Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Бабілон

Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон Б
Лагатып тэлеграм-канала belbabylon — Беларускі Бабілон
Адрас канала: @belbabylon
Катэгорыі: адукацыя , Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.35K
Апісанне з канала

Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах.
Паштовая скрынка: @Babyylon_bot
Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/belbabylon

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-06-08 10:41:25 І ў дадатак да папярэдняга паста.

Імя Вацлава Іваноўскага губляецца сярод іншых асобаў адраджэння не проста так. Ягоная біяраграфія вельмі складаная для сучасных інтэрпрэтацый. Мяркуйце самі.

Першыя 20 год дзейнасці Іваноўскага - гэта суцэльны фантан беларускіх ініцыятыў і праектаў. Пры ўсёй кіпучай дзейнасці беларускага адраджэння таго часу, Іваноўскі ўсё адно выдзяляецца маштабам і эфектыўнасцю.

Пасля Рыжскай дамовы 1921 года Іваноўскі сыходзіць у навуку. І наступныя 20 год ён паважаны польскі прафесар хіміі у Варшаве. Папярэднай беларукай дзейнасці нібыта не было.

Здараецца 1939 год і Іваноўскі, убачыўшы акно магчымасцяў, кідае цёплае месца і едзе ў Вільню. Спачатку выкладае ва універсітэце, а пасля прыходу немцаў у 1941 годзе, зноўку паглыбляецца ў беларускія справы. Відавочна, пад кантролем немцаў.

Па выніку маем:
- гігант беларускай справы;
- прагматычны навуковец, які кінуў беларускую справу, калі яна перастала быць перспектыўнай;
- чалавек, які дзеля беларускай справы пайшоў на супрацу з нацызмам.

І ўсё гэта ў адной асобе (там яшчэ ёсць пласт супрацоўніцтва з АК, але гэта варта асобнага разбору).

Павароты біяграфіі Іваноўскага робяць ягоную гісторыю складанай для ўбудоўвання ў нейкі просты агульнанацыянальны наратыў. Але якраз гэта дадатоквая нагода цікавіцца Іваноўскім як мага больш.

Бо ў вельмі цяжкім і вар'яцкім ХХ ст. ён выявіўся максімальна эфектыўным і дзейсным як для беларускай справы, так і для асабістай кар'еры. А галоўнае, здолеў пражыць сваё жыццё годна. І гэта складана адмовіць нават тым, хто "калабарцыю" вызнае найцяжэйшым грахом беларусаў.

Карайцей ёсць пра што задумацца і да чаго прыгледзіцца.
716 viewsedited  07:41
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 10:11:14 Учора споўнілася 142 гады з дня нараджэння Вацлава Іваноўскага, чалавека, чыё імя незаслужана губляецца сярод іншых імёнаў адраджэнцаў пачатку ХХ ст.

Калі вы слаба сабе разумееце маштаб гэтай асобы, то раю пачытаць гэты допіс з ФБ журналіста Дзмітрыя Гурневіча. Коратка і па справе.

"Сёння дзень нараджэння чалавека імем каторага нармальная дзяржава мела б за гонар назваць Нацыянальную бібліятэку і размясціць яго партрэт на грашах. Сам я яго лічу галоўным мэнэджэрам беларускай дзяржаўнасці.

Кажуць, што беларускі рух шмат у чым стварыла кніжка. А без гэтага чалавека гэтай кніжкі не было б, альбо невядома калі б яна была і якой. 142 гады гадоў таму нарадзіўся мой хэдлайнер пачатку мінулага стагоддзя Вацлаў Іваноўскі. Дзякуючы яму нацыянальны рух сто гадоў таму атрымаў магутны штуршок.

Паехаў вучыцца ў Піцер, сабраў студэнтаў-беларусаў у кучу і зацеяў "аванцюру". У часы, калі кніжка па-беларускай была такой жа рэдкасцю, як і кнігі на ліўскай мове сёння, а яшчэ і забароненай, ён выдае грошы заробленыя на студэнцкай практыцы на набыццё гектографа і пачынае выдаваць на забароненай мове ўлёткі, адозвы і ўрэшце кніжкі. Збірае вакол сябе маладых энтузіястаў. Ва ўласнай кватэры вучыць з імі культуру і гісторыю Беларусі. Там яны прыдумаюць першыя краўдфандынгавыя праекты і пачынаюць збор сродкаў. І самае важнае - рэалізуюць іх.

Іваноўскі бачыць, што беларускія дзеці не маюць уласнай азбукі. Ноў проблемс. Ён піша яе сам, на лацінцы. Замест sz, cz, ż піша š, č, ž. Бачыць, што па-беларуску няма тэхнічнай і навуковай літаратуры - пачынае перакладаць сам і просіць рабіць гэта іншых. Бачыць, што кнігі не трапляюць да чытача - сам стварае сетку распаўсюду. Яны прадаюцца ў Менску, Гародні, Магілёве, Піцеры, Вільні, Варшаве і г.д.

Пазней пачынаецца вышэйшы пілатаж. Калі ў Расейскай імперыі здымаецца забарона на беларускую мову, ён засноўвае выдавецтва "Загляне сонца і ў нашэ ваконца", якое робіць рэвалюцыю ў мазгах беларусаў. Упершыню ў гісторыі кнігі па-беларуску выходзяць масава. Тысячнымі накладамі. Але проста выдаваць - мала. Трэба ж знасці аўтараў. І як вы думаеце, якое імя адкрыў Іваноўскі? Самога Купалу. Гэта дзякуючы яму невядомы нікому Іван Луцэвіч сваю першую кнігу "Жалейка" і быў уцягнуты ў беларускі нацыянальны рух. Тое самае з Цёткай і процьмай іншых. Дарэчы, гэта Іваноўскі выдаў зборнік вершаў Янкі Лучыны, абдурыўшы цэнзуру, што гэта балгарская паэзія.

Іваноўскі выдае драматургію, што спрыяе развіццю тэатральных труп. Выдае першыя сельскагаспадарчыя кнігі для сялян на іх мове. Выдае навуковыя кнігі, аўтараў мала дык просіць пісаць сваю сястру, якая вучылася ў Кембрыжды. Тая, дарэчы, пісала пра Беларусь і ў ангельскія выданні. Выдае больш і больш мастацкай літаратуры, а гэта, вядома, стымулюе літаратараў пісаць больш і больш. Гэта ўжо сотні тысяч асобнікаў. Так ён стварае маладую беларускую інтэлігенцыю. Без гэтых кніжак нічога б не было. Бо што тады прыцягвала б новую кроў? Не было б ніякіх нацыянальных кадраў. І гэта ніякае не перабольшванне. Правадыром нацыянальнага яго перад І сусветнай вайной яго назваў Максім Гарэцкі. Не верыць Гарэцкаму ў мяне няма падстаў.

Іваноўскі ўцягвае ў беларускія справы мецэнатку Радзівіліху, дапамагае ставарыць вадывацтва Беларускай сацыялістычнай грамады, самай крутой беларускай палітычнай сілы на той час. Пераязджае ў Вільню і там таксама стварае двіжуху.
Іваноўскі не бачыў праблем, каб супрацоўнічаць з рускімі, палякамі і немцамі, калі іх дзеянні супадалі з беларускімі інарэсамі. Гісторык Юры Туронак назваў яго рацыянальным рамантыкам, які з нічога стварыў нешта. Не пашкадуйце часу на кніжку "Вацлаў Іваноўскі і беларускае Адраджэнне" (спасылка ў каментары). Сёння добрая нагода."

Юры Туронак. Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі
2.2K views07:11
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 13:31:20 Выпусцілі апошнюю перадачу з серыі "Вольныя Людзі Украіны".

Ніколі б не падумаў, што мой першы аўтарскі вопыт на ТБ атрымаецца такім пафасным і "класічным". Але абставіны вайны не дазволілі спусціцца на больш лёгкі фармат. Хутчэй, наадварот, падштурхоўвалі да эмацыйных абагульненняў. Але тут ужо нічога не паробіш - вайна ўсё робіць прапагандай.

Перадача агулам атрымалася вельмі аўтарскай, бо канцэпцыя фармавалася на хаду і ў тэкстах я меў карт-бланш. Добра гэта ці дрэнна, пакажа час.

Зрэшты, мы зрабілі, падаецца, першы вялікі беларускі медыйны праект па гісторыі Украіны. Спадзяюся, ён будзе не апошнім. Беларусам трэба вельмі ўважліва прыгледзіцца да гэтай гісторыі.

І ў кантэксце станаўлення ўкраінскай нацыі і ў кантэксце гісторыі Русі. Перадача агулам стала такім сабе крыху маніфестам Русі. Гэта не спецыяльна, проста ў такой плоскасці было найбольш цікавых беларуска-украінскіх сувязяў пра якія хацелася распавесці.
Але можа і не зашкодзіць. Пра Русь без Расіі нам цяпер шмат трэба будзе гаварыць.

Вельмі радуе, што ад украінцаў атрымалі збольшага вельмі пазітыўны водгук. Хочацца верыць, што гэта быў наш невялічкі ўклад у тое, каб святла пасярод цемры стала болей.

Калі ўсё будзе добра, то ў верасні мы вернемся ўжо з асноўным блокам перадач "Вусы Скарыны". І гэта будзе зусім іншая гісторыя)



414 views10:31
Адкрыць / каментаваць
2022-05-29 13:07:08 Гэты сюжэт для перадачы я пачынаў пісаць адным з першых, але асіліў адным з апошніх.

Бо гісторыі фармавання Першага Беларускага Палка ў вайне 1654 і стварэння Першага Беларускага Батальёна (ужо Палка!) у вайне 2022 прыцягвалі і адштурхоўвалі адначасов. Сваім падабенствам назваў і адрознасцю абставінаў.

Але прапусціць было нельга.

Ня ведаю, ці атрымалася мне перадаць важнасць гэтага гістарычнага ланцужка даўжынёй у 370 год, але прынамсі звярнуў увагу.

Гісторыя пра тое, як канфлікт двух Русяў непазбежна правакуе стварэнне беларускага войска.



624 views10:07
Адкрыць / каментаваць
2022-05-27 19:29:59
Чаму немцы ў ХІХ ст. малявалі на гравюрах Гродна каноплі?

Якога прывіда сустрэў у Старым замку п'яны польскі вайсковец?

Чаму гадзіннік на Фарным касцёле - сапраўдны сімвал горада і вялікая каштоўнасць?

Гэтыя і іншыя цікавосткі з гісторыі Гродна - кожны дзень роўна ў 11:27 у канале Hrodna 11:27. Падпішыся!
488 views16:29
Адкрыць / каментаваць
2022-05-27 13:34:16 Ёсць у рускай манархічнай ідэі такі персанаж - Іван Саланевіч. Дарэчы, беларус па паходжанні. Чалавек з вельмі няпростым і цікавым лёсам. Пра яго можна асобна шмат пісаць, але тут толькі пра адну рэч.

Саланевіч быў адным з важнейшых ідэолагаў манархічнага руху ў ХХ ст. Ягоны праграмны твор "Народная Манархія", дзе ён вельмі пераканаўча даказваў перавагі манархічнага кіравання, зрабіў вялілі ўплыў на ўсю эміграцыю.

Падаецца, менавіта Саланевіч сфармуляваў канцэпт, які зараз выкарыстоўваецца рашызмам (пачынаю ўжываць гэты тэрмін як навуковы): Расійская імперыя заўсёды максімальна мірна далучала да сябе навакольныя землі і несла туды цывілізацыю, чыгунку і гегіену. Кшталту, прыйшлі ў Сібір, самых буйных канешне павесілі, але агулам усе задаволеныя.

Гэты канцэпт - суцэльная хлусьня і перакручванне. Але цяпер не пра гэта.

Тэорыю пра мірнае пашырэнне Расіі падтрымліваюць толькі апантаныя рашысты, але выводныя з яе ідэі моцна заселі ў галовах большасці.

Самая важная з гэтых ідэй - Расія не хоча развальвацца. Усім у Расіі не тое каб добра, але пачуццё стабільнасці і "далучнасці да велічы" трымае вялізныя тэрыторыі разам.

Саланевіч тут прыводзіў сур'ёзны аргумент: пасля 1917 года Расію драбілі, драбілі, але не раздрабілі. І Сібір нікуды не адкалолася, хаця магла. Вырваліся толькі заходнія ўскраіны і ўсё.

У пэўным сэнсе жалезным аргументам у падтрымку гэтай ідэі стаў і развал СССР. Адваліліся ўсе саюзныя рэспублікі, паспрабавала сысці Чачня, але вось і ўсё. Сібір нікуды не пайшла, Камчатка таксама і Татарстан.

То бок, маем за 100 год дзве сітуацыі, калі ўсе маглі разбегчыся, а не разбегліся. Бінга. Расія ў сваім ядры цэласная. І не паспрачаешся.

Але 2022 год зноўку моцна мяняе оптыку. Нельга не заўважыць, што ў СМІ з'яўляецца ўсё больш матэрыялаў пра прыніжаныя народы Расіі, блогеры пачынаюць згадваць пра фармальныя абвяшчэнні самастойнасці ў пачатку 1990-ых, утвараюцца арганізацыі народаў Расіі. Нават ліберальную інтэлігенцыю хвошчуць у хвост і ў грыву за іх няўвагу да пытання федэралізацыі.

Цікавае адбываецца і з іншага боку. Некаторыя народы Расіі бачаць вайну, як трамплін для пашырэння свайго ўплыву ў Расіі. У Чачні да гэтага мэтанакіравана ідзе сам Кадыраў, а ў Бураціі проста праскоквае як ідэя ў розных рэпартажах. Кшталту, паваюем, то паважаць нас пачнуць.

Гэта новыя з'явы.

І вось тут гістарычныя працэсы пачынаюць выглядаць крыху па-іншаму. Аказваецца, што Расія не трымаецца маналітам, а сістэмна развальваецца вось ужо 100 год. Развальвае яе "нацыяналізм", жаданне народаў людзьмі звацца.

У 1917 годзе Расія згубіла Польшчу і Прыбалтыку. І хоць пасля адыграла, але па факце згубілі менавіта тады.

У 1991 адвалілася яшчэ 15 рэспублікі.

А ў 2022 годзе пачаўся працэс адпадзення наступнага эшалона тэрыторый.

Відавочна, што ні ў 2022, ні ў 2025 Сібір ад Расіі не адваліцца. Як і Татарстан.

Але мне падаецца, што 2022 у Расіі здарыўся "цюбік з пастай" - запусціліся такія працэсы ў галовах людзей, якія ўжо не адменіш.

Нацыянальнае самаўсведамленне вельмі марудна захоплівае Расію. І гэта непазбежны працэс. Які ідзе ўжо даўно.

Вось жа, адказ на гэту "хваробу" вельмі просты - нармальная федэралізацыя. Груба кажучы, калі даць рэспублікам рэальнае права на выхад, то ніхто і не выйдзе.

Але іронія гісторыі палягае ў тым, што Расійская Імперыя па сваіх базавых наладах не можа прыняць ніякай федэралізацыі. Гэта супраць яе сутнасці. Любыя падобныя лекі яе арганізм адрыне.

Таму аднойчы Расійская Імперыя разваліцца. Дажыць бы толькі.
1.1K views10:34
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 12:13:06 Пазаўчора напісаў пост у падтрымку "Кнігаўкі" і выдавецтва "Янушкевіч", заклікаў набываць іх кнігі. І мне прыляцела пытанне - ці правільна цяпер рэкламаваць выдавецтва, бо грошы ж усё адно забяруць сілавікі.

Вось жа, справа не ў грашах, гэта пры любым раскладзе мізэрныя сумы. Справа ў кнігах.

Мы жывем ва ўмовах, калі кнігі трэба купляць не для таго, каб іх чытаць, а для таго, каб іх раздаваць. Бо кнігі - гэта зброя.
Вельмі важна, каб цяпер як мага больш людзей стала Кніганошамі.

Свае кнігі трэба раздаваць як мага большай колькасці людзей - дарыць суседзям, пакідаць выпадкова на працы, настойліва раіць сябрам.
Трэба, каб кожная прыватная бібліятэка стала напаўпублічнай.

У замежжы, агулам варта было б правесці перапіс беларускіх кніг па гарадах і сабраць мабільныя бібліятэкі.

Цяпер параіць чалавеку добрую кнігу і дабіцца таго, каб ён яе прачытаў - гэта як варожы танк падбіць. Можна на касяку дзвярэй зорачкі выразаць за кожнае прачытанне.

Карайце, на вайне як на вайне - нацыяналізацыя, прапаганда, настойлівыя ўдары па ўсіх франтах цемрашальства.

PS
Ляжыць у мяне ў загашніку праект гейміфікацыі беларускага абмену кніг, але ўсё рукі не дойдуць. Калі раптам хто мае амбіцыі, то пішыце, распавяду сваё бачанне.
1.3K views09:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 21:34:09 18 мая - трагічная дата дэпартацыі крымскіх татар у 1944 годзе.

Гэты народ за апошнія 200 год нацярпеўся столькі, што і беларусы могуць здзівіцца.

Так атрымалася, што менавіта да гэтай даты выйшаў наш сюжэт пра гісторыю Крыма.

Там і пра крымчакоў і пра не толькі. Шмат для каго можа быць адкрыццём, але нашыя Радзівілы ў свой час моцна паўплывалі на крымскую дзяржаўнасць.



662 views18:34
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 11:31:36 Учора ў Мінску была была закрытая кнігарня "Кнігаўка", якая адкрылася літаральна пару дзён таму. Былі затрыманыя дырэктар Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні Настай Карнацкай.

Не хочацца пісаць банальных словаў пра несправядлівасць і ненармальнасць. У любой крычытчнай сітуацыі лепей рабіць нейкае дзенянне, хай сабе і маленькае.

Вось сайт выдавецтва "Янушкевіч" https://januskevic.by/

Гэта самае дынамічнае выдавецтва ў Беларусі на цяперашні момант (зрэшты, было і раней). Яны выдаюць вельмі шырокі спектр літаратуры - ад Гары Потэра да сучасных беларускіх аўтараў. Вось жа, цяпер самы час, каб пайсці набыць адну з іх кніжак. А калі ўжо маеце, то даць пачыць гэту кнігу суседу.

А каб разбірацца ў навінках ліратуры вельмі раю падпісацца на канал БелЛіт, якія вядзе затрыманая Наста Карнацкая. Там напраўду добрыя агляды і рэкаментацыі. Прычым, як у тэкставым фармаце так і ў падкастах.

https://t.me/bellitra
1.3K views08:31
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 21:33:50 Тое, што адбываецца цяпер ва Украіне і Расіі, параўноўваюць з рознымі гістарычнымі эпохамі. І з Другой Сусветнай Вайной, і з Першай.

На Пуціна накладаюць то біяграфіі Мікалая І, то Напалеона ІІІ, то Івана Грознага.

Але неяк зусім выпала з абмеркавання самае відавочнае параўнанне. Яно таму і выпала, бо дужа банальна гучыць. Але яно дакладна заслугоўвае ўвагі.

Візантыя.

Сучасная Расія - гэта вельмі добрае адлюстраванне жыцця апошніх стагоддзяў Візантыі, прычым моцна набліжанае на самых пошлых стрэрэатыпаў пра "другі" Рым.

Візантыя - вялікая, фармальна магутная дзяржава, спадчынніца буйной легендарнай Рымскай імперыі. І ганарылася гэтым. Але і блізка не падабралася да магутнасці сваёй папярэднцы (хоць і перажыла яе).

Расія такая ж.

Візантыя - дзяржава, якая вяла шмат войнаў, але так і не дамаглася ніякага рэальнага пашырэння сваіх уплываў.

Гісторыкі да гэтага часу высвятляюць, чаму Візантыя, са сваім магутным інтэлекутальным і вайсковым патэнцыялам не змагла ўцянуць навакольныя варварскія плямёны ў сферу свайго ўплыву. І "праспала" іслам.

У Расіі тое ж. Адсутнасць інстытута месіянерства - адна з вызначальных рысаў маскоўскай цывілізацыі.

Візантыя вядомая як дзяржава, дзе кіраванне працэсамі праходзіла праз намёкі і паўнамёкі, прыватныя размовы і інтрыгі.

І Расія такая ж. Асабліва добра гэта бачна цяпер. Мінімум прамых рашэнняў, максімум закрытых кабінетных пераціранняў. Усе няпэўна і называецца не чым ёсць насамрэч. Не локдаўн, а абмежаванні, не вайна, а спецаперацыя, не рэферэндум, а галасаванне. І мабілізацыю пэўна назавуць нейкім іншым словам.

Візантыя так і не змагла наладзіць сістэму функцыянавання сваіх земляў, засяродзіўшыся цалкам на сталіцы.

І ў Расіі тая ж праблема. Ёсць Масква і ёсць уся іншая Расія. Прычым праблема гэта была заўсёды, нягледзячы на спробы выправіць яе ў савецкі час. А цяпер гэта праблема стане адной з галоўных прычын заняпаду імперыі.

І такія параўнанні можна працягваць.

500 год таму маскоўскія ідэолагі высунулі тэзіс "Масква - трэці Рым і чацвёртаму не бываць".

І як у ваду глядзелі!

Так яно і станецца. Цалкам дэградаваная ідэя імперскага "Рыма" мае шанец вельмі хутка сысці ў нябыт. А з ёй - і трэці Рым.

Чацвёртага яшчэ доўга ніхто не захоча.
631 viewsedited  18:33
Адкрыць / каментаваць