Get Mystery Box with random crypto!

Тут учора павінна была з'явіцца прэзентацыя новай гістарычнай | Беларускі Бабілон

Тут учора павінна была з'явіцца прэзентацыя новай гістарычнай перадачы на тэлеканале Белсат.

Мы абмяркоўвалі і рыхтавалі яе некалькі месяцаў. Было жаданне зрабіць нешта цікавае і нестандартнае на полі гістарычнай памяці. Ну і, падаецца, атрымлівалася.

У нейкім сэнсе, гэта быў перанос "Беларускага Бабілона" у відэа фармат з дадаткам гумару і графікі.

Але пасля 24 лютага стала зразумела, што наша забаўляльна-пазнавальная перадача не можа цяпер выходзіць. Мы як адклалі.

Але замест яе ўзнікла ідэя памяняць фармат і зрабіць нешта карыснае на новым, на жаль сапраўдным фронце.

Мы запусцілі спецпраект "Вольныя Людзі". Пра Украінскую гісторыю, нашыя сувязі і супольныя ідэалы.