Get Mystery Box with random crypto!

29 кастрычніка, здаецца, становіцца нацыянальным днём памяці с | Беларускі Бабілон

29 кастрычніка, здаецца, становіцца нацыянальным днём памяці сталінскіх рэпрэсій. А Курапаты галоўным месцам гэтай памяці. Працэс фармавання "канона" яшчэ не завершаны, але 2020 год яскрава высвеціў, што так будзе.

Сёння на Курапатах вечарам зноўку будуць чытаць вершы расстраляных там паэтаў.

Для мяне адкрыццём апошняга часу стаў мінскі паэт Ізі Харык, які ў 1920-ых гадах быў ці не самым папулярным творцам тутэйшай яўрэйскай супольнасці.

Прывяду тут ягоны, напэўна, самы вядомы верш. Напісаны ён быў яшчэ ў 1925 годзе, калі аўтар бачыў на свае вочы перамогу камунізма і ў пэўным сэнсе падводзіў фінальную рысу пад гэтым змаганні.

І не мог тады Ізі Харык ведаць, што фінал будзе зусім іншы - у 1937 годзе ў Курапатах. Ведаць не мог, а ў вершы пра тое ўзгадаў...


Адсюль крычу я сэрцам і душою

Наступнага далёкім жыхарам:

Хай сённяшняе нашае, зямное

Жыццё-быццё не здасца цудам вам.



Далёка там, у прышласці шчаслівай,

Шукаць для нас не ўздумайце акрас,

Не аздабляйце лірыкай гуллівай,

Легендамі не карануйце нас!



Не карануйце нашыя галовы

Карункамі, сатканымі з святла…

Мы тут былі, мы тут жылі сурова,

І праўда нас суровая вяла.



Мы першыя цагліны закладалі,

І кожны ў мур цаглінай лёг жывой…

Мы ўсе да болю ў сэрцы смуткавалі

Аб пары крыл мяцежных за спіной.



Праз пыл руін мы крочылі калонай,

З’яднаныя ў адзіную сям’ю…

І суджана яшчэ адно было нам –

Пакінуць з песняй гэтую зямлю.



Таму і шлю без смутку, без тугі я

Ад нас, ад акрываўленых, наказ…

Адсюль крычу я ў заўтра:

– Дарагія,

Крылатыя, не карануйце нас!


Кастрычнік, 1925

(пераклад Аркадзя Куляшова)

#верш #XX #БССР