Get Mystery Box with random crypto!

Паўгады назад я пісаў, што мы з сябрамі запусцілі праект @voln | Беларускі Бабілон

Паўгады назад я пісаў, што мы з сябрамі запусцілі праект @volnajamova - платформу беларускамоўнай камунікацыі. Каб у людзей з розным узроўнем мовы і інтравертнасці была магчымасць пагаварыць па-беларуску.

І вось вырашылі мы на 21 лютага пашырыць наш праект да сусветнага маштабу: аб'ядналіся з іншымі ініцыятывамі і абвесцілі Марафон "24 гадзіны беларускай мовы".

Ідэя гэтая ад пачатку крыху хайповая - паказаць, што, нягледзячы на стогны і плач аб згубленай дзядоўскай спадчыне, беларуская мова развіваецца і над ёй ужо "не заходзіць сонца". Як над Брытанскай Імперыяй).

Вось жа, з 7:00 20 лютага да 7:00 21 лютага (па мінскім часе) ў межах Марафона пройдзе больш за 60 онлайн мерапрыемстваў. Бесперапынна.

Гэта была крыху афтопавая частка паведамлення, а далей будзе па тэме.

Апроч сустрэч па фітнэсу, лекцый па экалогіі і гутарак пра коцікаў ў інстаграме, на нашым Марафоне будзе шэраг гістарычных сустрэчы:

- гутарка пра фальклор і экспедыцыі з Таццянай Валодзінай;
- лекцыя-віктарына пра Бортніцтва ад Івана Осіпава;
- лекцыя пра дуды ад Яўгена Барышнікава;
- лекцыя-віктарына пра народныя імёны беларусаў;

І гэта, падаецца, яшчэ не ўсё. Падзеі дадаюцца.Таму шчыра запрашаю далучацца.

Старонка Марафона: http://volnajamova.online/mova24

А таксама мы стварылі спецыяльны ТГ канал, дзе будзем распавядаць пра навіны Марафона, новыя падзеі і рабіць нагадайкі, каб вы нічога не прапусціцлі: https://t.me/+4zy6TOUoFLI1OGUy