Get Mystery Box with random crypto!

Год 1701: 'шклоўская царква змуравана і дакончана панам Базылё | Беларускі Бабілон

Год 1701: "шклоўская царква змуравана і дакончана панам Базылём Аўсяевічам, шклоўскім купцом, ягоным коштам, толькі падобна, не без дапамогі іншых"

Пачатак XVIII ст. Праваслаўе ў поўным маргінэзе, шляхта цалкам паланізаваная, усе фінансавыя плыні даўно і надзейна ў руках магнатэрыі.

А ў гэты час у Шклове праваслаўны купец-беларус будуе на свае грошы праваслаўную царкву ў стылі барока.

Гэта і ёсць той "рускі свет", які мы згубілі.

Вельмі не хапае ў наш час актыўнага самавызначэння ўсходні беларусаў на базе такіх вось каштоўнасцяў.

Панцырнае баярства, праваслаўнае барока, хрысціянскае купецтва, гарадское летапісанне.

Царкава была ўзарваная ў 1960-ых. Усё іншае знікла значна раней.