Get Mystery Box with random crypto!

Пазаўчора напісаў пост у падтрымку 'Кнігаўкі' і выдавецтва 'Я | Беларускі Бабілон

Пазаўчора напісаў пост у падтрымку "Кнігаўкі" і выдавецтва "Янушкевіч", заклікаў набываць іх кнігі. І мне прыляцела пытанне - ці правільна цяпер рэкламаваць выдавецтва, бо грошы ж усё адно забяруць сілавікі.

Вось жа, справа не ў грашах, гэта пры любым раскладзе мізэрныя сумы. Справа ў кнігах.

Мы жывем ва ўмовах, калі кнігі трэба купляць не для таго, каб іх чытаць, а для таго, каб іх раздаваць. Бо кнігі - гэта зброя.
Вельмі важна, каб цяпер як мага больш людзей стала Кніганошамі.

Свае кнігі трэба раздаваць як мага большай колькасці людзей - дарыць суседзям, пакідаць выпадкова на працы, настойліва раіць сябрам.
Трэба, каб кожная прыватная бібліятэка стала напаўпублічнай.

У замежжы, агулам варта было б правесці перапіс беларускіх кніг па гарадах і сабраць мабільныя бібліятэкі.

Цяпер параіць чалавеку добрую кнігу і дабіцца таго, каб ён яе прачытаў - гэта як варожы танк падбіць. Можна на касяку дзвярэй зорачкі выразаць за кожнае прачытанне.

Карайце, на вайне як на вайне - нацыяналізацыя, прапаганда, настойлівыя ўдары па ўсіх франтах цемрашальства.

PS
Ляжыць у мяне ў загашніку праект гейміфікацыі беларускага абмену кніг, але ўсё рукі не дойдуць. Калі раптам хто мае амбіцыі, то пішыце, распавяду сваё бачанне.