Get Mystery Box with random crypto!

Журналіст Дзмітры Гурневіч зрабіў 9 мая добрую гутарку з нямец | Беларускі Бабілон

Журналіст Дзмітры Гурневіч зрабіў 9 мая добрую гутарку з нямецкім гісторыкам Крыстыянам Ганцэрам, дзе прагаварыў адну важную думку, якая цягам апошняга года перыядычна выплывае ў шырокі грамадскі дыскурс.

Мы часта ўяўляем сабе, што ў Германіі злачынства нацызма адразу прасля Нюрнбергскага трыбунала пачалі ўспрымацца як злачынства. Але гэта ня так. Яшчэ да сярэдзіны 1980-ых гадоў тая вайна ўспрымалася немцамі менавіта як параза немцаў. Нібыта былі перагібы на месцах, але ў іншым вайна як вайна. А Вермахт агулам быў чысты крыштальна.

І сітуацыя зварухнулася толькі ў 1980-ых, калі пытанні пачалі ставіць ужо дарослыя дзеці/унукі ўдзельнікаў тых падзей.

Вось тут само інтэрв'ю

А гэта канала Дзмітрыя ў ТГ

І вось па выніках гэтай гутаркі ў мяне дзве думкі. Адна сумная, а другая не.

1. Людзі, якія ўдзельнічаюць у масавых злачынствах ніколі не прызнаюць сваёй віны. І людзі якія саўдзельнічалі ніколі не прызнаюць. Гэта чалавечая псіхалогія. Яны будуць казаць "так было трэба", "не было выйсця", "мы сражалісь за родзіну". І так далей. Якія б страшныя не былі злачынствы.

Ну і ў дачыненні да нашых рэалій зразумела пра што я.

2. Пры любых раскладах у пакаленні ўнукаў злачынствы пачынаюць называць злачынствамі. Бо ўнукаў адказ "так было трэба" і "яны першыя пачалі" не будзе задавальняць.

І гэта вяртае нас да думкі, якая яшчэ год назад выглядала маргінальным вар'яцтвам, а цяпер актыўна заваёўвае месца ў галовах грамадства: разбор цяперашняй сітуацыі Беларусі трэба пачынаць з прызнання і разбору грахоў камуністычнага ладу.

Якраз прыйшоў час. Унукі падраслі.

Сітуацыя ў нас ускладняецца тым, што цяперашняя сістэма якраз вырасла з той камуністычнай. І частка ўнукаў сядзяць у крэслах сваіх дзядоў. Хаця можа якраз тут і схаваная іголка Кашчэя.