Get Mystery Box with random crypto!

​​Дазволю сабе цалкам працытаваць пост гісторыка Антона Рудака | Беларускі Бабілон

​​Дазволю сабе цалкам працытаваць пост гісторыка Антона Рудака з фэйсбука. Ён пра зіму, апельсіны і хісткасць маральных арыенціраў на нашай гаротнай зямлі:

"Абажаю нашыя бладлэндс. У суполачцы "Савецкі жывапіс" выкладваюць карціну Анатоля Волкава "Зіма. Апельсіны". Народ захапляецца самымі смачнымі ў свеце савецкімі цытрусавымі і горадам, адбудаваным пасля татальнага зруйнавання цивилизованной гейропой.

У каментах неўзабаве з'яўляецца чорт, які нагадвае, што Толік з татам падчас акупацыі малявалі фошыстаў, а ягоныя сёстры служылі ў СД, за што паехалі ў лагер. Толіка з татам, у сваю чаргу, памілаваў асабіста Панамарэнка, перад якім яны поўзалі на каленях — гісторыя гэтая чарту вядомая — тадааам — натуральна ж, ад Мішы Савіцкага. Ну, тут, ясная рэч, усё мястэчка абурана загуло і краски померкли.

Адной карысці — раней я нават не ўяўляў, працуючы з базай рэпрэсаваных па сваім раёне, што Ніна і Ірына Валянцінаўны Волкавы з Дзяржынскага, 13 (раён метрадэпо), арыштаваныя ў 1947 — гэта менавіта яны. Ніна, 1922 г.н., атрымала пяцёрку і памерла ў 1949.

Ірына, 1923, адседзела сваю дзясятку без аднаго года. Іх рэабілітавалі ў 1992. Вось такі савецкі жывапіс."