Get Mystery Box with random crypto!

Сёння памёр Станіслаў Шушкевіч, чалавек, які прыняў удзел у зн | Беларускі Бабілон

Сёння памёр Станіслаў Шушкевіч, чалавек, які прыняў удзел у знішчэнні СССР і такім чынам даў нам нагоду стаць незалежнымі.

Зрэшты і сам стаў сімвалам той ранняй незалежнасці.

У Шушкевіча журналісты найчасцей пытаталіся пра Віскулі, ці пра ягонае стаўленне да апанентаў па кампаніі 1994 г. І вельмі рэдка пра нешта іншае.

Таму вельмі раю паглядзець вялікае інтэрв'ю украінскага журналіста Гардона са Станіславам Шушкевічам, запісанае ў 2013.

І так, Гардон - спецыфічны журналіст, але чамусьці толькі ён ўзяўся падрабязна распытаць былога беларускага кіраўніка пра дзяцінства, пра вайну, пра бацькоў, нарэшце пра фізіку.

А там вельмі цікава і па-чалавечы (відэа ў 3 частках).

1частка:


2 частка:


3 частка: