Get Mystery Box with random crypto!

Нядаўна сацыёлаг Генадзь Коршунаў высунуў цікавую гіпотэзу, шт | Беларускі Бабілон

Нядаўна сацыёлаг Генадзь Коршунаў высунуў цікавую гіпотэзу, што ўспрыняцца Другой Сусветнай вайны беларусамі і расіянамі вельмі моцна розніцца, нягледзячы на візуальнае падабенства. І прычына вельмі простая: беларусы тую вайну бачылі, бачылі і рух фронта і суровыя будні акупацыі. Гэта і перадалі дзецям. А вось большасць рускіх пра вайну толькі чула. У лепшым выпадку ад тых, хто вярнуўся з вайны.

Менавіта таму ў іх "Можам паўтарыць", а ў нас "Ніколі зноў".

І я гэту гіпотэзу магу са свайго экскурсаводскага вопыту пацвердзіць. Бо знешне стаўленне да той вайны ў сярэднестатыстычнага беларуса і расіяніна не дужа адрозніваецца (бітва дабра са злом, Сталінград, партызаны, кацюша, Дзень Перамогі), але калі шмат часу з людзьмі праводзіш (а на экскурсіях гэта заўсёды так), то разумееш, што розніца вельмі глыбокая. У рускіх пры размовах пра Другую Сусветную шмат пафасу і дрыжачы голас на высокай ноце. Але за гэтым пафасам пустата. А ў беларусаў значна больш будзённы наратыў, але за ім рэальныя гісторыі і панічнае нежаданне ўбачыць такое яшчэ раз.

Страх які перадаўся праз пакаленне.