Get Mystery Box with random crypto!

Калі дзіцячыя байкі аказваюцца праўдай (верагоднай). Водзячы | Беларускі Бабілон

Калі дзіцячыя байкі аказваюцца праўдай (верагоднай).

Водзячы раней турыстаў на Юраву Гару ў Крэва я заўсёды з задавальненнем распавядаў пра тое, што магчыма тут стаяла сігнальная станцыя з якой вагнём перадавалі інфармацыю ў замак аб набліжэнні ворага.

Распавядаў, але сам лічыў гэта байкай для дзяцей узятай з якой-небудзь кніжкі пра амерыканскіх індзейцаў (відавочна, турыстам пра свае сумневы так ці інакш казаў).

А вось не! Алег Дзярновіч знайшоў падмуркі нейкай каменнай пабудовы на гары (першы раз яшчэ ў 2012 годзе). І высвятляецца, што пра такую сістэму інфармавання ў Літвы ўзгадваецца ў нямецкіх хроніках. Таму вельмі верагодна.

Часам прыемна, калі рамантычныя версіі знаходзяць падцверджанне.

https://www.shliah.by/news/galina_antonova/news26129.html?fbclid=IwAR1YTXmPuaMEh2oHrZjA1aWl1MJYjDpQ50fiS5RQzTIdWFwcit_0G_BNBWY