Get Mystery Box with random crypto!

Вайна, развязаная Пуціным, закрывае (хутчэй эмацыйна, але закр | Беларускі Бабілон

Вайна, развязаная Пуціным, закрывае (хутчэй эмацыйна, але закрывае) старую калягістарычную дыскусіі.

Экзістынцыйна з даўніх часоў існавала два падыходы да гісторыі Расіі.

Першы з іх настойваў на тым, што Расія - гэта варварскае ўтварэнне, пачвара на карце Еўропы, дзяржава, якая заўсёды існавала праз праяўленні зла, неадэкватнасці, і іншай падсвядомай брыдоты.

Другі падыход настойваў на тым, што Расія - гэта звычайная еўрапейская дзяржава, якая проста мае свае асаблівасці развіцця па прычыне вялікіх памераў, ну і пастаянна крыху адстае ад іншых дзяржаў.

І ў гэтага падыхода хапала прыхільнікаў і аргументаў. На апрычніну Івана Грознага была Варфаламееўская Ноч. На Крывавы Патоп Трыццацігадовая Вайна. Рэч Паспалітую агулам дзялілі ўсім мірам.

ХІХ ст. як ва ўсіх, ну толькі з адменай прыгоннага права крыху затрымаліся, але з кім не бывае. Паўстанні падаўляла? Пачытайце Кіплінга, пагартайце гісторыю англа-бурскай вайны.

У ХХ ст. па ўсім свеце быў фашызм, а ў Расіі камунізм. Брытанія і Францыя адмовіліся ад сваіх калоній пасля вайны. Дык і Расія таксама. Не па сваёй волі, пасля развала СССР, але ж сама падзея адбылася.

Карацей, дзяржава як дзяржава. Са сваімі асаблівасцямі і амбіцыямі канешне, але ў кантэксце.

Вось жа, развязанне вайны у ХХІ ст. паставіла Расію па-за кантэкст. Прычым надоўга. І што самае цікавае не толькі ў будучыні, але і ў мінулым. Цяпер вельмі цяжка будзе адстойваць ідэі пра "нармальнасць" расійскай гісторыі.