Get Mystery Box with random crypto!

​​Прынята лічыць, што Першы Ўсебеларускі З'езд у 1917 годзе пр | Беларускі Бабілон

​​Прынята лічыць, што Першы Ўсебеларускі З'езд у 1917 годзе праходзіў у цяперашнім Купалаўскім тэатры з Мінску. 

Але гэта не зусім так. З'езд распачаўся ў тэатры, але зацягнуўся. І тады мінчукі папрасілі вызваліць будынак, бо будаўніцтва дзяржавы важна, а культура і забавы важней. 

Дэлегаты просьбу мінчукоў уважылі і выдалі такую пастанову:

«Всебелорусский съезд постановил дом бывшего Минского Дворянского Депутатского собрания ... отныне объявить национальной собственностью Белорусского народа. Президиуму поручено принять меры к освобождению дома для занятия такового съездом».

Дом "дворянских собраний" стаяў праз дарогу, на месцы цяперашняга выхада з метро (на фота). Там з сярэдзіны ХІХ ст. збіралася мінская шляхта, каб рашаць свае пытанні.

Вось туды ўвесь з'езд і пераехаў. А праз некалькі дзён іх разагналі п'яныя бальшавікі. Мясцовыя дарэчы бальшавікі, без узгаднення з Масквой.

Вось жа, калі пачынаеш нацыяналізацыю, мусіш быць гатовы да прыходу п'яных бальшавікоў, якія зробяць усё лепш за цябе.