Get Mystery Box with random crypto!

Аказваецца ў знанага беларускага гісторыка Мітрафана Доўнара-З | Беларускі Бабілон

Аказваецца ў знанага беларускага гісторыка Мітрафана Доўнара-Запольскага два сыны загінулі ў Грамадзянскую вайну. І абодва ваявалі за чырвоных.

Старэйшы Усевалад агулам быў актыўным бальшавіком і арганізоўваў савецкую ўладу ў Кіеве.

І гэта ў той час, як ягоны бацька прадстаўляў зусім іншы, БНРаўскі погляд на Беларусь.

Што цікава, якраз Доўнар-Запольскі зрабіў вельмі шмат для ўсталявання добрых адносін паміж БНР і УНР, супраць якіх бальшавікі і ваявалі.

Гэты гісторык - агулам адзін з сімвалаў сяброўства беларусаў з Украінай, асабліва з Кіевам. А сын апынуўся на іншым баку. Хоць тады не зусім было зразумела, дзе які бок.

Такі вось лёс чалавека.

Даведаўся пра гэта рыхтуючы чарговую перадачу з цыкла "Вольныя людзі Украіны", дзе распавядаю пра ўзаемаадносіны двух маладых рэспублік у 1918-1921 гадах.

Вельмі цікавыя рэчы там дзеяліся.