Get Mystery Box with random crypto!

​​#з_апублікаванага Паглядзіце на фота вышэй. Задаволеныя ня | Беларускі Бабілон

​​#з_апублікаванага

Паглядзіце на фота вышэй. Задаволеныя нямецкія афіцэры ідуць па нашай Саборнай плошчы ў Мінску ў атачэнні вясёлых дзяцей і гараджан. Сняжок, добрае надвор'е, афіцэры пэўне ўжо па чарачцы кульнулі. Ідуць хутчэй за ўсё ў Петрапалаўскі сабор (гэта там дзе цяпер Діцячая філармонія).

Гэта дзесьці ў раёне 23 лютага 1918 года.

Бальшавікі, пасля таго як правярнулі сваю рэвалюцыю, падпісалі з немцамі перамір'е на 2 месяцы ў канцы 1917 года. І як толькі 2 месяцы скончылася яны пачалі наступленне.

Маладая савецкая ўлада гэтыя 2 месяцы, канешне, прафукала. Войска было створана толькі на паперы, ніхто біцца за ўладу бальшавікоў жаданнем не гарэў.

Па выніку, нямецкія войскі ішлі па новых тэрыторыях, як гарачы нож праз масла. Мінск быў узяты без бою. Таму на фота ўсе такія задаволеныя. Месцічы радуюцца, што прыйшла нармальная/зразумелая ўлада, а немцы прадбачаць сотні кіламетраў нічыйнай зямлі наперадзе.

А што ў гэты час бальшавікі?
Раніцай 23 лютага Ленін настаяў, каб СНК прыняла нямецкі ультыматум і пагадзілася на ўсе умовы Берліна. А пасля сеў і напісаў артыкул у "Праўду" пад назвай "Мир или война" (у любой незразумелай сітуацыі Ленін пісаў артыкулы ў газеты).

Там ён даказваў, што трэба аддаць немцам усё, што яны папросяць, каб захаваць хаця б невялікі "пралетарскі астравок" і канстатаваў, што савецкай арміі яшчэ няма, бо трэба:

"готовить революционную армию не фразами и возгласами (как готовили её те, кто с 7-го января не сделал ничего для того даже, чтобы попытаться остановить бегущие наши войска), а организационной работой, делом, созданием серьёзной, всенародной, могучей армии".

Паступова расчухаліся, армію стварылі.

Адсюль 3 высновы:

- 23 лютага - самая дурацкая дата для святкавання дня абаронцы айчыны, толькі калі не лічыць такімі абаронцамі немцаў;

- Леніна варта часам перачытваць. Недурны быў чалавек, логіку рэвалюцыі разумеў.

- калі панікуеце - пішыце артыкулы, разбірайце памылкі і стаўце задачы.