастоўскіх у XVIII - XIX ст. Вельмі цікавая і малавядомая ў нас тэма. Магнаты Бжастоўскія паспелі стварыць ажно дзве сялянскія рэспублікі ў той час, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам.

Вельмі раю да чытання ўвесь нумар. Асабліва пры тым, што асобай гэтага нумара - Міхась Чарняўскі!

https://t.me/historynn
670 views11:44
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 13:20:17 ​​Дазволю сабе цалкам працытаваць пост гісторыка Антона Рудака з фэйсбука. Ён пра зіму, апельсіны і хісткасць маральных арыенціраў на нашай гаротнай зямлі:

"Абажаю нашыя бладлэндс. У суполачцы "Савецкі жывапіс" выкладваюць карціну Анатоля Волкава "Зіма. Апельсіны". Народ захапляецца самымі смачнымі ў свеце савецкімі цытрусавымі і горадам, адбудаваным пасля татальнага зруйнавання цивилизованной гейропой.

У каментах неўзабаве з'яўляецца чорт, які нагадвае, што Толік з татам падчас акупацыі малявалі фошыстаў, а ягоныя сёстры служылі ў СД, за што паехалі ў лагер. Толіка з татам, у сваю чаргу, памілаваў асабіста Панамарэнка, перад якім яны поўзалі на каленях — гісторыя гэтая чарту вядомая — тадааам — натуральна ж, ад Мішы Савіцкага. Ну, тут, ясная рэч, усё мястэчка абурана загуло і краски померкли.

Адной карысці — раней я нават не ўяўляў, працуючы з базай рэпрэсаваных па сваім раёне, што Ніна і Ірына Валянцінаўны Волкавы з Дзяржынскага, 13 (раён метрадэпо), арыштаваныя ў 1947 — гэта менавіта яны. Ніна, 1922 г.н., атрымала пяцёрку і памерла ў 1949.

Ірына, 1923, адседзела сваю дзясятку без аднаго года. Іх рэабілітавалі ў 1992. Вось такі савецкі жывапіс."
881 views10:20
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 13:12:06 ​​Сёння 111 год асвячэнню касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску.

Гэта абсалютна ўнікальны і супер сімвалічны будынак для нашага горада.

Будаўніцтва яго звязанае з асабістай трагічнай гісторыяй аднаго з важнейшых людзей Мінска на зломе стагоддзяў - Эдварда Вайніловіча.

Незвычайная архітэктура храма хавае ў сабе рэцэпт таго як можна быць агульнабеларускім сімвалам, застаючыся храмам канкрэтнай канфесіі.
Вось тут я звяртаў увагу на гэты рэцэпт: https://t.me/belbabylon/225

А само існаванне гэтага будынка - несумненна адзін з найярчэйшых цудаў Мінска. У самым прамым значэнні гэтага слова. Яркі храм 70 год прастаяў побач з Домам Савецкага Ураду. Толькі пасля вайны яго збіраліся знесці 5 разоў! Няма ніякага рацыянальнага тлумачэння чаму гэтага не адбылася.

Вось тут я крыху разважаю пра сімвалізм Чырвонага Касцёла і Дома Ураду: 
https://t.me/belbabylon/389

Зрэшты і 2020 год не абмінуў гэту святыню. Будзе, што расказаць паказваць нашчадкам, каб не забывалі.

Таму, калі вы сёння гуляеце па Мінску, схадзіце да храма, паглядзіце на яго ў кантэксце. Ён важны.
800 views10:12
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 12:23:01 Калі дзіцячыя байкі аказваюцца праўдай (верагоднай).

Водзячы раней турыстаў на Юраву Гару ў Крэва я заўсёды з задавальненнем распавядаў пра тое, што магчыма тут стаяла сігнальная станцыя з якой вагнём перадавалі інфармацыю ў замак аб набліжэнні ворага.

Распавядаў, але сам лічыў гэта байкай для дзяцей узятай з якой-небудзь кніжкі пра амерыканскіх індзейцаў (відавочна, турыстам пра свае сумневы так ці інакш казаў).

А вось не! Алег Дзярновіч знайшоў падмуркі нейкай каменнай пабудовы на гары (першы раз яшчэ ў 2012 годзе). І высвятляецца, што пра такую сістэму інфармавання ў Літвы ўзгадваецца ў нямецкіх хроніках. Таму вельмі верагодна.

Часам прыемна, калі рамантычныя версіі знаходзяць падцверджанне.

https://www.shliah.by/news/galina_antonova/news26129.html?fbclid=IwAR1YTXmPuaMEh2oHrZjA1aWl1MJYjDpQ50fiS5RQzTIdWFwcit_0G_BNBWY
954 views09:23
Адкрыць / каментаваць
2021-11-13 22:17:22 ​​11 лістапада - дзень заканчэння Першай Сусветнай вайны.

Пра гэты вайну перагаворана шмат, хаця ў нас значна менш, чым павінна было б.

Сярод іншага ніхто, падаецца, не звярнуў увагу на адзін дзіўны факт датычны беларускай гісторыі ў гэтай вайне.

Пачынаючы з глыбокага XVI ст. (а можа і раней) не было ні адной вялікай вайны на нашых землях, якую б беларусы (як бы яны сябе тады не называлі) не пераўтварылі ў грамадзянскую. Лівонская, Патоп, Паўночная, Напалеонаўская, Грамадзянская, Другая Сусветная.

Усюды беларусы арганізавана ваявалі супраць сваіх на іншым баку.

Апроч адной - Першай Сусветнай. Менавіта ў гэту вайны тысячы беларусаў, не дужа супраціўляючыся, а дзесьці і з пэўнай ахвотай, пайшлі на фронт. І, вось дзіва, не мусілі штыкамі прабіваць жываты сваім суродзічам.

Такая вось дзіўная асаблівасць той вайны.

Таму, глупая дыскусія тутэйшых рускамірцаў, якую вайну лічыць больш "Айчыннай" - напалеонаўскую ці другую сусветную -, закругляецца досыць проста. Чыста фармальна пад гэту ідэалагізаваную катэгорыю падыходзіць толькі першая сусветная.

Сялянам пра айчыннасць той вайны казалі папы ў цэрквах. Беларускія нацыянальныя дзеячы Расію сваёй маці-радзімай не лічылі, але прынамсі прызнавалі яе нягеглай мачыхай і без асаблівых пярэчанняў пайшлі на фронт.

Ладная частка будучай Рады БНР прайшла праз тую вайну. І ўсе былі на адным баку (з тых хто ваяваў). А некаторыя да той Рады магчыма проста не дажылі. Як, напрыклад, мілоснік беларусаў князь Мікалай Радзівіл, які гераічна загінуў у першы год баёў. На фронт ён пайшоў добраахвотна.

Менавіта таму частка Рады так негатыўна ўспрыняла тую няшчасную грамату да кайзера. Нават пасля развалу Расіі, немец заставаўся для іх ворагам.

Такі вось паварот гісторыі. Для Імперыі - гэта была першая вайна, на якую яна адпраўляла падданых, а вярнуцца з яе маглі грамадзяне. Грамадзяне той імперыі. Але, як прынята ў рускіх, у самы важны момант яны ўсё прафукалі і пабеглі будуваць рай на зямлі, які апынуўся пеклам.
955 viewsedited  19:17
Адкрыць / каментаваць
2021-11-13 09:39:29
Куфар старажытнасцяў - музейны праект, ініцыятыва зберажэння беларускай спадчыны.

Музеязнаўца і экскурсавод Павел Каралёў дзеліцца цікавосткамі, распавядае пра самыя незвычайныя старонкі беларускай гісторыі, змяшчае рэдкія выявы старажытнасцяў.

Стараецца ўратоўваць беларускую спадчыну (часта з-пад каўша экскаватара). Пры гэтым аддае у рэстаўрацыю прадметы і ладзіць выставы.

На фота і скарб з залатых манет (ды не толькі з манет), які Павел адшукаў у гэтым 2021 годзе. Скарб зберагаецца ў Акадэміі навук Беларусі. Узнагароду Паўлу так і не выплацілі, але як ён кажа - працуем не за ўзнагароду, а паводле перакананняў. Бо нам беларусам трэба шанаваць сваё!

А падпісацца на тэлеграм-канал праекта Куфар старажытнасьцяў можна тут:
t.me/kufar_starazytnasc
619 views06:39
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 17:36:26 Выпадкова сустрэў у суседніх стужках дзве навіны:

@nashaniva напісала пра тое як у Верхнядзвінску за пасадку дрэваў людзям раздавалі значкі з Леніным.

@historyporn прааанансавала ролік зняты расійскім комікам Аляксандрам Гудковым.

Ролік цудоўна апісвае чаму ў Вехнядзвінску ўсё яшчэ раздаюць значкі з Леніным.



183 views14:36
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 13:25:21 На мінулым тыдні прэзентавалі карту беларускіх месцаў памяці па свеце:

https://dziady.cloud/

Дзякуй усім, хто адгукнуўся на заклік і далучыўся да працы. Невялікай камандай мы за тыдзень сабралі каля 200 такіх месцаў і нанеслі іх на карту.

Пакуль што ўсё гэта прадстаўлена на часовым сервісе і нават не ўсё яшчэ дададзена з того што паназбіралі, але агулам пачатак справы пакладзены.

Цяпер беларусы з розных краін свету ведаюць куды можа прыйсці на Радаўніцу і Дзяды і запаліць знічку.
593 viewsedited  10:25
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 12:12:57 29 кастрычніка, здаецца, становіцца нацыянальным днём памяці сталінскіх рэпрэсій. А Курапаты галоўным месцам гэтай памяці. Працэс фармавання "канона" яшчэ не завершаны, але 2020 год яскрава высвеціў, што так будзе.

Сёння на Курапатах вечарам зноўку будуць чытаць вершы расстраляных там паэтаў.

Для мяне адкрыццём апошняга часу стаў мінскі паэт Ізі Харык, які ў 1920-ых гадах быў ці не самым папулярным творцам тутэйшай яўрэйскай супольнасці.

Прывяду тут ягоны, напэўна, самы вядомы верш. Напісаны ён быў яшчэ ў 1925 годзе, калі аўтар бачыў на свае вочы перамогу камунізма і ў пэўным сэнсе падводзіў фінальную рысу пад гэтым змаганні.

І не мог тады Ізі Харык ведаць, што фінал будзе зусім іншы - у 1937 годзе ў Курапатах. Ведаць не мог, а ў вершы пра тое ўзгадаў...


Адсюль крычу я сэрцам і душою

Наступнага далёкім жыхарам:

Хай сённяшняе нашае, зямное

Жыццё-быццё не здасца цудам вам.



Далёка там, у прышласці шчаслівай,

Шукаць для нас не ўздумайце акрас,

Не аздабляйце лірыкай гуллівай,

Легендамі не карануйце нас!



Не карануйце нашыя галовы

Карункамі, сатканымі з святла…

Мы тут былі, мы тут жылі сурова,

І праўда нас суровая вяла.



Мы першыя цагліны закладалі,

І кожны ў мур цаглінай лёг жывой…

Мы ўсе да болю ў сэрцы смуткавалі

Аб пары крыл мяцежных за спіной.



Праз пыл руін мы крочылі калонай,

З’яднаныя ў адзіную сям’ю…

І суджана яшчэ адно было нам –

Пакінуць з песняй гэтую зямлю.



Таму і шлю без смутку, без тугі я

Ад нас, ад акрываўленых, наказ…

Адсюль крычу я ў заўтра:

– Дарагія,

Крылатыя, не карануйце нас!


Кастрычнік, 1925

(пераклад Аркадзя Куляшова)

#верш #XX #БССР
708 views09:12
Адкрыць / каментаваць