Get Mystery Box with random crypto!

Рыхтуючы перадачы для цыкла 'Вольныя людзі Украіны', знайшоў д | Беларускі Бабілон

Рыхтуючы перадачы для цыкла "Вольныя людзі Украіны", знайшоў добры украінскі гістарычны канал на Youtube. Хачу падзяліцца.

Цікавыя тэмы, лёгкая, але не хайповая падача. Актуальна.

Па гісторыі Беларусі на канале ёсць неблагое відэа. Коратка, па справе, месцамі з ухілам у патрыятычнае фолькгістары, але не крытычна. Можна закідаць сябрам-украінцам.

І агулам, тым хто хоча пасіўна папрактыкаваць украінскую і больш давецца пра гісторыю, раю.