Get Mystery Box with random crypto!

У XVIII у Еўропе пануе абсалютызм: манархі забіраюць сабе макс | Беларускі Бабілон

У XVIII у Еўропе пануе абсалютызм: манархі забіраюць сабе максімум улады і выбудоўваць цэнтралізаваныя бюракратычныя апараты.

Але было ў Еўропе дзве буйныя дзяржавы, якія наадварот рэзка абмежавалі уладу караля. Гэта Швецыя і Рэч Паспалітая.

Абедзьве па выніках (ці ў працэсе) Паўночнай вайны.

Шведы не хацелі, каб чарговы натхнёны "вікінг" павёў іх на край света за ратнай славай. Наеліся. І таму перадалі ўладу парламенту.

У Рэчы Паспалітай шляхта напружана ставілася на чужаземца Саса і таму перыядычна абразала памер дзяржаўнага войска.

Вось жа, дзве дзяржавы амаль у адзін час выйшлі ў дзяржаўным праве на пашыраны парламентарызм, але наколькі катастрафічна розны вынік атрымаўся ў канцы XVIII ст.

Сістэмы могуць называцца аднолькава, але функцыянаваць зусім па рознаму.