Get Mystery Box with random crypto!

Ёсць такі амерыканскі фільм жахаў 'Пункт прызначэння'. Там пад | Беларускі Бабілон

Ёсць такі амерыканскі фільм жахаў "Пункт прызначэння". Там падзеі разгортваюцца вакол няздзейсненага наканавання: нейкая група людзей пазбягае наканаванай ім смерці і ўвесь наступны фільм смерць дагане іх паадным, каб завершыць справу.

Мне чамусьці прыгадваецца гэты папулярны сюжэт цяпер, калі пасярод усеабдымнага жаху спрабую зразумець, дзе ў мінулым прычына бессэнсоўнага канфлікта ва Украіне.

Дык вось можа якраз у наканаванні.

Бо па законах маралі Сталіна не мусіла быць сярод трыумфальных пераможцаў Другой Сусветнай. Людаедзкі рэжым Сталіна мусіў быў быць асуджаны таксама як і гітлераўскі.

Не можа адно зло перамагаць другое зло і пры гэтым аўтаматычна абвяшчацца дабром.

Але ў сярэдзіне ХХ ст. нешта пайшло не так. І Сталін не проста апынуўся на баку дабра, але і быў прызнаны ўсім светам, як адзін з галоўных барацьбітоў за дабро. На гэтым пасля і была пабудаваная ўся ідэалогія СССР.

І вось зараз гэтае наканаванне дагнала пуцінскую Расію. Каб прымусіць яе развязаць вайну ў якой постсталінская сістэма зноўку пакажа сваю бесчалавечнасць, каб быць нарэшце асуджанай, як тое і мусіла здарыцца 70 год назад.