Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-07-23 19:00:03 ​​Што прыгатаваць на дэсерт? Трымайце рэцэпт грушы па-радзівілаўску, запечанай у мёдзе – духмянай, салодкай, вельмі смачнай.

Вазьміце:

груша – 1 шт.
мёд – 30 мл
жаўток – 1 шт.
цынамон на смак

Разрэжце грушу напалам, вычысьціце семкі і пастаўце ў разагрэтую духоўку.

Растапіце мёд, зьмяшайце з жаўтком і паліце гэтай сумесьсю грушу. Запякайце яшчэ 20 хвілінаў пры тэмпературы 190 градусаў.

Гатовую грушу пасыпце цынамонам.

Смачна есьці!

#мова #supermova #беларускія_дэсерты
382 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 15:00:06 ​​Таленавіты, але забыты наш зямляк

23 ліпеня 1896 - нарадзіўся Антон Валынчык (Мяльканавічы, Слонімшчына), харавы дырыжор, кампазітар, педагог, выкладчык Навагрудскай беларускай гімназіі.

Дасканала выкананыя беларускія песні, пераважна кампазіцыі самога дырыжора, мелі надзвычайны поспех. З гэтага часу пры дапамозе хору гімназія праводзіла шырокую нацыянальна-культурную працу ў самім Клецку ды ў навакольных вёсках, даючы частыя канцэрты.

«Кожнаму, хто сустракаўся з Антонам Міхайлавічам Валынчыкам, назаўсёды запомніліся высокая культура і шчырая спагада гэтага чалавека. Яго сонечны характар нагадваюць мне мастакоў Язэпа Драздовіча і Пётру Сергіевіча. Відаць, гэта адметная рыса вялікіх мастацкіх талентаў», — Аляксей Анішчык.

Аднойчы быў такі выпадак. Крочыў Антон Міхайлавіч па адной з вуліц Пінска. Раптам чуе: аднекуль даносіцца песня. Цудоўны дзявочы галасок спявае: «Ой, рэчанька, рэчанька...» Уважліва прыслухаўся і накіраваўся туды, адкуль лілася песня. Увайшоў у маленькае кафэ і спыніўся ля ўваходу. Там нікога не было, акрамя маладзенькай дзяўчынкі. Яна прыбірала са сталоў і спявала. Убачыўшы Валынчыка, дзяўчынка збянтэжылася і спыніла песню. «Спявай, спявай. Гэта вельмі прыгожа», — сказаў ёй Антон Міхайлавіч. І калі яна закончыла спяваць, ён дадаў: «А можа ў наш ансамбль пайшла б?» Яна дала згоду... Так папаўняўся яго калектыў у Маладзечне.

Апрацоўваў беларускія народныя песні. Пісаў і рыхтаваў для выканання свае песні і хоры на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адама Русака, Петруся Броўкі і іншых беларускіх паэтаў.

Вучыся, нябожа, вучэнне паможа
Змагацца з нядоляй, з няволяй...
Што мучыць сягоння, што думкі трывожа,—
Збяжыць і не прыйдзе ніколі.

спявалі гімназісты Клецкай гімназіі кожны дзень перад пачаткам заняткаў і пасля іх — «Вучыся» Янкі Купалы.

«Прышывалі» яму ярлыкі «неблагонадёжный», «националист». Ён памёр 13 лістапада 1985 года. Пахаваны на гарадскіх могілках Гродна. На яго магіле няма помніка, пастаўлены просты жалезны крыж».

Невялікі аповед Сяргея Чыгрына пра нашага земляка, кампазітара і дырыжора - Антон Валынчык жыў песняй

#supermova #мова #гонар #валынчык #мяльканавічы #слонімшчына #дырыжор #кампазітар
391 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 11:00:07 ​​Стварэньне Урада БНР

Урад БНР — найвышэйшы выканаўча-распарадчы орган Беларускай Народнай Рэспублікі.

У выніку ўнутраных падзелаў за ўвесь час існавала 8 урадаў БНР. Апошні зь іх, створаны ўжо пасля Другой сусьветнай вайны, стаў самым старэйшым урадам у выгнаньні ў сьвеце.

Пётра Крачэўскі, старшыня Народнай Рады БНР , бачыў прычыну расколаў у няшчырасьці людзей, якія займалі пасады Урада БНР:

...Наша нешчасьце ў тым, што на працягу ўсей дзержаўна-адраджэнскай працы мы на адпаведных становішчах выканаўчай улады бачылі мала сумленных людзей і цяпер яны апынуліся ў варожым стане свайго народу. Людзі, якія ўчора служылі ідэалу незалежнасьці і будавалі сваю палітычную кар’еру, сёньня яе паганяць…
Німа пакуль дзержавы і німа аружжа бароцца з гэтым злом, але гэта ня значыць, што мы ў роспачы павінны адмовіцца ад сваіх лепшых ідэалаў. Права не ў сіле. Часовая перэмога — ня ёсьць закон на будучыню. Рамантызм ідэі творыць рэальнасьць, а не наадварот. Рэальнасьць падпарадкоўвае слабейшых (!), а моцны духам рамантызм змагаецца і накрэсьлівае новые шляхі будучыні.
Не апраўдаўшыя народнага давера рэалісты адыйшлі ў старану ці перайшлі ў варожы стан, а цьверды рамантызм ідэі незалежнасьці і яе дзержаўных устаноў жывець далей і будзе жыць, пакуль жыве сама ідэя.
(Мандаты БНР)

Насоўваюцца паралелі зь цяперашнім часам. Ці асудзім сябе яшчэ на 40 год блуканьня па пустыні?

Душу мне страх агартае,
Стыгне у жылах і кроў…
Сэрца нічога не знае —
Цягнецца толькі дамоў.


Пётра Крачэўскі - Таемная смага

#мова #supermova #бнр #гісторыя #урад
439 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 19:00:07 ​​Папулізатар Ф. Скарыны ў сьвеце

22 ліпеня 1936 — нарадзіўся Вячаслаў Чамярыцкі (вёска Рабкі, цяпер Зьдзецельскі раён) - выбітны літаратуразнавец, дасьледчык старажытнай беларускай літаратуры, у тым ліку творчасьці Францішка Скарыны.

Навуковую арыентацыю на вывучэньне старажытнай беларускай літаратуры В. Чамярыкаму дапамагла вызначыць праца Вацлава Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі». Чамярыцкага вельмі ўразіла багацьце беларускай літаратурнай спадчыны, яе значнасьць у кантэксьце эўрапейскай. Спадар Вячаслаў пабачыў, як мала было зроблена дасьледваньняў на гэтай ніве і ўсё жыцьцё з запалам папаўняў прабелы.

Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры», кніг «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове – 1979 і на англійскай – 1980, Парыж), "Скарына і яго эпоха", «Жыватворная спадчына» (2017).

Даведацца больш пра беларускія летапісы і хронікі ў лекцыі В. Чамярыцкага.

Скарына, доктар лекарскіх навук,
У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.
Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук
Скарыны п’е адвар пан земскі пісар хворы.
І ўраз пабачыў ён, што ізумруд
Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,
Што блеску ў ім няма… І з болем тут
Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.


Максім Багдановіч - Безнадзейнасьць

#мова #supermova #летапісы #гісторыя #скарына
170 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 19:00:07 Папулізатар Ф. Скарыны ў сьвеце

22 ліпеня 1936 — нарадзіўся Вячаслаў Чамярыцкі (вёска Рабкі, цяпер Зьдзецельскі раён) - выбітны літаратуразнавец, дасьледчык старажытнай беларускай літаратуры, у тым ліку творчасьці Францішка Скарыны.

Навуковую арыентацыю на вывучэньне старажытнай беларускай літаратуры В. Чамярыкаму дапамагла вызначыць праца Вацлава Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі»%D0%BA%D0%BD%D1%96%D0%B3%D1%96). Чамярыцкага вельмі ўразіла багацьце беларускай літаратурнай спадчыны, яе значнасьць у кантэксьце эўрапейскай. Спадар Вячаслаў пабачыў, як мала было зроблена дасьледваньняў на гэтай ніве і ўсё жыцьцё з запалам папаўняў прабелы.

Аўтар манаграфіі [«Беларускія летапісы як помнікі літаратуры»](
https://knihi.com/ViacaslauCamiarycki/Bielaruskijaletapisyjakpomnikilitaratury.html), кніг «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове – 1979 і на англійскай – 1980, Парыж), "Скарына і яго эпоха", «Жыватворная спадчына» (2017).

Даведацца больш пра беларускія летапісы і хронікі ў лекцыі В. Чамярыцкага.

Скарына, доктар лекарскіх навук,
У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.
Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук
Скарыны п’е адвар пан земскі пісар хворы.
І ўраз пабачыў ён, што ізумруд
Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,
Што блеску ў ім няма… І з болем тут
Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.


Максім Багдановіч - Безнадзейнасьць

#мова #supermova #летапісы #гісторыя #скарына
160 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 15:00:08 ​​Прыметнікі ў беларускай мове заслугоўваюць трохтомнага дасьледваньня

22 ліпеня 1919 году нарадзіўся Міхал Булахоў, заслужаны дзяяч навукі Беларусі, доктар філялягічных навук, прафэсар.

За сваё жыцьцё вучоны напісаў больш за 300 навуковых прац у галіне мовазнаўства, гісторыі беларускай мовы і праблем яе узаемадзеяньня зь іншымі славянскімі мовамі. Дзеля гэтага Булахоў дасьледваў мову старажытных беларускіх помнікаў дзелавога, публіцыстычнага й літаратурнага характару, твораў XVII-XX стагодзьдзяў, першадрукаў Скарыны .

Ягонае трохтомнае дасьледваньне “Прыметнік у беларукай мове” прасочвае працэс складваньня ў прыметніка як асобнага лексыка-граматычнага класа словаў, аналізуе ягоныя граматычныя формы.

Міхал Булахоў стварыў першы ў айчынным мовазнаўстве трохтомны бібліяграфічны слоўнік “Усходнеславянскія мовазнаўцы”. Тут зьмешчаны нарысы пра 352 вучоных, у тым ліку пра Насовіча, Тарашкевіча, Карскага. Ён здолеў выявіць шмат незаслужана забытых імёнаў і фактаў, акрэсьліў напрамкі разьвіцьця беларускай лінгвістычнай думкі, вызначыў месца кожнага вучонага ў гісторыі ўсходнеславянскага мовазнаўства.

Каштоўна тое, што ў сваіх працах Міхал Булахоў зьвяртаецца да багатай старажытнай беларускай пісьмовай спадчыны, вуснай народнай творчасьці й жывой народнай мовы.

#мова #supermova #мовазнаўства #навука #булахоў
275 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 11:00:04 ​​Чаму рабоў шмат — а свабоды і годнасьці...

22 ліпеня 1878 — нарадзіўся Януш Корчак, педагог-наватар, аўтар публікацый па тэорыі і практыцы выхавання. Пачынальнік дзейнасці па абароне правоў дзяцей і абсалютнага раўнапраўя дзяцей.

Чаму мы вырастаем рабамі, ныцікамі і садыстамі — або наадварот, вольнымі і таленавітымі дурнямі? Чаму рабоў шмат — а свабоды і годнасьці...

У самым цэнтры Менску адна мамаша гістэрычна крычыць на сваю дачку. «Тупарылая, — паўтарае маці; ёй падабаецца гэтае слова. — Ты тупарылая, ты ні на што ня здольная, ты нічога ня можаш нармальна».

Калі чуеш і бачыш такое, чамусьці адразу прыгадваецца Януш Корчак. І ўяўляецца яго постаць, якая ідзе менскім сквэрам, спыняецца, гнеўна абарочваецца... Хочацца напісаць: дастае двуручны меч, размахваецца і... Ён і праўда быў рыцарам — рыцарам ніжняга сьвету, магістрам Дзіцячага ордэну. І пры гэтым — ніякіх сюсюсю. Толькі воля, творчасьць і годнасьць.

Безумоўна, гэты сьвет выглядаў бы крыху інакш, калі б людзі, якія жывуць у ім, трымаліся пэўных запаветаў. Няхай нават не рэлігійных, не хрысьціянскіх, а ўсяго толькі дзесяці «прыказаньняў выхаваньня» гэтага польска-яўрэйскага пэдагога і пісьменьніка:

Не чакай, што тваё дзіця будзе такое, як ты, або такое, як ты хочаш. Дапамажы яму стаць не табой, а сабой.

Не патрабуй ад дзіцяці платы за тое, што ты зрабіў для яго.

Не вымяшчай на дзіцяці свае крыўды.

Ня стаўся да праблемаў дзіцяці звысоку.

Не прыніжай.

Самыя важныя сустрэчы — зь дзецьмі.

Не дратуй сябе, калі ня можаш нешта зрабіць для дзіцяці. Дратуй, калі можаш, але ня робіш.

Дзіця — не тыран. Ён — каштоўны Кубак, які жыцьцё дало табе на захаваньне.

Умей любіць чужое дзіця. Не рабі чужому тое, што не хацеў бы, каб рабілі твайму.

Любі сваё дзіця любым. Неталенавітым, няўдалым, дарослым.

З артыкула А.Бахарэвіча - Рыцар Дзіцячага ордэну

#мова #supermova #каляндар #гонар #годна #педагог #педагогіка
126 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 19:00:04 ​​ Такога Пушкіна вы напэўна не ведалі!

21 ліпеня 1999 году незадоўга да паўдня да менскага Купалаўскага тэатру пад’ехаў нічым не выразны мікрааўтобус. Зь яго выйшаў доўгавалосы чалавек у чорнай камізэльцы і такіх самых чорных нагавіцах, у белай вышыванцы з нацыянальным арнамэнтам і такіх самых белых красоўках. Ён выцягнуў зь мікрааўтобуса прыгожы, сьвежапафарбаваны вазок, у якім можна вазіць што заўгодна. Напрыклад, гной. Духмяны, сакавіты беларускі гной.

У вазку і быў гной — некалькі паўнаважкіх, шчырых, ад душы накладзеных кіляграмаў. А яшчэ там ляжалі плякат з партрэтам таго самага, шыльдачка з надпісам «За пяцігадовую плённую працу», купюра вартасьцю адна тысяча дэнамінаваных рублёў, канстытуцыя РБ 1994 году, кайданкі і, у дадаак, узоры афіцыйнай сымболікі той дзяржавы, якая дагэтуль чамусьці называе сябе беларускай.

Нахіліўшыся, чалавек пакаціў вазок з усім зьмесьцівам у бок рэзыдэнцыі таго, хто з народам. Папярэджаныя загадзя журналісты з задавальненьнем здымалі, як ён адольвае гэты непрацяглы, але ганаровы маршрут. Насустрач чалавеку з вазком выйшаў чалавек з дручком і пісталетам. Ваяка супраць мірнага хлебароба.

«Што вы робіце?» — разгублена спытаў чалавек з дручком і пісталетам.

«Так трэба», — сувора адказаў чалавек з вазком, упарта працягваючы каціць яго наперад.

Толькі калі да дзьвярэй рэзыдэнцыі заставалася мэтраў сем, чалавека ўдалося спыніць. Чалавек вываліў зьмесьціва вазка на вычышчаную да бляску плітку, паклаў зьверху плякат і праткнуў усё гэта віламі. І неўзабаве сядзеў у апорным пункце. Данайскага пашпарта ў яго кішэнях не аказалася — толькі тысяча беларускіх рублёў.

«Імя?» — строга запыталіся ў яго ахоўнікі правапарадку, беларуска-данайскай дружбы і тратуарнай пліткі.

«Імя маё невядомае, подзьвіг мой бесьсьмяротны», — урачыста адказаў чалавек у вышыванцы (Алесь Пушкін).

З артыкула А.Бахарэвіча - Дар ад народу

Выраз не хужэй, а можа і лепей за пафаснае "Я памятнік себе воздвіг нерукотворный" другога, імперскага Пушкіна.
Ганарыся і Ведай нашых! А ўж потым астатніх, а не наадварот.

Глядзіце больш у кранальным відэа Алесь Пушкін, чалавек, які стварае ў вёсцы Горад Сонца

Дарэчы Аляксандар па-беларуску будзе Алесь. А як гучыць ваша імя на вашай мове можна даведацца з Урока 1. Вітанні і звароты. Аканне заняткаў Мовы Нанова.

#мова #supermova #каляндар #бахарэвіч #героі #гонар #годна #пушкін
462 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 12:13:45 ​​Беларускае – горш за расейскае. Яны зламалі стэрэатып, які паралізаваў грамадзтва

21 ліпеня 1995 году пачала вяшчаньне беларускамоўная незалежная радыёстанцыя Радыё 101,2 FM («Гарадзкі канал»). 31 жніўня 1996 году яна была зачыненая і вось чаму.

Ад самага пачатку вяшчаньня Радыё 101,2 была ўведзеная прынцыповая адмова ад расейскамоўных песень у этэры. Выключэньні рабіліся толькі для анансаваньня канцэртаў расейскіх гуртоў, інфармацыйнымі фундатарамі якіх зьяўлялася радыё, або падчас жывых інтэрвію з расейскімі музыкамі.

Вяшчаньне радыёстанцыі працягвалася ад 8 гадзіны раніцы да 18 гадзіны вечару. Аўтарскія перадачы і этэры на радыё вяліся толькі па-беларуску за выключэньнем інтэрвію ў жывым этэры, калі суразмоўцы кепска валодалі беларускай мовай. Музычная палітыка радыёстанцыі вызначалася пераважна асабістымі густамі вядоўцаў і гукарэжысэраў.

Вяшчаньне ажыцьцяўлялася з студыі радыёстанцыі, якая разьмяшчалася на другім паверсе па вуліцы Рэвалюцыйнай, 8а ў Менску. Дарэчы, Радыё 101,2 першым распачало практыку выступаў музычных гуртоў у жывым этэры, якая ладзілася ў межах праграмы Касі Камоцкай «ПраРок».

З Сусьветнай службай Бі-Бі-Сі ў 1995 годзе была падпісаная дамова, у адпаведнасьці зь якой радыё запісвала, перакладала і выпускала ў этэр выпускі навінаў Бі-Бі-Сі, а таксама шэраг ліцэнзійных музычных праграмаў.

У 1996 годзе на хвалях Радыё 101,2 прайшоў Польскі дзень, дзякуючы чаму шырэйшае кола слухачоў у Беларусі змагло пазнаёміцца з дэмакратычнымі пераўтварэньнямі ў заходняй суседкі.

30 жніўня 1996 году рэдакцыя Радыё 101,2 па факсе атрымала паперу зь Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь за подпісам кіраўніка дзяржаўнай інспэкцыі па электрасувязі БелГІЭ спыніць экплюатацыю перадатчыка на частасьці 101,2 МГц з 1 верасьня 1996 году «ў мэтах пазьбяганьня перашкодаў у прыёмных каналах ЦС РТС „Алтай“». Цягам усяго дня 31 жніўня супрацоўнікі радыё перад выпускамі навінаў зачытвалі тэкст заявы з папярэджаньнем пра хуткае гвалтоўнае спыненьне сваёй працы. Вяшчаньне было спыненае роўна а 20-й гадзіне.

Пасьля спыненьня перадатчыка супрацоўнікі радыё ладзілі вулічныя пікеты і дамагаліся адказаў афіцыйных уладаў, але вынікаў гэта не дало.

Дырэктар радыёстанцыі Дзьмітры Новікаў пракамэнтаваў закрыцьцё радыёстанцыі 101,2 наступным чынам: “Наша грамадзтва спаралізаванае савецкімі комплексамі і стэрэатыпамі. Найперш: беларускае — горш за расейскае. Мы зламалі гэты стэрэатып… Таму нас і зачынілі, бо спужаліся разьвіцьця — незалежнасьці ў галовах”.

Літоўская асацыяцыя радыё й тэлебачаньня, «Рэпартэры бязь межаў», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Аб’яднаная грамадзянская партыя асудзілі закрыцьцё радыё напярэдадні рэфэрэндуму 1996 году.

Радыё 101,2 было сапраўды легендарным: тут вялі праграмы Кася Камоцкая, Зьміцер Падбярэскі, Вольга Караткевіч і Лявон Вольскі. Пасьля закрыцьця радыёстанцыі ў яе студыі былі запісаныя супольныя музычныя праекты «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут».

31 жніўня 1996 году ў этэры Радыё 101,2 прагучала апошняя песьня. Ёю стала I’ll Be Back Again гурта The Beatles.

Вернуцца. Верым.

#мова #supermova #радыё #беларускаерадыё
200 views09:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 19:00:05 ​​Верны беларускай мове паўсюль!

20 ліпеня 1981 - нарадзіўся Зьміцер Дашкевіч (в.Кушняры Івацэвіцкага р-на Берасьцейскай вобл.), былы лідэр беларускай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт»

Дыялог са Зьміцерам у перадачы Мова Нанова:
- Якія памылкі найчасцей людзі робяць у беларускай мове
- Самая галоўная памылка - мы не карыстаемся роднай мовай
- А калі казаць пра граматыку?
- Калі мы ў нашай моўнай сітуацыі, дзе трэба чалавека падтрымаць, натхніць, дапамагчы яму, пачнем гаварыць пра памылкі, мы зруйнуем справы беларушчыны. Самая галоўная памылка - ігнараванне роднай мовы.
- Ну давайце спачатку эканамічныя праблемы вырашым, палітычныя, а потым ўжо да вашай мовы прыйдзем. Што адказываць такім лядзям?
- Ты займаешся комплексам праблем, калі ў цябе праблемы са здароўем. У Беларусі бяда ў розных сферах і мы не можам казаць, мы зоймемся эканомікай, а духовае культурнае што адбываецца нам па барабану. (аказалася можна і за гэтым чалавекам пойдзе большасць людзей... - н.а.)
Мы павінны вырашаць усе праблемы разам.

У нас людзей якія могуць размаўляць па-беларуску, але нажаль большасць беларускамоўных людзей, яны беларускамоўныя толькі дзе трэба

Гэта тваё роднае, тое што сотні гадоў выразалася, тое за што на захадзе садзілі ў турму, а на усходзе проста рэзалі жыўцом, тое за што тут у Курапатах 10кі, а мо і 100ні тыс людзей ляжаць і калі прыходзіць гэтае разуменне, ты ўжо пераадольваеш сябе

Ты мяняеш вокал сябе рэчаіснаць, калі ты застаешся верны беларускай мове паўсюль.

Зьміцер - публіцыст, актывіст, аўтар кнігі турэмнай літаратуры «Чарвяк» (2014), за якую ў 2014 годзе стаў лаўрэатам прэміі Францішка Аляхновіча.
Гэта зборнік апавяданьняў, у якіх аўтар дае чытачу карціну сучаснай карнай сыстэмы ў Беларусі. Большасьць тэкстаў было напісана падчас яго зьняволення ў Глыбоцкай ды Горацкай калёніях у 2011-2013-ым гадах.

Больш пра прэмію Францішка Аляхновіча вы можаце даведацца ў новым выпуску праграмы А. Хадановіча - "У капцюрох ГПУ".

Як павіншаваць і падтрымаць Зьміцера вы можаце даведацца па спасылцы

#мова #supermova #героі #гонар #годна #дашкевіч
288 views16:00
Адкрыць / каментаваць