Get Mystery Box with random crypto!

11 лютага 1807 года нарадзіўся Напалеон Орда. Гэтага чалавека | Беларускі Бабілон

11 лютага 1807 года нарадзіўся Напалеон Орда.

Гэтага чалавека ўсё жыццё пераследавалі "чорныя лебедзі", разбураючы ягоныя праекты.

Але Орда ніколі не апускаў рукі і кожны раз браўся за новую справу з імпэтам. Вайсковец, музыка, культурны мэнэджар, бізнэсовец, мастак... Вось жа, сваім мастацкім праектам ён заняўся толькі пасля 60, калі рабіць усё астатняе яму па-просту забаранілі.

І менавіта гэтая альбомы гістарычных помнікаў зрабілі Напалеона Орду актуальным на некалькі наступных стагоддзяў.

Навокал рушылася цывілізацыя, закрываліся школы, кляштары і касцёлы, а стары з пэнзлем ездзіў ад месца да месца і бясконца маляваў. Маляваў, а пасля выдаваў, піарыў і прадаваў.

І гэта спрацавала. Спрацавала ўжо тады, у ХІХ ст., калі ўбачыўшы выявы замкаў і храмаў асуджаных на забыццё, людзі загараліся жаданнем гэта захаваць. Нешта падобнае мы перажылі ў канцы ХХ - пач. ХХІ ст., таксама дзякуючы Орду.

Вельмі важна, калі навокал усё рушыцца, выбраць правільную, хай сабе і невялікую, справу і рабіць яе.

#з_ранейшага