Get Mystery Box with random crypto!

Ня ведаю, як гэтая вайна будзе апісана ў будучым, але знутры п | Беларускі Бабілон

Ня ведаю, як гэтая вайна будзе апісана ў будучым, але знутры постсавецкай прасторы яна ўсё больш падобная на Вялікую Айчынную так, як нам пра яе расказвалі ў старых школьных падручніках.
Расія так доўга разварушвала міф пра Айчынную вайну, што вырашыла сапраўды паўтарыць. Толькі сыграць з іншага боку.

Кіеў бамбяць у 4 раніцы...

людзі выстройваюцца ў чэргі перад ваенкаматамі...

страшнай безаблічнай машыне супрацьстаяць канкрэтныя смелыя людзі і імёны некаторых з іх мы ўжо, на жаль, ведаем...

Бітва на подступах да сталіцы і галоўнакамандуючы, ад рашэння якога застацца ў горадзе залежыць вельмі шмат...

Ці думаў калі-небудзь Зяленскі, што яму давядзецца пабываць у шкуры Сталіна? Пуцін са сваёй роляй Гітлера, падаецца, даўно зжыўся.

Еўропа, відаць, традыцыйна будзе тупіць да 1943, каб адкрыць другі форонт. Добра хаця б тое, што разгортваюць лендліз.

А вось Англія - аплот стабільнасці. Дзівак Джонсан - Чэрчыль?